Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2011, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2011, Літаратурныя юбілеі |
5.8.2011, 14:58
Сообщение
#8
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”Я не хачу мяняць свой лёс”. 28 жніўня спаўняецца 75 год Генадзю Бураўкіну, паэту, публіцысту, перакладчыку, літаратурнаму крытыку, грамадскаму дзеячу. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», на Беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1968 года – карэспандэнтам «Правды» па БССР, з 1972 года – галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», 1978 - 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З'яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 года быў намеснікам культуры і друку Рэспублікі Беларусь. З імем Генадзя Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведае жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Высока цэніць жывое слова, умее паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра. Малітва Мы здалёку ўбачылі свабоду I яшчэ не вырваліся з пут... Божа, He дабаў майму народу Пошасці, Няпраўды I пакут. У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, Адвядзі ад Беларусі Здраду, Вераломства I вайну. Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсе наўкол ідзе на злом, Божа, Захіні маю Радзіму Мудрасцю, Спакоем I цяплом! Першыя вершы былі надрукаваны ў полацкай абласной газеце ў 1952 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Вершы» (1969), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Вершы пяці кніг» (1976), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998). Вершы канца 20 ст. склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Свае лепшыя вершы Генадзь Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі, горыч расставання. Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). 110 вершаў, якія склалі апошнюю кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Ціхая засень старэнькай альтанкі. Ціхае шчасце — Шэпат каханкі. Ціхія гукі. Цёплыя рукі. Лісця чаромхі вячэрняя споведзь. Вусны дыханне спалохана ловяць. Сіняя ціша Зоркі калыша. Крылаў птушыных апошнія ўзмахі. Святло патушылі шэрыя гмахі. Чуеш, Як б'ецца Сэрца ля сэрца?.. А я не веру, Што пайшло каханне З гадамі маладымі на пачын, Што нашых вуснаў, Нашых дум яднанне Не можа сівізны перамагчы. Я і цяпер разгадваю, Як тайны, Твой кожны дотык, Кожны позірк твой. Ад старасці ахоўваю адчайна Святыя хвілі радасці жывой, Калі тваё спякотнае дыханне Сціхае ўранні на маім плячы... І я не клічу новае каханне. Мне б тое, Маладое, Зберагчы. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва», ”Конь незацугляны”, ”Палавінка мая”і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Генадзя Бураўкіна (музыка Васіля Раінчыка) кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974). Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. – рускай, украінскай, балгарскай і малдаўскай. Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава. |
|
|
18.7.2011, 15:23
Сообщение
#9
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”У панямонскім небе Цётчынай зорцы не згаснуць”. 3 (15) ліпеня спаўняецца 135 год з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (ЦЁТКІ), беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі (псеўданімы Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Банадысь Асака, Тымчасовы і інш.) Нарадзілася 3(15).07.1876 у в.Пешчына Лідскага павета (зараз Шчучынскі раён) ў сям'і багатага селяніна, які меў дзвесце дзесяцін зямлі. Хрышчана ў васілішкаўскім касцёле. У сям'і Пашкевічаў было дванаццаць (па іншых звестках, сямнаццаць) дзяцей. Пасля смерці маці будучая паэтэса гадавалася ў Старым Двары, на дзедавай гаспадарцы. Выхоўвала дзяўчынку пераважна бабка Югася, якая ведала шмат казак і песень. 3 малых гадоў Алаіза цягнулася да кнігі, марыла хутчэй вырвацца з вёскі ў вялікае жыццё. Алаіза Пашкевіч скончыла прыватную гімназію Прозаравай у Вільні, атрымала пасведчанне хатняй настаўніцы і настаўнічала ў вёсцы. У 1902 г. у Пецярбургу яна экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы П. Лесгафта, дзе рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі. Пасля вяртання ў Вільню працавала фельчаркай у псіхіятрычнай лячэбніцы і пад уплывам Ф. Багушэвіча пачала пісаць вершы, - вольналюбівыя, прасякнутыя ідэяй змагання за сацыяльную і нацыянальную справядлівасць. Рамантычна-сімвалічнай вобразнасцю, алегарычнасцю малюнкаў, пераўвасабленнямі паэзія Цёткі сугучная з масавай рэвалюцыйнай рускай паэзіяй пачатку XX ст. У маі 1905 была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з'ездзе жанчын у Маскве. З-за удзелу ў рэвалюцыйных маніфестацыях была вымушана эмігрыраваць у канцы 1905г. у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла спачатку ў Львове, дзе была вольнай слухачкай філасофскага факультэта Львоўскага універсітэта. У 1906 у Жоўкве каля Львова, у друкарні базыльянскага манастыра, былі надрукаваны два зборнікі яе вершаў — «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Некалькі разоў Цётка нелегальна прыязджала ў Вільню і Пецярбург. У Вільні у першым нумары першай беларускай легальнай газеты «Наша доля» было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У Пецярбургу ў 1906г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла яе «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Жывучы на Украіне, Цётка прапагандавала сярод украінскай інтэлігенцыі беларускую літаратуру і культуру. У 1908-09гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта, была членам рэвалюцыйнай арганізацыі універсітэцкай моладзі «Спуйня» («Лучнасць»), дзеля атрымання навуковай ступені выканала навуковую працу «Батлейкі на Беларусі і іх сувязь з польская драматычнай літаратурай». Нейкі час жыла ў Закапана, выязджала ў Германію, Італію, Швецыю. I душна, i цесна, i сэрца самлела Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх... Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела, Як хваля па моры, плыла бы да ix! Ўзьнялася б, здаецца, расінкай на хмары, А хмары бы ветрам сказала я гнаць Далека, далека, дзе сьняцца мне чары, Дзе боры густыя над Нёмнам шумяць, Дзе пацеркай белай Вільля прабягае, Дзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе, Дзе кожна дарога i крыж мяне знае, Дзе ўсё, усё чыста вярнуцца заве! Там я нарадзілася й вырасла уволю, Там першыя словы вучылась казаць. Затое сягоньня ляцела б стралою Там зь імі з усімі год Новы спаткаць! Ой, мілыя, мілыя, сьнегам пакрыты Загоны, лясочкі, дарожкі мае! Эх, як вы у сэрцы маім не забыты, Як часта абраз ваш у думцы ўстае! На чужыне. 1909 Змена прозвішча пасля замужжа дала магчымасць вярнуцца на радзіму. Цётка з тэатрам I. Буйніцкага ездзіла і выступала ў розных кутках Беларусі, удзельнічала ў спектаклях «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшка. У 1912 у Вільні, Нова-Вілейцы і Лідзе Цётка арганізавала некалькі тайных беларускіх школ. У 1914 стала заснавальніцай і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» (Мінск), выдала 6 яго нумароў. Для часопіса напісала шэраг апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў. Падчас Першай сусветнай вайны Цётка працавала ў Вільні сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку, пасля аказвала медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Аднак, ратуючы іншых, не ўсцераглася сама, захварэла на тыф і ў ноч на 5 лютага 1916 памерла. У творчай спадчыне Цёткі не толькі паэзія, але і прозы, і публіцыстыка. Яе апавяданні «Прысяга над крывавымі разорамі», «Лішняя», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты» і інш. вызначаюцца псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю. Для «Першага чытання...» Цётка напісала шэраг апавяданняў для дзяцей — «Сварба», «3 прыску ды ў агонь», «Журавель і Чапля», «Сірата». Яе артыкулы «Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы», «Да дзяўчатак», «Да школьнай моладзі» ўспрымаюцца як духоўны запавет пісьменніцы беларусам, яе заклік да стараннай і сур'ёзнай вучобы дзеля будучых спраў, карысных для Бацькаўшчыны, яе клопат аб павышэнні культуры сяла, аб паляпшэнні штодзённага побыту народа. Асобную старонку ў яе публіцыстыцы складаюць дарожныя нататкі, нарысы, напісаныя пад уражаннем падарожжаў у Італію, Фінляндыю, Швецыю, Германію. Аўтар навукова-папулярных артыкулаў «Газа», «Пералётныя птушкі», «Наша народная песня» і інш. Яе творы перакладзены на нямецкую, польскую, рускую, украінскую і інш. мовы. МОЙ САД Стаіць мой сад пад белым цветам: Нарцыс — стыдлівых поўны крас, Звісае бэз ў акно букетам, Тульпанаў куст расцвіў зараз. Цвіце ляўкой, ў пуках рабіна; Вішнёва дрэва ў малацэ; А там парэчка, там маліна, А там мой граб малы расце. Люблю мой сад, як расцвітае, Як салавей свой трэль вядзе, Як цвет галінку прыгібае, Як пчолка мёд адтуль нясе. Люблю мой сад ў маёвым ранку, Як тоне ён ў расістай мгле, Як ліпа шэпчацца пры ганку I як зязюлька «ку-ку» шле. Люблю мой сад пад белым цветам, Люблю, зялёным як стаіць; Люблю, як грушы спеюць летам I як работай ён кіпіць. Люблю мой сад у позну восень,— Як плод звісае да зямлі, Як голкі сыплюцца ад сосен, Як залацяцца сліў лісткі. Люблю мой сад у крэпку зіму,— Як у крышталах ўвесь дрыжыць, Як дзяцел, сеўшы на галіну, Зімову песню загудзіць. 1905—1906 Помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы) у Шчучыне |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 20.11.2024, 1:17 |