IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 4.9.2012, 13:41
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”
17 верасня спаўняецца 100 год з дня нараджэння Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Я не прашу сабе спагады,
Ні ўзнагароды і ні ўлады.
Дай толькі ты маёй краіне
Мір і спакой пад небам сінім,
На бацькоўскай страсе – буслянку,
Шыпшынавы куст – каля ганку,
Калоссе шчодрае – на ніве,
Напеваў родных пералівы,
А ў засені дубровы недзе,
Дзе спяць мае бацькі, суседзі, -
Хоць непрыкметную мясціну
Свайму тулягу, адпачынак.
За што, гатоў я свой аўтограф
Паставіць пад любы цырограф.

Яго паэзія – не толькі наша гісторыя. Яна актыўна прысутнічае і будзе прысутнічаць у нацыянальным літаратурным працэсе. ”І кожнае наступнае пакаленне будзе знаходзіць, будзе браць з Яе нешта новае, адкрываць сваю старонку любові да Яе. Гэта ўжо як дотык вечнасці…”/Р.Баравікова/.
Сын Яна і Дамінікі з Хвалькоў Яўгеній Скурко – такое сапраўднае прозвішча Максіма Танка – нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына, на Мядзельшчыне, - у цудоўным азёрным Нарачанскім краі.
Першая сусветная вайна прымусіла пакінуць ”родны кут”. Калі фронт прыйшоў на Мядзельшчыну маці падалася ў бежанства. У Маскве ”служыла прыбіральшчыцай у сям’і нейкага палкоўніка, пазней – у ”папа”, а затым пайшла працаваць на ваенны завод. Тут працаваў і бацька паэта, якога перавялі ў Маскву як ”майстравога”.
Жыць прыйшлося недзе ”у Ціхвінскім завулку, у нейкім падвале, з вакна якога, - гаворыць Максім Танк, - я мог бачыць толькі ногі прахожых. Помню, аднойчы разбудзіў мяне грукат грузавікоў. Я выбег на вуліцу і ўпершыню пачуў слова: ”рэвалюцыя”.
У школу хлапчука аддалі на год раней тэрміну, каб ён ”не перашкаджаў суседзям і дома”. Тут будучы паэт пазнаёміўся з творамі выдатных рускіх пісьменнікаў. ”Першая кніга, якая зрабіла на мяне незабыўнае уражанне, - прыгадвае ён, - была кніга М. Гогаля ”Вечары на хутары ля Дзіканькі” і яго аповесць ”Тарас Бульба”. Потым - Пушкін, Лермантаў, Някрасаў.
На радзіму бацькі паэта вярнуліся ў 1922 годзе, калі Беларусь ужо была падзелена на Усходнюю і Заходнюю. Першую зіму хлопец сядзеў дома, вучыў польскую грамату, каб потым паступіць у школу.
Скончыўшы польскую пачатковую школу, Яўгеній Скурко з 1926 года працягваў вучобу ў рускай гімназіі у Вілейцы, затым - у Радашковіцкай беларускай гімназіі. З апошняй яго выключылі за ўдзел у школьнай забастоўцы, накіраванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім урадам.
Адказваючы на пытанне, чаму выбраў такі незвычайны псеўданім, паэт месцамі не без жартоўнай усмешкі гаварыў: ”Ну, Максім – гэта ад Горкага, пад уплывам якога мы ўсе тады знаходзіліся. А Танк… Як многім пачынаючым паэтам, мне здавалася, што літаратурны поспех залежыць і ад гучнага псеўданіма. Свет ”раслінных” псеўданімаў быў ужо, што называецца, разабраны: Колас, Чарот, Пушча, Васілёк… Мне нічога не заставалася, як пашукаць што-небудзь ”жалезнае”, вось я і спыніўся на Танку”.
Найбольш раннія з вядомых нам твораў Макіма Танка адносяцца да 1931-1933 гадоў. У 1936 годзе выйшла у літаратурны свет першая кніга Максіма Танка пад назвай ”На этапах”. Яе шчырым, захопленым словам вітаў выдатны знаўца, збіральнік і ахоўнік роднай песні Рыгор Раманавіч Шырма: ”… гэтая маладая паэзія такая блізкая і зразумелая нам … ад яе вее свежым пахам чорных скібаў паднятай зямлі, сталёвымі адгалоскамі звонкай касы, свежым подыхам ветру з Нарачы, які спрадвеку ”палошчыць кашулю-дзяругу” нашай этапнай Беларусі”.
Вялікая Айчынная вайна застала пісьменніка ў Беластоку. Апошнім цягніком яму з сям’ёй удалося выехаць на Усход, у Саратаўскую вобласць. Адсюль паэт пайшоў на працу ў франтавую газету ”За Савецкую Беларусь”, якая прызначалася для беларускага насельніцтва і закідвалася ў нямецкі тыл на самалётах. У зборніках ”Вастрыце зброю” і ”Праз вогненны небасхіл” галоўнае месца займаюць ваенныя матывы, вобразы паланёнай роднай зямлі і Беларусі-змагаркі.
/
Клубамі чорнымі дым віўся,
Угрызаўся ў вочы і ў раллю.
Мы адступалі, падпаліўшы
Свае сядзібы і зямлю.
Каб там, дзе завітае вораг
Або праскача яго конь,-
Бурлілі рэкі і азёры
І помсты палымнеў агонь.
Каб на шляхах, палях, ў акопах
Пакою вораг не зазнаў,
Каб жвір сыры, гарачы попел
Яго магілы засыпаў.
Настане дзень, баёў апошніх!
Мы адступілі, каб было
Дзе легчы ворагу на пожнях,
Парослых сіняй гавылой.
А мы шляхі вярнуцца знойдзем,
Як вырай іх знаходзіць век,
Па сонцу, што над намі ўзойдзе,
Па звону беларускіх рэк.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе пабачылі свет зборнікі Максіма Танка ”Каб ведалі”, ”На камні, жалезе і золаце”, ”У дарозе”. Трэба адзначыць, што ў пасляваенныя гады і наступныя дзесяцігоддзі паэт аддаў даніну камуністычнай ідэалогіі, ідэйна-палітычнай тэматыцы. Пад яго пяром, на жаль, часам нараджаліся вершы-аднадзёнкі на патрэбу дня.
Тэматычна-вобразны дыяпазон паэзіі Максіма Танка надзвычай шматгранны. Яго хвалюе ўсё, што звязана з лёсам чалавека, роднай зямлі, мінулым нашага народа, балючымі праблемамі грамадства і чалавецтва. Пра што б ні пісаў Максім Танк, ён застаецца паэтам філасофскага погляду на свет...
Зямля трымаецца на трох сланах,
Сланы – на велізарнай чарапасе,
Чарапаха – на голубе,
Голуб – на хлебным коласе,
Колас – на калысцы,
А калыска – на песні матчынай…
І пакуль песня будзе гучаць,
Калыска будзе калыхацца,
Зерне прарастаць,
Голуб – віць гняздо пад страхой,
Чарапаха – ісці Млечным Шляхам,
Сланы пераступаць з нагі на нагу, -
Зямля будзе век
Зелянець, зелянець, зелянець…
Калі закончыў Бог
Сваю работу
Збіраўся ўжо на адпачынак,
Да яго прыйшоў Адам са скаргай,
Што сонца зусім не грэе,
Вада - не ўталяе смагі,
Хлеб - горкі,
Птушкі - безгалосыя ,
Травы - чэрствыя,
Кветкі – недухмяныя,
Дні – сумныя,
Ночы – бяссонныя.
І Бог
Стварыў жанчыну.
І толькі дзякуючы ёй
Стала можна жыць
На зямлі.

Асаблівае месца ў лірыцы Максіма Танка займае тэма кахання. Вершы пра каханне, напісаныя цягам усяго жыцця, сталі каштоўным набыткам беларускай паэзіі.
Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?
Яно маўчыць, яно не можа
І сотай долі перадаць,
Як выгляаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.
Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
І мне не будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе
Прымерыць стужкі, завушнічкі,
І плечы хусткай ахінуць,
І лакавыя чаравічкі
Перад ”Лявоніхай” абуць.
Ты ўсё мне дараваць не можаш,
Што, першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасцярожна
Рукой няўмелаю парваў.

Паэт дакладна перадае душэўна-псіхалагічны стан закаханых, нярэдка піша пра іх паводзіны з цёплым гумарам:
Ты не ўгаворвай лепш мяне!
Няма сягоння часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ не жонка я твая,-
Шмат вёсен у запасе маю!
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне не трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
А гразь якая! І няма
Дзе абысці разоры, лужы.
Пусці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!
І не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка збіцца.
І асцярожна! Не цалуй!..
Ну, як з табою не сварыцца!

Максім Танк пражыў вялікае жыццё, прымусіўшы за дзесяцігоддзі сумленнай і плённай працы паважаць сябе і старых і маладых, і левых і правых. Яго нельга не паважаць, ім не магчыма не захапляцца. Чалавечы і творчы дар яго ад Бога, ён усеабдымны, чысты і светлы, дасканалы.
Калі ў хлебе
Больш сілы, як хлеба,
Калі ў віне
Больш хмелю, як віна,
Калі ў агні
Больш цяпла, як агню,
А ў застоллі
Больш сяброў, як застолля, -
Пара пачынаць песню.
Калі ў хлебе
Больш хлеба, як сілы,
Калі ў віне
Больш віна, як хмелю,
Калі ў агні
Больш агню, як цяпла,
А ў застоллі
Больш застолля, як сяброў,-
Пара канчаць песню.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 13.5.2024, 22:35