IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

16 страниц V  « < 10 11 12 13 14 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 31.7.2017, 13:36
Сообщение #78


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сапраўдны… Беларускі… Народны…


4 жніўня –100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917 –2006), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, Народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.
Два найвышэшыя званні – пісьменнік і чалавек. Адно мне вельмі хочацца набыць, другое – яшчэ больш – не страціць.
Янка Брыль
Творчая дзейнасць пісьменніка пачалася з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 годзе выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад сціплай назвай “Апавяданні”, у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць “У сям’і”, прысвечаная жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс любага сэрцу Наднямоння працягваюць і наступныя зборнікі “Нёманскія казакі”, “Сірочы хлеб”, “У Забалоцці днее”, “На Быстранцы”. Ужо гэтыя першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна-лірычнае апавяданне Я. Брыля “Галя”, у якім на фоне жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.
Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне “Маці” – гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленным чырвонаармейцам. У пачатку 60-х гг. з’явіўся ў друку славуты раман Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”. Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў “кнігай адной маладосці”. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А.Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць “Я з вогненнай вёскі…” (1975) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.
Яркай адметнасцю вылучаюцца і такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як “Ніжнія Байдуны” і “Золак, убачаны здалёк” - творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць “Золак, убачаны здалёк” – пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.

Бібліяграфія:
1. Нікіфарава, В.Б. Янка Брыль / В.Б. Нікіфарава // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. – Мінск, 2001. – Т. 3. – С. 479 – 520.
2. Калеснік, У.А. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 256 с.
3. Канэ, Ю.М. Як паветра і хлеб: жыццёвы т ворчы шлях Я. Брыля / Юлія Канэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 320 с.
4. Данілішына, А Янка Брыль. Жыццё і творчасць / Алена Данілішына // Роднае слова. - 2016. - № 2. - С. 50-52.
5. Брыль, Я. Мой радавод / Я. Брыль // Роднае слова. – 2005. - № 6. – С. 85 – 90.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 6.7.2017, 8:53
Сообщение #79


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Яго імя носіць наша бібліятэка


7 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы ( 1982 – 1942), Народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.
5 жніўня 1945 года, Саўнарком БССР і ЦК КПБ прынялі Пастанову "Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы". У ліку іншых пунктаў быў і такі: "Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Ліда". (Рачыцкі, А. 3 імем паэта // Уперад. — 1982. — 3 крас.)
3 гэтай нагоды ў верасні 1946 года Ліду наведалі пісьменнікі Пятро Глебка, Валянцін Таўлай і Уладзімір Агіевіч, а таксама дырэктар музея імя Янкі Купапы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (жонка Я. Купалы), каб прыняць удзел ва ўрачыстасці прысваення імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы. На агульнагарадскі сход, прысвечаны гэтай падзеі, што адбыўся вечарам 18 верасня, сабраліся рабочыя, інтэлігенцыя, навучэнцы педагагічнай вучэльні і школ горада, прыехалі жыхары навакольных вёсак.
Былі тут і даклады, чыталіся вершы, прысвечаныя памяці песняра, Уладзіслава Францаўна падзялілася ўспамінамі пра "незабыўнага Янку".
"Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызацыі неўміручых твораў Янкі Купалы, штодзённай барацьбой за далейшы культурны рост працоўных горада". (Рачыцкі А. 3 імем паэта).
Рашэннем гарвыканкама ў той жа час вуліца Шкляная перайменавана ў вуліцу імя Янкі Купалы. I тады і цяпер яна прымыкае да ракі Лідзейкі. (Зараз на гэтай вуліцы знаходзіцца раённы Дом культуры).


У 1955 годзе ў Лідзе адчыніўся новы тыпавы кінатэатр «Кастрычнік». Будынак былога кінатэатра аддалі гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, на першым паверсе размясцілі дзіцячую бібліятэку.
Пасля завяршэння ўсіх пераездаў загадчыца бібліятэкі Людміла Зялінская запрасіла ў Ліду на ўваходзіны жонку паэта Уладзіславу Францаўну. 29 чэрвеня 1956 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся літаратурны вечар. На ім прысутнічалі паэты Міхась Калачынскі, Анатоль Астрэйка, Раман Сабаленка. Цётка Уладзя (У.Ф.Луцэвіч) падарыла гарадской бібліятэцы вялікі партрэт Янкі Купалы выкананы мастаком В.Волкавым., а таксама альбом “Беларускі народны арнамент”. На звароце тытульнага ліста альбома надпіс “Ад музея Янкі Купалы. У.Луцэвіч 29.VІ.56”. Гэта кніга захоўваецца ў чытальнай зале і сёння.


Бібліяграфія:

1. Янка Купала і Лідчына: краязнаўчы бібліядайджэст / склад. Т. Зенюкевіч. – Ліда, 2007. – 20 с.
2. Хітрун, А. Дзе там, з-пад нябесся, нам дзякуе дзеяч: “Удзячны вам, Ліда! Ваш І.Д. Луцэвіч / А. Хітрун // Молодежный курьер (Гродно). – 2007. – 14 сентября. – С. 6.
3. Жалкоўскi, А. Лідскія сцежкі народнага песняра / А. Жалкоўскі // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №32. - С.13
4. Мельнік, М.І. Янка Купала на Гродзеншчыне / М. І. Мельнік // Роднае слова. - 2007. - № 6. - C.74 – 78.
5. Мельнiк, М. Выходзіў на шпацыр па Мінску ў лідскіх галёшах Купала... / М. Мельнік // Лiдская газета. - 2005. - 25 чэрвеня. - C.4.
6. Янка Купала ў Лідзе // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на. – Мінск, 2004. – С. 162.
7. Суднiк, С. Памятае Лiдчына Купалу або Iмя Купалы ў гiсторыi горада Лiды / С. Суднік // Наша слова. - 2002. - 26 чэрв. - C. 4.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.6.2017, 9:54
Сообщение #80


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры”


14 чэрвеня – 150 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867, г. Рэчыца - 1934), гісторыка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, эканаміста, аднаго з аснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.

Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі 2 (14 чэрвеня) 1867 года ў самым цэнтры Беларускага Палесся – ў Рэчыцы. Атрымаўшы “мясцовую” агульнаадукацыйную падрыхтоўку, паступіў у Кіеўскі універсітэт, які закончыў у 1894-м. Яго – памяркоўнага і разважлівага маладога чалавека – вабілі да сябе веды, нязведаныя таямніцы культуры і грамадскага стану, мінулага і будучыні Бацькаўшчыны… Гэтаму ён прысвяціў сябе – усяго без, астатку.
Ён быў адным з першых распрацоўшчыкаў праблем нацыянальнага адраджэння Беларусі, даследчыку фальклору і этнаграфіі, народанасельніцтва і эканамічных адносінаў, іншых актуальных пытанняў развіцця беларускага грамадства. Публікацыі М. Доўнар-Запольскага па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і этнаргафіі, фальклору і сацыялогіі ды і літаратурныя творы і сёння маюць актуальны і не пазнаны да канца сэнс і значэнне. Працы “Беларуская гаворка”, “Кароткі геаграфічны нарыс старажытнай Беларусі (у ІХ – ХІІ стст.)”, “Вялікдзень на Беларусі”, “Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку да смерці Уладзіміра Манамаха)”, “Статыстычныя звесткі аб Паўночна-Заходнім краі”, “Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках”, “Адносіны беларуса да зямлі”, “Заметкі з падарожжа па Беларусі”, “Да гісторыі Люблінскай уніі” і іншыя зноў і зноў сведчаць аб незвычайна шырокім кругаглядзе навукоўца, яго навуковых і грамадзянскіх інтарэсах. А яшчэ ж былі дзесяткі манаграфій, і сярод іх – “Гісторыя Беларусі”, “Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца ХІІ стагоддзя”, “ В.М. Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку”, “Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах, “”Народное хозяйство Белоруссии, 1861 – 1914 гг.” і іншыя.
Доўгі час імя і творы М.В. Доўнар-Запольскага былі не столькі пад забаронай, колькі пад забыццём. Толькі апошнімі гадамі сталі па новаму ацэньвацца маштаб ягонай дзейнасці і ўклад, зроблены ў навуку, культуру і адукацыю Беларусі, Расіі і Украіны. Важныя крокі па вяртанню памяці і навуковай спадчыны нашага славутага земляка зроблены на Беларусі: дзве навуковыя канферэнцыі аб ім прайшлі ў Мінску – у Нацыянальнай Акадэміі навук, а таксама ў БДУ. У 1994 г. нарэшце выйшла “Гісторыя Беларусі” і адразу стала рарытэтам. Увесь захоплены лёсам Беларусі, акрываўленай трыма рэвалюцыямі і першай сусветнай вайной, Мітрафан Доўнар-Запольскі першым абгрунтаваў магчымасць яе дзяржаўнай і эканамічнай аўтаноміі і тое, што народ валодае ўсімі неабходнымі рэсурсамі для свайго паўнацэннага развіцця.
Бібліяграфія
1. Смалянчук, А. Ф. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / Алесь Смалянчук. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 155 с. — (Бібліятэка "Беларускі калегіюм") .
2. Тарас, А. Я. Мітрафан Доўнар-Запольскі : бацька беларускай гісторыяграфіі / Анатоль Тарас. - Мінск : Харвест, 2012. — 62, [2] с. — (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры).
3. Лебедзева, В. М. Павел Дземідовіч - гродзенскі карэспандэнт М.В. Доўнар-Запольскага Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнар. навук. канф. / В. М. Лебедзева — Гродна, 2008. — С. 454—459.
4. Варанько, К. Да 140-годдзя з дня нараджэння М. В. Доўнар-Запольскага / К. Варанько // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 12. — C. 60—61.
5. Ільмоўская, І. Доўнар-Запольскі / І. Ільмоўская // Бібліятэка прапануе. — 2007. — № 1. — С. 21—23.
6. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыi / В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. —2004. — № 9. — C. 53—59.
7. Ліс, А. Мітрафан Доўнар-Запольскі — гісторык, этнограф, эканаміст, літаратуразнаўца [(1867-1934)] / А. Ліс // Роднае слова. — 2004. — № 2. —C. 9—11.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.5.2017, 7:49
Сообщение #81


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Пад небам першага спаткання…”


11 мая – 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай (1947), беларускай пісьменніцы, перакладчыцы.
Раіса Андрэеўна Баравікова – адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы – гэта канкрэтная жыццёвая споведь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць – каханне.
Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. Першы верш быў апублікаваны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. З таго часу Р.Баравікова не спыняецца ў творчым самаразвіцці, працягвае рэалізоўваць прыроджаны лірычны талент у самых розных мастацкіх формах. З невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: “Рамонкавы бераг”(1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1988), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994). У паэзіі Р.Баравіковай вядучае месца займаюць тэма кахання, складаны свет думак і пачуццяў лірычнага героя, яго прага да высокага духоўнага ідэялу, пошук сапраўдных маральна-этычных асноў.
Р. Баравікова з’яўляецца аўтарам драматычнай паэмы “Барбара Радзівіл” (1992), у якой адлюстраваны эпізоды беларускай гісторыі. У 1994 г. паэма была пастаўлена ў тэатры-студыі беларускай драматургіі “Вольная сцэна”. Р. Баравіковай былі напісаны п’есы “Цётка Малання з Асаўца” (1984); “Пятля часу” (1996); поўны сцэнічны варыянт лірычнай драмы “Барбара Радзівіл” (2001).
Адметнымі з’яўляюцца адрасаваныя дзецям кнігі “Галенчына “Я”, альбо Планета Цікаўных хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабаня Квыш-Квыш” (1996). Значнае месца літаратуразнаўцы адводзяць і аповесці “Кватарантка”, якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці.
У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў “Вячэра манекенаў”, напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці “Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка” і цыкла фантастычных гісторый “З казак старога астранаўта”. Пісьменіца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.

Бібліяграфія
1. Баравікова Раіса Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 287.
2. Шынкарэнка, В. К. Раіса Баравікова / [Шынкарэнка В.К.] // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. [рэдкал.: У.В. Гніламёдаў і інш.); навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск, 2003. – Т.4. Кн. 2. – С. 568—590.
3. Падліпская, З. “Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў”: духоўны свет лірычнай гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2006. - № 3. – С. 239 —258.
4. Смаль, В. “А на душы і светла, і шчымліва” : паэтычная сцяжына Р.Баравіковай / В. Смаль // Полымя. – 2005. - № 11. – С. 188 – 194.
5. Брадзіхіна, А. Пераемнсць традыцый : інтым. Лірыка Г. Ахматавай і Р.Баравіковай / Ала Брадзіхіна // Полымя. – 2003. - № 1. – С. 202 – 214.
6. Шынкарэнка, В. Слухаць сэрцам / Вольга Шынкарэнка // Полымя. – 2002. - № 3-4. – С. 239 – 258.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.4.2017, 7:53
Сообщение #82


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Шляхам Алеся Жука


1 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), беларускага пісьменніка, перакладчыка.
Алесь Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Сучаснасць ва ўсёй яе складанасці і супярэчлівасці становіцца галоўнай тэмай яго прозы. Уся творчасць пісьменніка пазначана сапраўдным талентам, глыбокай праўдай жыцця, вастрынёй у пастаноўцы сучсных праблем. Невычарпальнай крыніцай творчага натхнення стала для Аляксандра Аляксандравіча родная Случчына, дзе ён нарадзіўся.
У літаратуру Алесь Жук прыйшоў у сярэдзіне 60-х гадоў, але пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады і ў час вучобы ва універсітэце. Яго апавяданні “Сок манга”, “Завулак”, “Водсветы зорак” і іншыя , напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу “Асеннія халады” (1972). Ужо ў сваіх ранніх творах пісьменнік паказаў сябе тонкім псіхолагам, майстрам у раскрыцці чалавечых характараў, у паказе узаемаадносін паміж людзьмі. Гэта кніга адразу ж вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў і, як потым аазалася, не толькі беларускіх: пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка.
На працягу 1970 – 1980-х гадоў з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “Палванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978; зняты фільм “Палігон” 1983), “Паўстанак вяртання” (1981, Літаратурная прэмія імя І.Мележа 1982) адметныя роздумам над пытаннямі жыцця і лёсу, складанасцю і разнастайнасцю характараў, арганічным спалучэннем трагізму з лірызмам.
У 1982 годзе пабачыла свет кніга прозы “Паляванне на Апошняга жураўля”. Клопат пра навакольнае асяроддзе, напоўнены выразным аналітычным роздумам у спалучэнні з легендарна-казачнымі апавядальнымі элементамі-сімваламі прыдаюць твору сапраўды мастацкую значнасць. Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пасташлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка.
Да самых значных твораў пісьменніка належыць і аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992) – яскравае сведчанне высокай творчай сталасці вядомага празаіка, добрага знаўца народнага жыцця і побыту, чалавечых лёсаў і характараў.
Бібліяграфія
1. Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / У.В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск, 2003. — Т. 4, кн. 2. — С. 542—565.
2. Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск, 2003. — С. 364—380.
3. Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. — № 3. — С. 57—64. — Са зместу: Алесь Жук. С. 61—64.
4. Алесь Жук: матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш. // Крыніца. —2001. — № 1. — С. 3-51.
5. Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. — 1992. — № 7. — С. 214—226.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2017, 8:34
Сообщение #83


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі


10 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Міхася Ткачова (1942 - 1992), гісторыка, доктара навук, пісьменніка, грамадскага дзеяча.
“Краінай замкаў” называлі Беларусь сучаснікі… Многім вядомая гэтая фраза з кнігі “Замкі Беларусі”, што належыць пяру доктара гістарычных навук, прафесара, грамадскага і палітычнага дзеяча Міхася Ткачова.
Міхась Ткачоў адным з першых пачаў працаваць на мяжы гісторыі і археалогіі, даследуючы абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага. Слабая вывучанасць помнікаў, значныя іх разбурэнні прымушалі М. Ткачова шырока выкарыстоўваць у сваіх навуковых працах археалагічныя матэрыялы. Але ён, як ніхто іншы, мог гарманічна спалучыць даныя археалогіі з паведамленнямі розных гістарычных крыніц і зрабіць абгрунтаваныя высновы. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што Міхал Александравіч быў пачынальнікам новага кірунку ў гістарычных даследваннях на еўрапейскай частцы Савецкага Саюза – “гістарычнай археалогіі”. Сёння гэта агульнапрызнаная галіна археалогіі паспяхова развіваецца ў Беларусі.
Вынікам працы М. Ткачова на мяжы археалогіі і гісторыі стала абарона ў 1972 г. кандыдацкай дысертацыі па тэме “Ваеннае дойлідства Беларусі XIII – XVIII стст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі)”. Праз 15 гадоў, у 1987 г., М. Ткачоў паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV – XVIII стст.”. На аснове матэрыялаў гэтых дысертацыйных даследванняў ён пісаў кнігі, якія станавіліся папулярнымі не толькі сярод спецыялістаў, але і звычайных чытачоў. Гэта “Замкі Беларусі (XIII – XVIII ст.)” (1977, на бел. мове; 1987, на рус. мове); “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст.” (1978); “Замкі і людзі” (1991). А яшчэ былі цікавыя працы навукова-папулярнага і публіцыстычнага характару: “Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч” (1992, у сааўтарстве з А. Бельскім), “Старажытны Мсціслаў” (1992, у сааўтарстве з А. Трусавым), “Паходня” (1994). Усяго М. Ткачовым напісана каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы раздзелы ў калектыўных манаграфіях).

Бібліяграфія.
1. Семянчук, Г.М. Прафесар Мiхаiл Аляксандравiч Ткачоў (10.03.1942 - 31.10.1992): старонкi бiяграфii i навуковай творчасцi / Г. М. Семянчук // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : материалы респ. науч.-практ. конф. - Гродно, 2005. - C. 90 - 93.
2. Castrum, urbis et bellum : зборнiк навуковых прац; прысвячаецца памяцi М. Ткачова / навук. рэд.: Г. Семянчук, А. Мяцельскi. - Баранавiчы : РУПП "Баранавiцкая ўзбуйненая друкарня", 2002. – 421 с.
3. Карлюкевiч, А. Па дарозе ў храм гiсторыi // Карлюкевiч, А. I векавечны толькi край... - Мінск, 2000. - C. 95 - 101.
4. Семянчук, Г. М. Даследчык краіны замкаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ткачова) / Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі, Лявон Калядзінскі // Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. — № 3. — С. 41—44.
5. Фатыхава, Г. З душой рамантыка / Г. Фатыхава // Беларуская думка. - 2007. - № 3. - C. 135 - 143.
6. Трусаў, А. Ён адкрыў для нас краiну замкаў / А. Трусаў // Лiтаратура і мастацтва. - 2002. - 31 мая.- C. 15.
7. Майсяёнак, А.Г. Жыццяпiс славутага вучонага [Мiхася Аляксандравiча Ткачова (1942-1992)] / А. Г. Майсяёнак // Краязн. газ. (Гродна).- 2002. - № 4. - C. 5 .
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.2.2017, 9:34
Сообщение #84


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Светлы воблік паэта


25 лютага – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957 - 2004), паэта, лаўрэата літаратурных прэмій.
Аўтар кніг паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова).
Месца Алеся Пісьмянкова ў беларускай літаратуры адметнае. На яго вачах многія рэаліі адыходзілі ў нябыт, аднак паэт захаваў далучанасць да каранёў, увасобіў яе ў вершах – і пакінуў нам у спадчыну. Яго творчасць развівалася на стыку часоў, у пару перамен, прычым у пэўным анархізме да літаратурных тэндэнцый. Магчыма, гэта абумовіла ўнутраны канфлікт лірычнага героя, яго пранізлівы боль і светлы сум. У гэтым – прыгажосць і абаяльнасць паэтычнай спадчыны Алеся Пісьмянкова. Яго пазіцыя была натуральная і шчырая да апошняй кропкі. У любові да радзімы паэт прызнаваўся ціха, амаль малітоўна.
Паэтычны талент асабліва моцна праявіўся ў яго невялікіх вершах і мініяцюрах.
Люты ў валенкі абуты,
Апрануты люты ў кажух.
Люты спрабуе на лютні
Апошні акорд завірух.
Чуеце лютага лютню?
У лютага слых абсалютны.
Рытмічная карціна верша і сродкі мастацкай выразнасці родняць паэзію Алеся Пісьмянкова з фальклорнымі творамі.
Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Сёння роля дзіцячай літаратуры недаацэньваецца, але трэба памятаць, што густ і прыхільнасці чытача выхоўваюцца з самага дзяцінства. Прыгожыя, цікавыя дзецям, з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры.
Алесь Пісьмянкоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна).

Бібліяграфія
1. Письменков Алесь // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2008. – Т. 6. - С. 81.
2. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 12. – С. 390.
3. Пісьмянкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 301.
4. Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка.- 2007.- № 2.- C. 127 - 133.
5. Галубовіч, Л. Рыцар паэзii / Л. Галубовіч // Полымя.- 2005.- № 4.- С. 211 -216.
6. Яскевіч, А. "Трэба капаць крыніцу..." / А. Яскевіч // Роднае слова. - 2000.- № 4. - С. 13 - 17.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

16 страниц V  « < 10 11 12 13 14 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 29.3.2024, 14:35