IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 167 168 169 170 171 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 25.2.2022, 13:56
Сообщение #1177


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня-тэст “Ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?”

У Міжнародны дзень роднай мовы юныя чытачы філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Гуды” адправіліся разам з бібліятэкарам у падарожжа па краіне “Роднай мовы”, уладарка якой была каралева Мова. У адрозненне ад многіх казачных каралеў, яна не хавае свае багацці ад людзей, а, наадварот, шчодра дорыць іх кожнаму, хто толькі захоча іх мець. Яе называюць Чараўніцай, бо няма на свеце нічога больш чароўнага за словы, што ў казках адчыняюць патаемныя дзверы і здольны чароўным чынам уздзельнічаць на нас. Дзеці крочылі па станцыях падарожжа, і каб спазнаць глыбіню і таямнічасць роднага слова, выконвалі разнастайныя заданні: “Мая Радзіма – Беларусь”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Фразеалагізмы”, “Марфалогія” і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:29
Сообщение #1178


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Удзел Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
ў 15-й агульнанацыянальнай дыктоўцы

Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці.
Штогод у рэспубліцы да свята праходзяць разнастайныя мерапрыемствы: ад забаўляльных праграм і адукацыйных праектаў да навуковых канферэнцый рознага ўзроўню. Галоўная мэта гэтых падзей – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, папулярызацыя і вывучэнне роднай мовы.
Сярод вышэй адзначаных мерапрыемстваў вылучаецца агульнанацыянальная дыктоўка, правядзенне якой ужо шмат год падтрымлівае Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Вось і сёлета, 21 лютага, бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых да напісання 15-й агальнанацыянальнай дыктоўкі, якую прысвяцілі да 140-гадовага юбілея першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Далучыцца да падзеі змаглі актыўныя чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Каб паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, яны пісалі тэкст дыктоўкі па ўспамінах паэта Анатоля Іверса “Ён адкрыў мне Беларусь” пра Янку Купалу, у тым ліку і пра прыезд народнага песняра ў наш горад. Ролю выкладчыка выканала Алена Адамаўна Быстрыцкая, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
Чакаючы вынікаў дыктоўкі, усе прысутныя мелі магчымасць звярнуцца да матэрыялаў кніжнай выставы “Песні беларускай валадар”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:27
Сообщение #1179


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзеналітаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!”. На свята роднай мовызавіталі людзі розных прафесій і ўзросту.У гэтым годзе была прапанавана дыктоўка: урывакзрамана Якуба Коласа “На ростанях”.Усевельмі добра яе напісалі. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш роднай мове. Для прысутныхбыўарганізаваны стол з гарбатай з беларускіхтраўі салодкімі пачастункамі.




Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:26
Сообщение #1180


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краязнаўчая гадзіна
“Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова”

Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Лідская гарадская бібліятэка№1” ладзіў краязнаўчую гадзіну “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларускаямова”.Удзел у мерапрыемстве прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Яслі – дзіцячы сад №7 г.Ліда”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення гэтага свята, запрасіла прысутных узгадаць некаторыя гістарычныя падзеі. Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, з ахвотай адгадвалі беларускія загадкі. Таксама рабятам была прапанавана размінка “Прывітанне на беларускай мове”, гульня “Друкавальная машынка”(хтобольш ведае слоў на беларускай мове), а таксама літаратурны цэнтр “АбэВэГэДэйка” – знаёмства з творчасцю беларускага паэта Янкі Купалы. Вядучая распявала пра дзіцячыя гады будучага паэта, яго першыя вершы, пазнаёміла хлочыкаў і дзяўчынак з любімай казкай паэта “Бегаў Бай пасцяне”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:25
Сообщение #1181


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Блiц-турнiр “Слова роднае – вечнасці след”

Сонечным па вясноваму, але ўсё яшчэ зімовым днём 19 лютага філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты” запрасіла гасцей разам святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Удзельнiкамі блiц-турнiра “Слова роднае – вечнасці след” сталі члены аматарскага аб’яднання “Сяброўка”, якое існуе пры бібліятэцы, i супрацоўнікі культурна-дасугавага цэнтра. Спачатку бiблiятэкар правяла конкурсы на веданне роднай мовы i моўную эрудыцыю. Прысутным неабходна было падлiчыць лiчэбнiкi, назваць беларускія стравы, аднавiць рассыпаныя прыказкi, назваць твор i аўтара, адгадаць загадкi. Мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары і выступ беларускага пісьменніка і паэта, перакладчыка, журналіста, краязнаўца Станіслава Вацлававіча Судніка. Пасля ўсе прынялi ўдзел у напiсаннi 15-й агульнанацыянальнай дыктоўкi. Да напісання быў прапанаваны тэкст Анатоля Iверса “Ён адкрыў мне Беларусь”, дзе аўтар распавёў аб сустрэчы з волатам беларускага слова Янкам Купалай. Напісанне дыктоўкі далося ўсім прысутным без цяжкасцей і яны справіліся выдатна.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:24
Сообщение #1182


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”

У чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №4”ладзілася гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”. Дзеці знаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы, нормамі маўленчага этыкету, выпраўлялі граматычныя памылкі, адказвалі на пытанні віктарыны, падрыхтаваныя загадзя на лістках, спрабавалі скончыць вядомыя прыказкі і афарызмы пра кнігу, тлумачылі значэнне фразеалагічных зваротаў.
З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, аб тым, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Мова–гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі. Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека куды больш глыбокае і важнае. Аб гэтым і многім іншым ішла гаворка на мерапрыемстве.Напрыканцы мерапрыемства дзеці напісалі дыктоўку “Спадчына Скарыны”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2022, 7:23
Сообщение #1183


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3”адбылася гадзіна роднай мовы “З вытокаў роднай мовы” для вучняў 2-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліда”. Мерапрыемства змяшчала рознага тыпу заданні, гульні, конкурсы, дзе асвятляліся многія раздзелы мовы.Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі рэбусы, знаходзілі і складалі словы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, вызначалі падобныя па значэнні прыказкі і адгадвалі загадкі. Усе выпрабаванні мерапрыемства садзейнічалі паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры, развіццю пазнавальнай цікавасці, крэатыўнага мыслення.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 167 168 169 170 171 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
15 чел. читают эту тему (гостей: 15, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.4.2024, 19:20