IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:51
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Шляхам служэння Беларусі»


18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага,
беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста


Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску.
Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.
У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.
У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР.
07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі).
Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва».
У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь»,
у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон».
Выйшлі кнігі прозы:
зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926),
аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919),
«Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930),
дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987),
раман «Віленскія камунары» (1965),
«Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966).
Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае»,
у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах,
у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах,
у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы.

Літаратура:
1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19.
2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8.
3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16.
4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта//
Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6.
5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15.
6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14.
7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7.
8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6.
9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34.
11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24.
12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14.
13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14.
14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14.
15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. -
2005. - №9. - C.10-12.
16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204.
17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23.
18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6.
19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17.
20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15.
21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня.
22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 15.10.2013, 16:11
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Госць з далёкай зямлі”

11 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет,
беларускай паэтэсы


Эдзі АГНЯЦВЕТ сапр.: Эдзі Сямёнаўна КАГАН (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса.
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934—1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934—1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1937).
Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).
Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова(руск.) бел., Г. Ахматавай, В. Шэфнера(руск.) бел., А. Барто(руск.) бел., Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална(руск.) бел., С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ(руск.) бел. «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980).
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».

Літаратура:
1.Агняцвет, Э // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
2.Агняцвет, Э // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 10.5.2024, 9:56