Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
16.9.2021, 10:13
Сообщение
#1324
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
15 верасня 2021 года Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ладзіла лiтаратурнае свята - фестываль кнiгi i друку “Зоркi Лiдскiх небасхiлаў”. У гэты вераснёўскі дзень наведвальнікаў чакала насычаная творчая праграма: літаратурна-гістарычная імпрэза з удзелам мясцовых літаратараў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў рэдакцый газет і часопісаў, тыпаграфіі, Лідскага райвыканкама, духавенства, творчых калектываў Лідчыны. Удзельнікам і гасцям прапанавалі адзнаёміцца з матэрыяламі кніжна-iлюстрацыйных выстаў “Слова Скарыны - спадчына чалавецтва” і “Насустрач Дню беларускага пiсьменства”, а таксама былi падрыхтаваны дзіцячая гульнявая зона, забаўляльная пляцоўка “Рэбусленд”, выставка творчых работ "Бiблiятэчны Handmade" і разнастайныя майстар-класы. Асноўная мэта фестывалю - захаванне, развіццё і папулярызацыя кніжнай культуры. У Дзень бiблiятэк Беларусi ўдзельнiкi свята ўшанавалi нашых першаасветнікаў і друкароў і ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні кнігі. |
|
|
16.9.2021, 10:10
Сообщение
#1325
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
|
|
|
16.9.2021, 10:09
Сообщение
#1326
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
|
|
|
7.9.2021, 11:54
Сообщение
#1327
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Урок духоўнасці “Слынная асоба эпохі Адраджэння” У рамках Тыдня беларускага пісьменства ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” быў праведзены ўрок духоўнасці “Слынная асоба эпохі Адраджэння”, які быў прысвечаны Сымону Буднаму. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з жыццёвым шляхам выдатнага асветніка-гуманіста, філосафа і філолага, гісторыка і паэта. |
|
|
7.9.2021, 11:53
Сообщение
#1328
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гістарычная вандроўка “Невядомы Скарына” Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх жыхароў Беларусі мае вялікае значэнне. Зразумела, что і бібліятэкі Лідскага краю не пакінулі без увагі адно з самых яркіх нацыянальных святаў, якое паказвае адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка” здзейсніў гістарычную вандроўку “Невядомы Скарына” разам з навучэнцамі мясцовай школы. Дзеці азнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання, жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара Францыска Скарыны, адказалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях. Дапаўненнем мерапрыемства стаў біяграфічна-гістарычны агляд пра першых беларускіх асветнікаў. Сапраўдным адкрыццём для некаторых вучняў сталі гістарычныя факты аб прадметах-правобразах паперы, на якіх людзі пісалі да вынаходства друкаваных станкоў. Дзяўчынкі і хлопчыкі задавалі пытанні, цікавіліся тонкасцямі ўладкавання першадрукаваных станкоў, падрабязнасцямі біяграфій беларускіх асветнікаў. |
|
|
7.9.2021, 11:53
Сообщение
#1329
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Час информации «Вначале было слово» 2 сентября в филиале «Лидская городская библиотека №4» в рамках Недели белорусской письменности прошел час информации «Вначале было слово», организованный для учеников начальных классовГУО «Средняя школа №1 г.Лиды». Ребята вместе с библиотекарями вспомнили историю возникновения письменности, после чего поговорили о том, какое же значение имеют слова в нашей жизни. В конце встречи дети смогли познакомиться с книжной выставкой. |
|
|
7.9.2021, 11:52
Сообщение
#1330
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3631 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Інтэлектуальная даведка-віктарына “Мовы друкаванай чароўнае слова” “Мовы друкаванай чароўнае слова” – пад такой назвай адбылася 2 верасня інтэлектуальная даведка-віктарына ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” для вучняў 7 класа ДУА “СШ №13 г.Ліды”. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана “падарожжа” ў мінулае, знаёмства са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полоцкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным, стваральнікам беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам, “волатамі” беларускай літаратуры – Янкам Купалам і Якубам Коласам. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана віктарына і агляд кніжнай выставы. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 26.4.2024, 9:22 |