IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

324 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Сегодня, 15:22
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок духоўнасці “Заступніца зямлі беларускай”

Да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены ўрок духоўнасці “Заступніца зямлі беларускай”. Бібліятэкары расказалі прысутным аб жыцці і дзейнасці нябеснай заступніцы Беларусі. Удзельніцы клуба “Надзея” чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Святой Еўфрасінні, расказвалі аб святых месцах, якія наведвалі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:21
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія “В книжном царстве очутиться, да чтоб в нём не заблудиться”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” гасцінна сустрэў хлопчыкаў і дзяўчынак на экскурсіі “В книжном царстве очутиться, да чтоб в нём не заблудиться”. На мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, даведаліся пра магчымасці бібліятэкі, наведалі яе аддзелы (абанемент і чытальную залу), пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, успомнілі аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах карыстання кнігамі. На абанеменце школьнікі ўбачылі як на полках размеркаваны кніжны фонд бібліятэкі, пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі. Хлопчыкам асабліва спадабаліся дзіцячыя дэтэктывы і прыгоды, а дзяўчынак захапілі казкі. У чытальнай зале дзеці даведаліся аб даведачна-бібліяграфічным апараце бібліятэкі і для чаго ён патрэбны. Мелі магчымасць пазнаёміцца з энцыклапедычным фондам, а таксама праслухалі бібліяграфічны агляд дзіцячых выданняў: “Вясёлка”, “Том и Джерри”, “Мишутка” і інш. Здзейсніўшы экскурсію па бібліятэцы, рабяты пажадалі не толькі запісацца ў бібліятэку і быць адметнымі чытачамі, але і часцей наведваць “царства кніжных сяброў”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:21
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 5 чэрвеня для рабят з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 імя М.Б.Куканенка” адбыўся экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Разам з вядучай дзеці адправіліся ў экалагічнае падарожжа, выяснілі значэнне паняцця “экалогія”, даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці. Затым знаўцам прыроды неабходна было праявіць сваю эрудыцыю, творчыя здольнасці, кемлівасць. Рабят чакалі прыпынкі на станцыях “Лес полон чудес”, “Птичьи пословицы” і інш. Дзеці адпачывалі на “грыбной палянцы”, даведаліся аб Чырвонай кнізе Беларусі. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы аб прыродзе, адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у віктарынах.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:20
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экологическая прогулка «Одна Земля – одна семья»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» к Всемирному дню окружающей среды прошла экологическая прогулка «Одна Земля – одна семья» для воспитанников ГУО «СШ №16 имени П.М. Машерова». Этот день можно назвать праздником чистой воды, земли и воздуха – всего того, что необходимо для жизни человека. Все люди на нашей планете обсуждают проблемы охраны природы, частью которой они сами являются. Поэтому с ребятами говорили о природе, об отношении к ней, об уважении всего живого. Для детей провели «Экологическую викторину» и рассмотрели «Экологические ситуации».

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:19
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Прававая гульня “Вось яно якое, дзяцінства залатое!”

4 чэрвеня бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ладзілі прававую гульню “Вось яно якое, дзяцінства залатое!”. Вядучая расказала гісторыю ўзнікнення свята і асаблівасці яго святкавання ў розных краінах свету. Дзеці пазнаёміліся са сваімі правамі, паглядзелі відэафільм пра правы дзяцей. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанована прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях на тэму правоў дзяцей. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя яшчэ раз праглядзелі мультфільм на замацаванне ведаў пра правы. Вядучая напомніла, што ў кожнага чалавека акрамя правоў ёсць яшчэ і абавязкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:12
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гутарка-прысвячэнне “Маё бяспечнае лета”

4 чэрвеня адбылася гутарка-прысвячэнне “Маё бяспечнае лета” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5”. Вядучы павіншаваў дзяцей з пачаткам канікулаў, звярнуў увагу на тое, што ў гэты час дзеці вельмі не асцярожныя і таму павялічваецца дзіцячы траўматызм. Пагутарылі з прысутнымі аб правілах паводзін у лесе, на вадаёмах, а таксама ўдакладнілі правілы паводзін на вуліцы, распавялі аб правілах аказання першай медыцынскай дапамогі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:10
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дзень дзіцячых задавальненняў “Вот июньский первый день – день защиты всех детей”

Дзень абароны дзяцей – гэта не толькі вясёлае свята для ўсіх дзяцей, гэта і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзяцей, каб усе яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай. З гэтай нагоды 4 чэрвеня супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Ліды” падрыхтавалі дзень дзіцячых задавальненняў “Вот июньский первый день – день защиты всех детей”. Падчас мерапрыемства ўсе рабяты ўдзельнічалі ў розных конкурсах, музычных гульнях, адгадвалі загадкі. Яны атрымалі масу радасных эмоцый і ўсмешак. Гэта свята стала пазітыўным пачаткам доўгачаканага лета. Вядучая свята пажадала ўсім дзецям добрага настрою, міра і вясёлых летніх канікул, а таксама напомніла аб тым, каб яны на канікулах наведваліся ў бібліятэку, бо лета – цудоўная пара для чытання.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

324 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
8 чел. читают эту тему (гостей: 8, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 5.6.2024, 20:18