IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:51
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Шляхам служэння Беларусі»


18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага,
беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста


Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску.
Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.
У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.
У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР.
07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі).
Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва».
У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь»,
у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон».
Выйшлі кнігі прозы:
зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926),
аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919),
«Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930),
дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987),
раман «Віленскія камунары» (1965),
«Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966).
Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае»,
у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах,
у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах,
у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы.

Літаратура:
1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19.
2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8.
3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16.
4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта//
Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6.
5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15.
6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14.
7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7.
8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6.
9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34.
11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24.
12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14.
13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14.
14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14.
15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. -
2005. - №9. - C.10-12.
16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204.
17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23.
18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6.
19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17.
20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15.
21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня.
22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 26.12.2013, 14:54
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сваёй хадой.


1 лістапада спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння
Вячаслава Адамчыка, беларускага празаіка, драматурга, кінасцэнарыста.


Вячаслаў Адамчык нарадзіўся 1 лістапада 1933г.у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1952 – 1957 г.г. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах “Знамя юности” (1957 -1958), “За вяртанне на Радзіму”(1958 -1960), у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1960 -1962), часопісах “Полымя”( 1962 – 1963; 1967 – 1969), “Неман”(1965 -1967), “Маладость”(1969 – 1977). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве (1965). Быў галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусьфільм” (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1980-1982), галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”. Удзельнічаў у працы XXXVIII сессіі Генеральнай асмблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960 г.).
Дэбютаваў з вершамі ў 1952 г. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г. Аўтар зборнікаў прозы “Свой чалавек”(1958), “Млечны шлях” (1960), “Міг бліскавіцы”(1965),
“Дзікі голуб”(1972), “Дзень ранняй восені”(1974), “Раяль з адламаным вечкам” (1990) і раманаў “Чужая бацькаўшчына” ( 1978, паводле рамана ў 1982 г. зняты мастацкі фільм і ў 1983 г. тэлеспектакль), “Год нулявы”(1983), “І скажа той, хто народзіцца...”(1987), “ Голас крыві брата твайго” (1990); сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Іван Мележ”(зняты ў 1977г.), “Валянцін Таўлай”(зняты ў 1978г.), “Дзядзька Якуб”(зняты ў 1981 г.), п’есы “Раіса Грамычына”(1989).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980) за раман “Чужая бацькаўшчына”,
Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа (1988) за раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца...”.



Бібліяграфія:

1. 70 год з дня нараджэння В.У.Адамчыка (1933-2001), пісьменніка//
Новыя кнiгi. - 2003. - №8. - с.12-14.

2. Нячай, В. Вячаслаў Адамчык і беларускі экран / В. Нечай // Роднае слова. -
2003. - №11. - с.78-80.

3. Тычино, М. Современная белорусская проза о Великой Отечественной
войне/ М. Тычино // Литература в школе. - 2005. - №6. - С.9-13.
Адамчик В., Адамович А., Быков В., Чигринов И.
4. Тычына, М. Развітанне з сялянскай атлантыдай/ М.Тычына // Роднае слова. -
2003. - №8. - с.4-8ББК 83.34Беі

5. Насустрач юбілейным датам: Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2003 года
Ліда, [Ксеракс ЦРБ імя В.Таўлая], 2003. - 11с.

6. Ляшук, В. Сваёй хадой / В.Ляшук // Роднае слова. - 2008. - №11. - C.24-26.

7. Кузьмiч, Н. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка/ Н.Кузьміч // Роднае слова. - 2009. - №9. - C.14-17.

8. Дамброўская, Н. Раман "Чужая баьікаўшчына" Вячаслава Адамчыка/ Н.Дамброўская //Роднае слова. - 2011. - №3. - C.78-87.

9. Шчука, Ю. "Вочы поўныя жыцця..."/ Ю.Шчука // Полымя. - 2005. - №4. -
С.199-205.

10. Лецка, Я. Зрухі жыцця і літаратуры/ Я.Лецка // Дзеяслоў. - 2011. - №2,3.

11. Iванькова, С. Чалавек і вайна ў апавяданні В.Адамчыка "Салодкія
яблыкі"/ С. Іванькова // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - №2. - C.37-39.

12. Аммон, М. Матыў фантастычнага падарожжа ў творчасці Вячаслва
Адамчыка/ М.Аммон // Роднае слова. - 2013. - №11. - C.3-5.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 9.5.2024, 2:48