IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 93 94 95 96 97 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:45
Сообщение #659


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Адкрыты прагляд літаратуры “Ад зерне колас, ад слова – мова”

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава” быў арганізаваны Адкрыты прагляд літаратуры пад назвай “Ад зерне колас, ад слова – мова”. Наведваючы бібліятэку, чытачы атрымалі магчымасць звярнуцца да беларускага слова, пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове і атрымаць асалоду ад гучання сакавітага беларускага слова.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:44
Сообщение #660


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычная хваля “З родным словам круглы год”

Паэтычная хваля “З родным словам круглы год” у агргарадку Дворышча закранула шматлікіх жыхароў мястэчка. У дзень роднай мовы наведвальнікі філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” атрымалі кнігі беларускіх пісьменнікаў на роднай мове на сваіх працоўных месцах, каб затым, сваім прыкладам, заахвочваць сваіх дзяцей і родных да чытання на беларускай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:43
Сообщение #661


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Бердаўка” прайшла гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць”. На працягу мерапрыемства бібліятэкар імкнулася паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавяла аб тым, які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове, каб стаць адной з самых прыгажэйшых моў свету. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульне “Прачытай верш”, імпрэзе “Размаўляй са мной па-беларуску”, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:42
Сообщение #662


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”, удзельнікамі якого сталі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Ліды”. “Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова –жыве народ… І мы абавязаны – валодаць роднай мовай, шанаваць яе, не цурацца роднага слова” – з такімі словамі звярнуліся да рабят бібліятэкары. Дзеці, у сваю чаргу, ласкавымі словамі называлі нашу мову, паслухалі вершы пра Радзіму, беларусаў, мову, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, паказалі сябе знаўцамі беларускіх загадак і паспрабавалі стаць перакладчыкамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:41
Сообщение #663


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гадзіна “Табою сагрэты-роднае слова”

21 лютага ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна “Табою сагрэты – роднае слова”. Бібліятэкар зачытала цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову і яе паходжанне. Дзеці размаўлялі толькі па-беларуску, чыталі вершы, прыказкі, рабілі пераклады слоў на беларускую мову.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:39
Сообщение #664


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня “Родная мова – ты матчына мова!”

У Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшло мерапрыемства “Родная мова – ты матчына мова!” у выглядзе гульні “Поле цудаў”. Галоўная мэта гульні – далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванне з маленства думкі, што ў чалавека есць толькі адна мова і назва ей – беларуская. Рознабаковыя заданні дапамаглі прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у беларускую хатку, дзе даведаліся пра адзенне і побыт беларусаў, адчулі смак беларускай мовы разам са знаёмствам са стравамі беларускай кухні. А яшчэ мелі магчымасць паслухаць, як гучаць музычныя інструменты – дуда і гармонік. Дзеці прызнаваліся ў любові да матчынага слова падчас чытання невялічкіх вершаў, загадак.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:38
Сообщение #665


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок мужнасці “Афганістан – гэта памяць і вечнасць”

17 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова” прайшоў урок мужнасці “Афганістан – гэта памяць і вечнасць”. Памяць аб гэтым дні – гэта памяць аб сынах, братах, бацьках і, нават, аб дзядах, якія з годнасцю выконвалі свой воінскі абавязак за межамі краіны. Яны з’яўляюцца прыкладам мужнасці і гераізму для падрастаючага пакалення. У ходзе урока мужнасці бібліятэкар расказала удзельнікам мерапрыемства аб афганскай вайне, паведаміла аб воінах-інтэрнацыяналістах, якія жывуць побач. Яна ўзгадала землякоў, якія пражываюць на тэрыторыі Тарноўскага сельскага Савета і якія праходзілі службу ў Афганістане. Нагадала імёны тых хлопцаў, якія не вярнуліся з той “невядомай” вайны. Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі запрасіла на мерапрыемства прамога сведку і ўдзельніка гэтых жудасных падзей ветэрана вайны ў Афганістане Кузменка Анатоля Мікалаевіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры “Подвиг и память Афганистана”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 93 94 95 96 97 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
7 чел. читают эту тему (гостей: 7, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 29.4.2024, 0:12