Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
9.11.2022, 12:59
Сообщение
#778
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Литературный час «Маршак, любимый с детства» С целью популяризации чтения, рекламы книг выдающегося детского писателя С.Я. Маршака, который стоял у истоков ее создания, в филиале «Лидская городская библиотека № 2» прошел литературный час «Маршак, любимый с детства». При знакомстве с произведением «Вот какой рассеянный», дети приняли участие в конкурсе «Каждой вещи свое место», при знакомстве со сказкой «Кошкин дом» – участвовали в игре «Ловкий, быстрый пожарный», при чтении «Почта» была организована мини-беседа «Что ты видел на почте?». Дети имели возможность подержать в руках книги известного писателя, рассмотреть иллюстрации, рассказать, какие произведения им уже знакомы. |
|
|
9.11.2022, 12:56
Сообщение
#779
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Экскурсія па бібліятэцы “Здравствуй, здравствуй, книжкин дом” 4 лістапада ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася экскурсія па бібліятэцы “Здравствуй, здравствуй, книжкин дом” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Ліда”. Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі ім здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кнігі. Школьнікі з вялікай цікаўнасцю слухалі аповяд бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кнігаў, часопісаў, расказала аб правільным карыстанні кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Рабяты даведаліся, па якому прынцыпу расстаўлены кнігі на кніжных паліцах, што больш любяць чытаць дзеці. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства паглядзець мультфільм “Вовка в тридесятом царстве” і правялі цікавую віктарыну па народных казках. |
|
|
9.11.2022, 12:54
Сообщение
#780
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурны гід “Падарожжа ў краіну непрачытаных кніг” Для навучэнцаў ДУА “СШ № 6 г. Ліда” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбыўся літаратурны гід “Падарожжа ў краіну непрачытаных кніг”. Дзеці здзейснілі падарожжа па дзіўнай краіне “непрачытаных кніг” і пазнаёміліся з новымі сучаснымі аўтарамі і кніжнымі серыямі, якія былі незаслужана забыты, а зараз перавыданы. У ходзе мерапрыемства рабяты прынялі ўдзел у літаратурных віктарынах і паказалі свае веды пісьменнікаў і кніжных герояў. Для юных чытачоў была аформлена кніжная выстава “Читайте сами, читайте с нами”. |
|
|
9.11.2022, 12:52
Сообщение
#781
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вольны час па хэштэгу #КАНИКУЛЫВБИБЛИОТЕКЕ Філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” з экскурсіяй наведалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўка”, а менавіта аздараўляльны лагер “Дружба”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі серыямі кніг, часопісаў, расказала пра правільнае абыходжанне з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы. |
|
|
4.11.2022, 14:52
Сообщение
#782
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...” У канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі літаратурна-музычныя зазімкі “Радкі пазнаныя з маленства...”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, знакамітага песняра беларускага народа, народнага паэта Якуба Коласа. Колас! Колькі ў гэтым слове чалавечага сэнсу і цяпла! Колас – гэта хлеб, гэта само жыццё. І не выпадкова наш пясняр, чыё сэрца было поўна да краёў гукамі самога жыцця, сваімі творамі ўзнёс беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. Мерапрыемства было напоўнена чытаннем твораў народнага паэта Беларусі. Па-за ўвагай не засталася творчая біяграфія пісьменніка. Разам з вядучымі госці прайшліся па нялёгкіх шляхах паэта, пазнаёміліся з маляўнічымі куткамі, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, вучыліся разам з ім слухаць, “што гаворыць жытні колас і аб чым шуміць ячмень”. |
|
|
4.11.2022, 10:40
Сообщение
#783
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Літаратурная замалёўка “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас” “Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек”. Гэтыя словы Якуба Коласа сталі эпіграфам літаратурнай замалёўкі “Паэт зямлі беларускай Якуб Колас”, якая адбылася ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” і была прымеркавана да 140-годдзя з здня нараджэння Якуба Коласа. Гасцямі мерапрыемства сталі рабяты прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды”. Дзецяй пазнаёмілі з біяграфіяй пісьменніка, расказалі аб тым, як з’явіўся псеўданім Якуб Колас, бо сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Паслухаўшы верш “Мой родны кут, як ты мне мілы”, госці адправіліся ў віртуальнае падарожжа “ Па родных мясцiнах Якуба Коласа”, пабывалі на відэаэкскурсіі ў музеі Якуба Коласа. Далей прайшло знаёмства з творчым шляхам пісьменніка. Рабяты слухалі вершы з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і даведаліся, што гэта кніга стала першай коласаўскай кнігай для дзяцей. А пазнаёміўшыся з вершам “У школку”, рабяты паразважалі на тэму адносін да сям’і, працы і вучобы ў школе. Дзецям прыгадалі і пра Янку Купалу, пра якіх разам з Якубам Коласам, гавораць, што яны “два яблыкі на адной галінцы”. |
|
|
4.11.2022, 10:40
Сообщение
#784
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3627 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“СПЯШАЙЦЕСЯ З ПАЭТАМ СТРЭЦЦА…” Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена літаратурная старонка “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. Прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі чыталі вершы і ўрыўкі з яго знакамітых твораў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 25.4.2024, 13:52 |