IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

318 страниц V   1 2 3 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Сегодня, 15:02
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”

24 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”. Былі запрошаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Вядучыя напомнілі прысутным пра галоўныя моманты здаровага ладу жыцця: фізкультура, рацыянальнае харчаванне, асабовая гігіена, загартоўванне, адказ ад шкодных звычак, дадатныя эмоцыі. Гэта ўсё разам дзейнічае на прадаўжэнне жыцця. Кожны жыхар планеты мае правы на якаснае жыццё, медыцынскае абслугоўванне. Але і сам павінен спрыяць і выбіраць свой жыццёвы шлях у дадатным напрамку. Напрыканцы госці прынялі ўдзел у відэавіктарыне “Здароўе – гэта здорава!”, стараліся адказваць на пытанні прыкладамі са свайго жыцця.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:02
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”

23 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”. Госці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў 2-га квартала 2024 года: В.Быкава, А.С.Пушкіна, Б.Васільева і У.Шэкспіра, якія пакінулі яркі след у гісторыі айчыннай, рускай і замежнай літаратуры. Вядучыя расказалі пра асноўныя моманты біяграфіі і найважнейшыя перыяды іх дзейнасці. Звяртаючыся да творчасці таго ці іншага юбіляра, прысутныя ўспаміналі любімыя творы, імёны герояў, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:01
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кліп-агляд “Шекспир, или истина где-то рядом”

23 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзіўся кліп-агляд “Шекспир, или истинагде-то рядом”, прысвечаны 460-годдзю з дня нараджэння У.Шэкспіра. Бібліятэкар расказала прысутным аб асноўных этапах яго жыцця. Асаблівую цікаўнасць у рабят вызваў аповед аб тым перыядзе, калі драматург перасяліўся ў Лондан і звязаў свой лёс з тэатрам “Глобус”, для якога пісаў п’есы і выконваў ролі. Тады Шэкспір пазнаёміўся з арыстакратыяй Лондана і вальмі хутка праславіўся ў літаратурных колах. Яму было ў той час 25 гадоў. Сілы і імкненні да працы – невычэрпны запас, і геній Шэкспіра расцвёў пад яскраввым сонцам Рэнесанса, калі чалавек быў аб’яўлены вянцом усяго жывога. У заканчэнні прысутныя праслухалі бібліяграфічны агляд твораў драматурга, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:01
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў ДУА “СШ №8 імя В.Ф.Казакова” 1 “В” класа правяла конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”. Спачатку ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Што для мяне Беларусь?”, “За што я люблю сваю краіну?”, “Чаму яна так называецца?”, складалі пазлы “Сімвалы краіны”.
У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі сінявокуя, працавітую, цудоўную, прыязную, шчодрую, талерантную, гераічную краіну – Беларусь.Самыя цікавыя малюнкі былі адзначаны граматамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2024, 14:54
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



18 красавіка 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні” на тэму“80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”.

У кожнага горада, як і ў кожнага чалавека, свой лёс, свая біяграфія, свая гісторыя.
Ліда – горад са шматвяковай гісторыяй. Разам з помнікамі даўніны ў пасляваенны час аднавілася жыццё жыхароў і эканамічны стан горада. Сучаснае аблічча горад набыў у другой палове XX ст., былі пабудаваны новыя заводы: аўтарамонтны (цяпер ААТ “Лідааграпраммаш”), лакафарбавы, аптычны і іншыя прамысловыя прадпрыемствы, новыя жылыя масівы з адміністрацыйнымі, гандлёвымі і жылымі будынкамі, добраўпарадкаваныя вуліцы, скверы, устаноўлены помнікі.
Навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні: 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня” прадэманстравала станаўленне розных сфер жыцця жыхароў Ліды і раёна ў пасляваенны перыяд і па сённяшні дзень.Стараннямі многіх пакаленняў Ліда стала прыгожым і самабытным горадам. Яна ўяўляе цікавасць для навукоўцаў, эканамістаў, палітыкаў як гістарычным мінулым, так і багатай сучаснасцю.
З прывітальным словам выступіла Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна, намеснік загадчыка аддзела культуры Лідскага райвыканкама.На канферэнцыю былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў Лідчыны.
Удзельнікі канферэнцыі – педагогі і навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі г.Ліды, прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе”, супрацоўнікі і чытачы публічных бібліятэк.Дакладчыкі асвятлілі розныя бакі жыццядзейнасці Гродзеншчыны і Лідчыны за апошнія 80 гадоў: Свірко Святлана Генадзьеўна, дырэктар установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” прадэманстравала дакументальны фільм “Да 80-годдзя вызвалення г.Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Салаўёў Расціслаў Юр’евіч, благачынны Лідскай акругі Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, настаяцель храма Святога Вялікапакутніка Георгія Перамаганосца г.Ліды, кандыдат багаслоўя, протаіерэй падрабязна раскрыў тэму свайго даклада“Праваслаўныя прыходы Лідскага благачыння ў перыяд з 1945-1991 гады”. Па заканчэнні выступу Расціслаў Юр’евіч падараваў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы выданне “Сия есть победа победившая мир, вера наша: Православие на Лидчине в ХІІІ – начале ХХІ века” са словамі благаславення і шчырымі пажаданнямі.
Аб жыццёвым вопыце, вайсковай службе і сувязі з Лідчынай расказаў Панчанка Іван Сямёнавіч, старшыня камісіі па сацыяльна-бытавых пытаннях і медыцынскім абслугоўванні ветэранаў Лідскага раённага Савета ветэранаў.
Мікалайчык Любоў Яўгенаўна, бібліятэкар в/ч 19764, у сваім дакладзе “Лідскі аэрадром: ад вайны да нашых дзён” расказала прысутным гісторыю станаўлення і развіцця мясцовага аэрадрома за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Яе калега, Чапля Данута Францаўна, бібліятэкар в\ч 1234, сканцэнтравала свой выступ “На пярэднім рубяжы” на гістарычных асаблівасцях і сучаснасным стане пагранічных войск на Лідчыне.
Якубчык Канстанцін Іосіфавіч, слесар па рамонту рухомых саставаў зборачнага цэха УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”Лакаматыўнае дэпо Ліда, у сваім дакладзе “Крок у бяссмерце: героі Лідскага падполля” разам з прысутнымі перанёсся ў ваенныя і пасляваенныя часы. Выступ дакладчыка суправаджаўся відэафільмам.
Для гасцей навукова-практычнай канферэнцыі было прадэманстравана відэа “Я з вогненай вёскі Леснікі” Някрасава Віктара Аляксандравіча, вадзіцеля пагрузчыка УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Лакаматыўнага дэпо Ліда. Віктар Аляксандравіч удзельнічаў са сваім прэзентацыйным фільмам у конкурсе відэаролікаў “Я з вогненай вёскі…”, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які быў арганізаваны па ініцыятыве Брэсцкай транспартнай пракуратуры, дзе па выніках анлайн-галасавання ўвайшоў у тройку лідэраў і нават перамог у адной з намінацый.
ХI Лідскія чытанні сабралі ў сцянах Лідскай раённай бібліятэкі прадстаўнікоў рознах сфер дзейнасці. За “эканамічную” складавую навукова-практычнай канферэнцыі адказвалі супрацоўнікі вядучых прадпрыемстваў г.Ліды.
Пекар Аляксандр Іванавіч, спецыяліст аддзела маркетынга ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, яскрава і эмацыйна выступіў з дакладам “Гісторыя ЛІДКОН – гісторыя поспеху”, дзе не толькі рассказаў пра гісторыю і сучасны стан прадпрыемства, а і прадэманстраваў рарытэтную прадукцыю, выпуск якой ладзіўся ў пасляваенныя гады.
““Лідскае піва”: з гісторыі развіцця прадпрыемства ў пасляваенны перыяд” – пад такой назвай прагучаў выступ Чарняк Веранікі Яўгенаўны(экскурсаводААТ “Лідскае піва”). Даклад суправаджаўся цікавымі гістарычнымі звесткамі, фотаздымкамі, фактамі. Новым стала для аўдыторыі гісторыя аб тым, што ў ваенны час будынак завода быў адзіным, які не крануў вораг, у той час, калі навокал увесь горад быў у руінах.
Не менш цікавымі і пазнавальнымі сталі даклад “Лідскаму музею – 65 гадоў” намесніка дырэктара па навукова-даследчай дзейнасці ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”Хацяновіч Наталлі Аляксандраўныі выступ “Лідскі каледж: ад вытокаў – да сучаснасці” Казлоўскай Юліі Ігараўны, студэнткі Лідскага каледжаГродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім ішла гаворка пра гісторыю навучальнай установы і яе выпускнікоў, якія праславілі Лідчыну ў розных галінах.
Суднік Станіслаў Вацлававіч (рэдактар часопіса “Лідскі Летапісец”, краязнаўца)таксама звярнуўся да гісторыі Лідскага краю ў сваім выступленні “Адміністрацыйнае дзяленне Лідчыны пасля 1944 года”, аАнашкевіч Наталля Мікалаеўна (выкладчык беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Ліды”, кіраўнік метадычнага аб’яднання па духоўна-маральнаму выхаванню) прысвяціла свой даклад краязнаўцу, грамадскаму дзячу Лідчыны Віктару Іванавічу Кудла.
Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (бібліятэкар Чайко Тэрэса Валяр’янаўнаі галоўны бібліёграфКурбыка Галіна Раманаўна) сканцэнтравалі ўвагу ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі на гісторыі бібліятэк і правялі агляд лепшых выданняў пра г.Ліду другой паловы ХХ-пач.ХХІ стст.
Да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей навукова-практычнай канферэнцыі была падрыхтавана кніжная выстава “Лідчына ўчора, сёння і заўтра”. Па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены друкаваны зборнік дакладаў “ХІ Лідскія чытанні. 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”. Папаўненне краязнаўчай скарбонкі стане здабыткам спецыялістаў-гісторыкаў і шматлікіх чытачоўрозных пакаленняў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2024, 14:52
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



В филиале “Лидская городская детская библиотека”, на экологической игре-викторине “Земля, которой ты частица”, к Международному дню Матери-Земли, воспитанники ГУО “Детский сад № 22 г. Лиды” проявили свои экологические познания. Наши гости хорошо знают, что такое природа, как к ней нужно относиться, какие богатства она даёт и как сберечь то, что есть вокруг человека. Ребята поучаствовали в занимательных играх “Экологические ситуации” и “Сортировка мусора”, отгадывали загадки “Знатоки леса”, узнали о “законах” экологии и посмотрели экологические мультфильмы.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2024, 14:52
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3631
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



16.04. – да Дня экалагічных ведаў прайшла экалагічная віктарына “Не только в гости ждет тебя природа”. Вядучыя адзначылі значэнне лесу, вады і глебы для ўсяго жывога, звярнулі ўвагу на тое, што трэба берагчы жывёльны і раслінны свет ад знікнення, пагулялі ў экалагічныя віктарыны. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, адказвалі на пытанні.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

318 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
9 чел. читают эту тему (гостей: 9, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 25.4.2024, 18:48