IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

320 страниц V  « < 176 177 178 179 180 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 30.12.2021, 11:38
Сообщение #1240


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Фальклорныя пасядзелкі “Светлы вечар, добры вечар”

Да калядных і навагодніх святаў былі праведзены фальклорныя пасядзелкі “Светлы вечар, добры вечар” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая”. Бібліятэкары і ўдзельнікі клуба “Надзея” падрыхтавалі святочную праграму і падарункі для кожнага ўдзельніка мерапрыемства. За святочным сталом спявалі калядныя песні, дзяліліся ўспамінамі і рэцэптамі святочных страў.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.12.2021, 11:37
Сообщение #1241


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Выніковае пасяджэнне клуба “Дюжина”

У канцы снежня члены клуба “Дюжина” (Лідскі клуб вінаградараў) сабраліся на чарговае пасяджэнне клуба ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Прысутных было мала па стане здароўя, але ўсе былі вельмі актыўнымі. Спачатку ўсе выказалі свае думкі наконт работы клуба ў 2021 годзе: што ўразіла членаў клуба, што хацелася б змяніць. Затым прысутныя заслухалі прапанаваныя тэмы плана работы клуба на наступны год. Вядучы прапанаваў прысутным праглядзець відэаролікі з мінулых пасяджэнняў, а таксама падзяліўся навінкамі ў вінаградарстве. Закончылася пасяджэнне гутаркай за кубкам гарбаты.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.12.2021, 11:37
Сообщение #1242


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Калядныя гульні “Сустрэчы Раства Хрыстова”

26 снежня супрацоўнікі філіяла “Далекская сельская бібліятэка-клуб” разам з жыхарамі аграгарадка здзейнілі калядныя гульні “Сустрэчы Раства Хрыстова”. Казачныя персанажы Каза, Цыганы, Механоша, Хлопчык з зоркай, песельнікі-калядоўшчыкі неслі радасць у кожную хату, да кожнага жыхара звярталіся з песнямі, віншаваннямі, жартамі.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.12.2021, 11:36
Сообщение #1243


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Конкурс чытальнікаў вершаў пра зіму “Пад чыстым снегам Каляд”

24 снежня філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова” запрасіў вучняў 1 класа мясцовай школы стаць удзельнікамі конкурса чытальнікаў вершаў пра зіму “Пад чыстым снегам Каляд”.Конкурс стаў цудоўнай магчымасцю падзяліцца тым, што назапашана ў памяці і душы, што засталося ад нашых продкаў. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэмампрыгажосці зімовай прыроды, зімовым гульням, святкаванню Каляд, традыцыям нашых продкаў.Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы, сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з тэматычнай выставай, і рабяты ўзялі дадому кнігі з выставы на тэму зімына беларускай мове.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.12.2021, 11:35
Сообщение #1244


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Час гістарычнага рамана “Мінулае – далёкае і блізкае”

23 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў час гістарычнага рамана “Мінулае – далёкае і блізкае”, на які былі запрошаны навучэнцы Лідскага педагагічнага каледжа. У пачатку мерапрыемства гасцей павіншавалі з надыходзячымі святамі навучэнцы Лідскай музычнай школы. якія падрыхтавалі музычныя падарункі. Пасля віншавання госці адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў далёкае мінулае. Яны пабывалі ў старажытным Рыме і на дзікім Западзе, наведалі Сабор Парыжскай Богамацеры, даведаліся аб дварцовых інтрыгах Францыі і Англіі. Найбольшую цікаўнасць выклікалі ў гасцей гістарычныя раманы беларускай літаратуры. Разам з творамі У. Караткевіча, Ю. Татарынава, А.Дзялендзіка, А. Аляшкевіча госці пабывалі ў гасцях у сваіх продкаў, пазнаёміліся з іх жыццём і тымі гістарычнымі падзеямі, якія ім прыйшлося пережыць. У час падарожжа гучалі песні, урыўкі з кінафільмаў, пастаўленых па раманах, госці ўдзельнічалі ў літаратурных гульнях і віктарынах. Завяршылася мерапрыемства хвілінай паэзіі, якую падрыхтавалі госці ў гонар сваёй Радзіме.





Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.12.2021, 15:25
Сообщение #1245


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Правая гадзіна “Азбука правоў дзіцяці”

22 снежня ў Лідскай раённнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прававая гадзіна для падлеткаў на тэму “Азбука правоў дзіцяці”. Былі запрошаны навучэнцы ДУА “Ліцэй № 1 г. Ліды”.
Вядучыя паведамілі дзецям аб грамадскіх і дзяржаўных арганізацыях, якія клапоцяцца пра дзяцей. Таксама расказалі пра самую аўтарытэтную і найбольш значымую арганізацыю – Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Далей дзецям было прапанавана сумесна з вядучымі праіграць розныя артыкулы Канвенцыі правоў дзіцяці. Пасля прагляду відэароліка пра паводзіны дзяцей, прысутныя агучылі правілы паводзін ў грамадскіх месцах.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.12.2021, 15:24
Сообщение #1246


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Падвядзенне вынікаў работы клуба “Кветкавод”

22 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Кветкавод”. Пасяджэнне было малалікім, многія члены клуба не змаглі прыйсці па стане здароўя. Тым не менш, прысутныя за кубкам гарбаты распавялі гутарку аб выніках працы клуба, прапанавалі тэмы наступных пасяджэнняў на наступны год. Таксама ўсе ўдзельнікі клуба пажадалі бачыць на пасяджэннях медыцынскіх работнікаў, траўнікаў, фларыстаў. Старшыня клуба Наталля Яфімаўна Хейфец падрыхтавала кветкавы гараскоп для прысутных, а таксама засяродзіла ўвагу на ўздзеянне месяца на рост раслін. Закончылася пасяджэнне праглядам відэароліка пра Ражство Хрыстова.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

320 страниц V  « < 176 177 178 179 180 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
4 чел. читают эту тему (гостей: 4, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 9.5.2024, 0:25