IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

12 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 1.9.2021, 8:34
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…”


30 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931 – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна. Першыя гады пасля Другой сусветнай вайны працаваў калгасным паштаром. З 1947 г. жыў у Мінску. Закончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, філалагічны факультэт БДУ. Супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1960-1986). З 1958 па 1963 г. працаваў літкансультантам газеты “Звязда”, рэдактарам альманаха замежнай літаратуры “Далягляды”. У 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара, у 1980 г. – ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.
Ніл Гілевіч рабіў столькі, нібы жыў за некалькіх: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, празаік, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954). Першы сакратар Саюза пісьменнікаў БССР, праўлення СП СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, член Прызідыума Вярхоўнага Савета, старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, старшыня Таварыства беларускай мовы.
Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 годзе. Аўтар многіх кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесне ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Як дрэва карэннем” і іншыя, зборнікі сатыры і гумару, дзіцячыя кнігі, зборнік п’ес “Начлег на буслянцы” (1980), аповесць “Перажыўшы вайну” (1988), кнігі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы “Акрыленая рэвалюцыяй (паэзія “Маладняка”), “Паэтыка беларускіх загадак” (1976) і іншыя,. У 1985 годзе выйшаў раман у вершах “Родныя дзеці”.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, балгарскім ордэнам Кірылы і Мяфодзія І ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай, ордэнам князя Яраслава Мудрага ІІІ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі “У добрай згодзе” і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева. Народны паэт Беларусі (1991).

Бібліяграфія:

Бельскi, А. "...Усё адтуль, з гадоў дзяцінства" : Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік / Алесь Бельскі // Роднае слова. - 2006. - № 9. - C. 13-17.
Бутучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці / Г. Бутучак // Наша слова. - 2011. - № 39. - C. 2.
Васiлёва, Л. У развагах над вершамі Ніла Гілевіча / Л. Васілёва // Бiблiятэка прапануе. - 2006. - № 4. - C. 25-27.

Гiлевiч, Н. З нарыса аб маёй радаслоўнай / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 5. - С. 82-86.
Гiлевiч, Н. Зусім коратка пра маіх братоў і сясцёр : Гілевіч Ніл аб сваёй сям'і / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 11. - C. 92-96.
Давiдоўская, Л. Ніл Гілевіч : Лаўрэаты Купалаўскіх прэмій / Людміла Давідоўская // Роднае слова. - 2004. - № 12. - C. 80.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.8.2021, 7:06
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Свечка на золкім небе

18 жніўня - 70 годоў з дня нараджэння (1946 г.) Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка.
Разнастайнацю вылучаецца дзейнасць Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, не проста крытыка, а актыўнага, удумлівага папулярызатара нацыянальнай літаратуры і культурнай спадчыны Беларусі.
Асноўнымі жанрамі літаратурнай дзейнасці А. Марціновіча з’яўляюцца рэцэнзіі, літаратурныя агляды, нарысы, інтэрвью. Упершыню выступіў у рэспубліканскім друку ў 1964 г. спачатку як журналіст. Рэгулярна пачаў друкавацца з 1966г. У 1990г. выйшаў першы зборнік “Далучанасць”, дзе былі сабраны літаратурна-крытычныя артукулы, рэцэнзіі, эсэ. У ім аўтар аналізуе творы , якія па розных прычынах доўгі час былі невядомыя шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле чакалі свайго часу ў архівах. Крытык разглядае новыя па тым часе творчыя здабыткі Я.Скрыгана, В.Быкава, К.Кірыенкі, Б.Сачанкі, Л.Арабей, Г.Далідовіча і інш.
У гэтым жа годзе выйшла новая кніга творчых партрэтаў “Пад небам вечнасці”. Крытык цёпла гаворыць пра тых, каго няма побач з намі, расказвае пра іх лёсы, творчасць, свае сустрэчы з імі.
Крапатлівая работа па выяўленні матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць вядомых асоб выліваецца ў цэлыя кнігі нарысаў асобнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. На працягу ўсёй творчай дзейнасці А.Марціновіч цікавіўся краязнаўствам. Па крупінах збіраў матэрялы пра родны край. У 1992г. выйшла краязнаўчая кніга “Ля Каменкі бруістай” пра Капыль і ваколіцы, знакамітых людзей гэтай старонкі. Захапленне краязнаўствам падштурхнула А.Марціновіча да напісання гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”. Гэта праца вымагала шмат часу, патрабавала дасканалага вывучэння краязнаўчых дакументаў у архівах, бібліятэках, сустрэч, частых паездак па раёнах. Яго артыкулы змешчаны ў выданнях, прысвечаных Лагойскаму, Старадарожскаму і Мядзельскаму раёнам. Асобнае месца ў творчасці літаратуразнаўца займае айчынная гісторыя. Пісьменнік стварыў больш за 300 гістарычных партрэтаў знакамітых суайчыннікаў. Ён з’яўляецца аўтарам гістарычных нарысаў і эсэ “Зерне да зерня” (1996 г.), “У часе прасветленыя твары” (1999 г.), “Элегіі забытых дарог” (2001 г.), “Хто мы, адкуль мы…” (2008 г.) і інш. Аповеды пра знакамітых асоб, пабудаваныя на гістарычным матэрыяле, вядомых і даўно забытых крыніцах, вызначаюцца лёгкасцю ўспрымання. Аўтар імкнецца дакладна выбудаваць месца гістарычнага персанажа ў беларускай навуцы, літаратуры, палітычным жыцці нашай краіны.
Шмат А.Марцінович піша пра беларускую дзіцячую літаратуру. У 1998г. выйшаў у двух кнігах дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў”Святло чароўнага ліхтарыка: выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры”. Юнаму чытачу адрасаваны такія кнігі, як “Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча”(2011г.), “Кот, які сябраваў з камп’ютарам” (2012г.), “Чудеса дикого леса” (2015г.) і інш. У кожным апавяданні, казцы пісьменнік здолеў выбраць адпаведную мысленню дзіцяці інтанацыю.
Творчая дзейнасць А.Марціновіча атрымала прызнанне. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К.Каліноўскага, літаратурнай прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя У.Калесніка, прэмій “Залаты Купідон”, “Залатое пяро”. Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

Бібліяграфія:
1. Марціновіч Аляксандр Андрээвіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 148.
2. Марціновіч, А. Іншага жыцця не ўяўляю // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / А. Марціновіч. – Мінск, 2009. – 248–267.
3. Марціновіч, А. Былое, але не думы: сёе-тое з пражытага і перажытага / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. - № 1. – С.21-71; № 2. – С. 6-69.
4. Карлюкевіч, А. Разгледзець чалавечнасць : творчыя абсягі А.Марціновіча / Алесь Карлюкевіч // Роднае слова. – 2006. - № 8. – С. 26-27.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.7.2021, 7:30
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў

3 - 145 год з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны), (1876-1916), беларускай паэткі, грамадска-культурнай дзеячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педпгога, выдаўца.
Першая беларуская паэтка ХХ-га стагоддзя. Нарадзілася на Гродзеншчыне. Пакінула невялікую літаратурную спадчыну, але гэтыя творы ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры.
Партыйная клічка Цётка стала яе літаратурным псеўданімам. Удзельнічала ў стварэнні Беларускай рэвалюцыйнай грамады. Была паплечнікам К. Каганца, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, В. Іваноўскага, Я.Хлябцэвіча, А.Бурбіса, В.Ластоўскага, І.Буйніцкага. У 1912 годзе яе творы ўзгадваліся крытыкамі нароўні з вершамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
Падпольная рэвалюцыйная дзейнасць моцна шкодзіла літаратурнай рабоце. У Вільні арганізоўвала рабочыя рэвалюцыйныя гурткі, пісала і распаўсюджвала пракламацыі. Была вымушана эмігрыраваць у Аўстра-Венгрыю (Львоў). На радзіму прыязджала нелегальна. Пасля заканчэння ў Санкт-Пецярбургу Аляксандраўскай жаночай гімназіі, хацела вучыцца далей. Аднак толькі ўрыўкамі папаўняла веды ў Львоўскім, Кракаўскім універсітэтах. Вывучала філасофію.
У пачатку 1900-х гадоў Цётка працавала ў Віленскай бальніцы. У 1914 г. зноў як сястра міласэрнасці аказвала дапамогу ў салдацкім тыфозным бараку. Сама ўжо хварэла на сухоты. Смерць сваю прыняла ад тыфу на роднай зямлі.
Цётка была надзвычай актыўнай і энергічнай жанчынай: вось яна ў Санкт-Пецярбургу чытае на вечарыне свае вершы, неўзабаве выступае з прамовамі на маёўках у Вільні, як актрыса вандруе па Беларусі з тэатрам Ігната Буйніцкага.
У 1905 г. ў Вільні А.Пашкевіч знаёміцца з Элізай Ажэшка і пакідае вельмі добрае ўражанне ў знакамітай пісьменніцы. Ананімна друкуе кнігу “Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі”. У 1915 г. разам з братамі Луцкевічамі адкрывае ў Вільні першыя беларускія настаўніцкія курсы. У тым жа годзе Цётка прыязджае ў Гродна, наведвае ўсе рэвалюцыйныя гурткі, культурніцкія суполкі. Яна сябруе з Купалам, Коласам, Багдановічам, Гарэцкім, Гартным, Ядвігіным Ш., Паўловічам, Бядулем. Яе вершы, апавяданні, дарожныя нататкі, артыкулы рэгулярна друкуюцца ва ўсіх больш-менш значных выданнях таго часу – “Наша ніва”, “Беларускі каляндар”, альманаху “Маладая Беларусь” (СПб), “Лучынка”.
Бібліяграфія:
1. Алаіза Пашкевіч (Цётка) (1876-1916) : прыцягненне матчынага слова // Мяснiкоў, А. Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. - C. 150-152.
2. . Астаповiч, Г. "Песня і кветка Айчыны" : да 135-годдзя з дня нараджэння Цёткі / Г. Астаповіч // Алеся. - 2011. - № 8. - C. 22-24.
3. Бартошык, Ю. Бліскавіца на небе беларускасці / Юрась Бартошык // Полымя. - 2016. - № 7. - С. 145-164.
4. Лаўрэш, Л. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч / Леанід Лаўрэш // Лідскі Летапісец. - 2016. — № 3. — С. 15—16.
5. Петрушкевiч, А. Алаіза Пашкевіч (Цётка) — першая між знакамітых / А. Петрушкевіч // Роднае слова. - 2011. - № 7. - C. 6-8.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.5.2021, 15:09
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чысцейшая сутнасць душы чалавечай

Ажэшка (дзявочая Паўлоўская) Эліза (1841 – 1910), польская пісьменніца, аўтар мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы – 180 гадоў з дня нараджэння.
Творы выдатнай польскай пісьменіцы Элаізы Ажэшкі маюць асаблівае значэнне для беларускага народа: лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана менавіта яму. Пісьменніца са спагадай “зазірнула” ў хату беларускага селяніна, не толькі жахнулася яго нядолі, але і бачыла духоўную прыгажосць, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай.
Нарадзілася Э.Ажэшка ў радавітай шляхецкай сям’і Паўлоўскіх у маёнтку Мількаўшчына, непадалёку ад Гродна. Як сваім маленствам, так і ўсім свядомым жыццём яна была цесна звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго ваколіцамі. Менавіта тут напісала свае лепшыя творы. У 1866г. у часопісе “Тыгоднік ілюстраваны” з’явілася яе першае друкаванае апавяданне “Малюнак з галодных гадоў” – успаміны пра голад у беларскай прыгооай вёсцы. З гэтага твора пачаўся вялікі мастацкі цыкл пра беларусаў, а мастацкая творчасць стала клопатам жыцця і адзіным сродкам для існавання. У далейшым Э.Ажэшка перайшла да жанру рамана.
80-я гг. ХІХ ст. – час найвялікшага ўздыму тврочасці Э.Ажэшкі, калі быў напісаны найбольш значны раман “Над Нёманам” (1887), дзе ўзнімаліся надзённыя праблемы тагачаснай рэчаіснасці. Ён заняў ганаровае месца не толькі ў польскай, але і сусветнай літаратуры, пра што сведчаць шматлікія пераклады на замежныя мовы. У аповесцях “Нізіны” (1884), “Дзюрдзі” (1885), “Хам” (1888), апавяданнях “Рэха”, “Тадэвуш”, “У зімовы вечар” Э. Ажэшка расказала аб жыцці беларускага народа, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз.
Элаіза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Пісьменніца са спачываннем і пашанай ставілася да працавітага беларускага народа, вывучала яго жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял.
Памерла Э.Ажэшка ў Гродне. У 1929г. у гэтым горадзе пісьменніцы ўстаноўлены помнік, яе імем названа адна з галоўных вуліц. У 2001 г. у доме дзе жыла Э.Ажэшка адкрыты музей.
Бібліяграфія
Гапава, В. І. Элаіза Ажэшка: жыццё і творчасць / Валянціна Гапава. – Міск: Беларусь, 1969. – 230 с.
Творчасць Элаізы Ажэшкі і беларуская культура : зб навук. прац / УА “Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы”, каф. Пол. філалогіі; пад. рэд. С.П. Мусенкі. – Гродна : [ГрДУ], 2002. – 330 с.
Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Беларускі гістрычны часопіс. – 2005. - № 1. – С 45-49.
Казбярук, У. Беларускія перастварэнні Элізы Ажэшкі / Уладзімір Казбярук // Роднае слова, 2003. - № 8. – С. 15-16.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.4.2021, 14:02
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Я пішу для дзяцей і пра дзяцей

16 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (сапр. Крысько Цімох) (1911 – 1996), паэта, пісьменніка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Цяжка пераацаніць уклад В.Віткі ў развіццё беларускай літаратуры, публіцыстыкі, крытыкі, перакладчыцкай справы. Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Васіля Вітку лічаць класікам айчыннай дзіцячай літаратуры. Яго кнігі паэзіі і вершаваныя казкі “Вавёрчына гара”, “Буслінае лета” “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і іншыя цяпер, як і дзесяткі гадоў таму, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў, а дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які В.Вітка рэдагаваў 17 гадоў, і сёння працягвае сваё “шэсце” па Беларусі.
Імя Васіля Віткі вядома не толькі ў нашай краіне: ён заслужаны дзеяч культуры Беларусі, а за кнігі “Беларуская калыханка” і “Чытанка-маляванка” ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, - сусветная слава прыйшла да творцы з уручэннем Міжнароднага ганаровага дыплома імя Ханса Андэрсэна за зборнік “Казкі” (1978). Імя беларускага казачніка было занесена ў ганаровы спіс літаратараў, якія пішуць для маленькіх жыхароў планеты.
Кнігі В.Віткі для дзяцей можна заслужана назваць сучаснай школай дабраты, справядлівасці, гуманізму, школай красамоўства, прыгажосці роднай мовы, фальклору. Яго вершы, казкі, загадкі і сёння выкарыстоўваюцца ў падручніках і дапаможніках, сталі хрэстаматыйнымі.
Пісьменніцкі і педагагічны талент беларускага майстра слова дапамагае ўдзячным чытачам пераходзіць з маленства ў сталасць, вучыцца на яго казках, лічылках, скарагаворках, жартах, педагагічных аповедах. Вучыцца мудрасці жыцця, вучыцца ўсяму разумнаму, светламу, добраму.

Бібліяграфія

Вольскі, А. У трох вымярэннях / А. Вольскі // Літаратура і мастацтва. – 1991. – 17 мая. – С. 7.
Вітка, В. Дзеці і мы / В. Вітка. – Мінск : Маст. літ., 1977. – 272 с.
Вітка, В. Урокі : артыкулы, выступленні, нататкі / В. Вітка. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 319 с.
Вітка, В. Азбука душы : Традыцыя, пошук, эксперымент / В. Вітка. - Мінск : Маст. літ., 1995. – 366 с.
Марчанка, С. Васіль Вітка: нарыс жыцця і творчасці / С. Марчанка. – Мінск : Маст. літ., 1985. – 189 с.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2021, 10:22
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“У душы… міласць да краю свайго”


23 красавіка – 125 гадоў з дня нараджэння З.Бядулі (1886 – 1941), пісьменніка
Змітрок Бядуля (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае адметнае месца ў галерэі імёнаў тых, хто сваёй дзейнасцю ўславіў беларускі народ, узбагаціў яго культуру, мастацтва. Змітрок Бядуля – фіруга яркая, каларытная, неардынарная; у нацыянальным прыгожым пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінальны тэатральны крытык, даследчык пытанняў этнаграфіі і фальклору, дзіцячы пісьменнік. З.Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства і распрацоўку праблемы ўзаемауплыву беларускай і яўрэйскай культуры, адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў.
Дарэвалюцыйныя апавяданні пісьменніка – “Злодзей”, “Сон Анупрэя”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Летапісцы”, “Малыя дрывасекі” – сталі вялікім дасягненнем беларускай прозы.
Першую кнігу рамана З. Бядулі “Язэп Крушынскі”, закончаную ў 1929г., можна лічыць вяршыняй рэалістычнага майстэрства пісьменніка і значным мастацкім дасягненнем ва ўсёй тагачаснай беларускай прозе. Аўтар аб’ектыўна паказаў аблічча беларускай вёскі, адлюстраваў тыповыя працэсы, якія адбывліся ў яе жыцці напярэдадні калектывізацыі.
Апошні буйны твор З.Бядулі – “Сярэбраная табакерка” – напісаны ў 1940 г., а надрукаваны ў 1953-м. Гэта літаратурная казка, пабудаваная як на традыцыйна-фальколрных матывах, так і на нацыянальнай і усветнай літаратурна-мастацкай творчасці. Твор мае складаны грамадска-філасофскі змест, актуальны для тагачаснай савецкай рэчаіснасці. Важна, што казка багата насычана народнымі прымаўкамі, павучаннямі.
Нельга не згадзіцца з наступнымі радкамі вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Віктара Каваленкі: “Змірок Бядуля выбраў для сваіх твораў беларускую мову не проста як рабочую літаратурную мову. Ён прыняў яе як мову сваёй душы, якая сама стала душой паэта і ўжо патрабавала ад яго іншага жыцця сэрца і нават іншага погляду на свет. Вось чаму сёння мы кажам, што Змітрок Бядуля быў не проста яўрэем-літаратарам, які цудоўна пісаў на беларускай мове. Мы з гонарам паўтараем, што ён – наш глыбоканацыянальны пісьменнік.”

Бібліяграфія:

Бядуля Змитрок (наст. Плавник Самуил Ефимович) // Республика Беларусь : энцыклопед. : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 2. – С. 579.
Сінькова, Л. Д. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [Л. Д. Сінькова ] // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) : давед. для ст. шк. узросту / [Д. Я. Бугаёў інш.; навук. рэд. Л. Д. Сінькова]. – Мінск, 2008. – С. 47-55.
Кульбянкова, І. М. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [І. М. Кульбянкова] // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя” / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск, 2008. – С. 160-181.
Зуборев, Л. Змітрок Бядуля – белорусскій еврей: літературоведч. очерк / Леонід Зуборев. – Мінск : Кнігосбор, 2006. – 152 с.
Іофе, Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру / Эмануіл Іофе // Роднае слова. – 2007. - № 6. – С. 71-73.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 26.2.2021, 13:54
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 2193
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога


30 – 65 год з дня нараджэння Хрысціны Лялько, беларускай пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопіса “Наша вера”.
Хрысціна Аляксееўна Лялько, нарадзілася 30 сакавіка 1956 г. на хутары, што ля вёскі Хадзюкі на Лідчыне. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973), працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. З 1974 года вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Пасля заканчэння БДУ (1979) засталася ў сталіцы. Працавала навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Янкі Купалы, з 1983 карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1984 – рэдактар аддзела літаратуры часопіса “Беларусь”.
Літаратурную дзейнасць Хрысціна Лялько пачынала ў 1971 з вершаў, апублікаваных на старонках лідскай раённай газеты “Уперад”. Пазней падборка вершаў была змешчана ў зборніку “Дзень паэзіі”. Першае апавяданне “Груган” пабачыла свет ў газеце “Літаратура і мастацтва”, а потым яе апавяданні рэгулярна друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў (“Звязда”, “ЛіМ”, “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”).
У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку “Нашай веры” і стала яе галоўным рэдактарам.
Хрысціна перакладае з польскай мовы. У яе перакладзе выйшлі кнігі Папы Яна Паўла ІІ “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, энцыклікі “Fides et ratio”, “Ecclesia de Eucharistia”, Апостальскі ліст пра Ружанец “Rosarium Virginis Mariae”, кнігі іншых польскіх тэолагаў.
Аўтар кніг “Дарога пад гару”, “Канвалии”, “На далонях любві”, “Святанак над бярозамi”, “Адвячорак”.


Бібліяграфія:

Лялько Хрысціна Аляксееўна : Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 9. – С. 422.
Лялько Хрысціна Аляксееўна // Бел. пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т.- Мінск, 1995.- Т.4. - С. 144 - 145.
Макмілін, А. Хрысціна Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)] / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток, 2011. — С. 403 - 407.
Калядка, С.У. Трансперсанальная сутнасць кахання ў лірыцы Соф'і Шах і Хрысціны Лялько // Калядка, С.У. Беларуская сучасная жаночая паэзія. Мастацкія канцэпцыі "жаночага шчасця" / С. У. Калядка. - Мінск, 2010. - С. 147 - 155.
Бічэль, Д. Хрысціна Лялько : эсэ // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. - Гародня-Wroclaw, 2008. - С. 157 - 160.
Слiўкiн, В. Яны нарадзіліся на Лідчыне / В. Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 463.
Лялько Хрысціна Аляксееўна / А. Пяткевiч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. - Гродно, 2000. - C. 183 – 184 с.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

12 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
5 чел. читают эту тему (гостей: 5, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 19.9.2021, 15:21