IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

315 страниц V  « < 109 110 111 112 113 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:36
Сообщение #771


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“МОЙ РОДНЫ КРАЙ, МОЙ ВЫРАЙ І ПРЫТУЛАК”

3 лістапала ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіліся літаратурныя сустрэчы “Мой родны край, мой вырай і прытулак”, прымеркаваныя да 140-гадовага юбілея Якуба Коласа. Дзеці не толькі прымалі ўдзел у выразным чытанні вершаў паэта “Савось-распуснік”, “Дзед і мядзведзь”, “Юрка і кот”, але і паўдзельнічалі ў тэатралізацыі народных казак “Зайкава хатка” і “Два зайцы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:35
Сообщение #772


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ

1 лістапада Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі вучні прышкольных аздараўленчых лагераў “СШ № 5 г. Ліды” і “СШ № 16 г. Ліды”. Бібліятэкар расказала прысутным, з якога часу вядзецца адлік існавання бібліятэк. Раней, 5000 год таму назад у бібліятэках захоўваліся кнігі, напісаныя на папірусе (Егіпет), на світках шолку (Кітай), на гліняных таблічках (Мірэчча), на пальмавых лісцях (Індыя).
Затым вядучая расказала пра работу сучаснай бібліятэкі. Дзеці даведаліся, колькі публічных бібліятэк у горадзе, колькі ёсць структурных падраздзяленняў у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Напрыканцы экскурсіі бібліятэкар прапанавала вучням паспрабаваць сябе ў пісьме чарнільнай ручкай.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:34
Сообщение #773


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны рынг
“З родным словам ды з паэтычнай душой”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” адбыўся літаратурны рынг “З родным словам ды з паэтычнай душой”, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Эпіграфам да мерапрыемства сталі словы: “Вітаем словам радасным таго, чыё імя Радзіма ўшанавала!”.
Удзельнікам літаратурнага рынгу давялося ўспомніць і біяграфію паэта, і яго неўміручыя творы, дзякуючы якім беларусаў ведаюць ва ўсім свеце. Каманды прынялі ўдзел у конкурсах: “Размінка. Ці ведаеце вы жыццё паэта”, “Пазнай верш па радках”, “Побыт беларусаў”. Для таго, каб удзельнікі засвоілі своеасаблівы летапіс жыцця народа, падрабязна пазнаёмілі з творамі аўтара, якія ёсць у бібліятэцы, а таксама з помнікамі ў Беларусі, якія прысвечаны Якубу Коласу.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:33
Сообщение #774


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“І ЗАСТАЛОСЯ СЛОВА Ў СЭРЦЫ”

Якуб Колас – народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, пясняр – гэтыя словы даўно і заслужана сталі неаддзельнымі ад яго імя. 3 лістапада 2022 года споўніцца 140 гадоў з дня яго нараджэння.
Для ўдзельнікаў клуба “Сябрына”, якое дзейнічае пры філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1”, ладзілася пасяджэнне пад назвай “І засталося слова ў сэрцы”. Падчас правядзення мерапрыемства прысутныя змаглі даведацца пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова, здзейсніць віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, наведаць Акіньчыцы і Ласток, Альбуць і Смольню, таксама дакрануцца да творчай спадчыны. Прыемным было пачуць вершы пра Радзіму, беларускую мову, а таксама ўрывак з паэмы “Новая зямля” у выкананні Таццяны Макарэвіч
Бібліятэкары ўпэўнены, што мерапрыемства дазволіла кожнаму адчуць глыбіню і багацце літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:31
Сообщение #775


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ

Актыўны адпачынак, гульні і спаборніцтвы, экскурсіі і падарожжы – ўсё гэта дапамагае чытачам бібліятэчных філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ярка і незабыўна правесці восеньскія канікулы.
У дні восеньскіх школьных канікул у бібліятэках Лідчыны ладзяцца самыя разнастайныя і пазнавальныя мерапрыемствы, майстар-класы, віктарыны і конкурсы. Кожнае мерапрыемства накіравана не толькі на тое, каб пацешыць, але і на тое, каб даць магчымасць даведацца што-небудзь новае, нечаму навучыцца, здабыць новых знаёмых і сяброў.
Так, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена экскурсія “З кнігай прызначана сустрэча”. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся пра сістэму растаноўкі кніжнага фонда і асаблівасцях вядзення фармуляра чытача, яны з цікавасцю разглядалі кніжныя выставы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:31
Сообщение #776


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літараратурная гадзіна
“Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” ладзілася літараратурная гадзіна “Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны” з нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з твораў аўтара, арганізоўваліся конкурсы “Казачны ланцужок” і “Мілагучны верш”, выконваліся разнастайныя заданні і гульні, дзе дзеці паказалі сваю зацікаўленнасць да творчасці пісьменніка. Галоўнай задачай правядзення мерапрыемства было: яшчэ раз дакрануцца да неўміручай спадчыны класіка літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.11.2022, 10:30
Сообщение #777


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3610
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Святыя Дзяды. Повязь часоў”

2 лістапада ў філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” завіталі дзеці на этнаграфічную гадзіну “Святыя Дзяды. Повязь часоў”. Слухачам распавялі пра народныя вытокі свята, пра абрады і павер’я. Бібліятэкар нагадаў рабятам, што на “Дзяды” трэба памінаць сваіх продкаў, успамінаючы іх лепшыя рысы, а таксама аддаць ім належную павагу. А каб адчуць святочны настрой удзельнікаў частавалі прысмакамі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

315 страниц V  « < 109 110 111 112 113 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
8 чел. читают эту тему (гостей: 8, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 29.3.2024, 17:41