IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 6.8.2012, 11:47
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Паэзія – маё жыццё”
23 жніўня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі, народнага паэта Беларусі.




Я сябе адчуваю скарбонкаю.
Пацяшайцеся, хто ахвоч,
Я не грошы збіраю, а звонкія
Галасы салаўёў усю ноч.
I дзяцей галасы, і ветру,
Кроплі сонечныя капяжоў.
Глянь на лес: ён зялёна-светлы,
Паглядзі ізноў: ён пажоўк.
Мудрасць кніг і радасць людскую,
Гнеў і гора — усё лічу.
Я збіраю, пішу, святкую,
Сто разоў у бездань лячу.
Ах, як многа імгненне важыць!
Над сталом мяне, праца, гні.
Калі выйдзе, дык гэта і ваша,
А не выйдзе — спалю на агні.
То знаходкі, то непаладкі,
То ярчэй мой дзень, то цямней.
Не разгадваюцца загадкі,
Што жыццё падкідвае мне.
Бо жыццё — акіян, не задачнік,
Дзе падгледзіць можна адказ.
Што там значна і што нязначна
У табе, наш напорысты час?
Я на ідалаў не малюся
I з няпраўдаю не міруся,
Дык, удача, хоць раз мне падзьмі!
Зноў збіраю і зноў дзялюся
Сваім скарбам малым з людзьмі.

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Пімен Емяльянавіч Панчанка 23 жніўня 1917 у горадзе Рэвель (цяпер Таллінн, сталіца Эстонія). Бацькі - бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.
Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы ў 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора.
У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу.
У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).
Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік бюракратыі.
Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.
Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Імя Пімена Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.


Літаратура:
1. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мн, 1996. - Т. 12. - С. 56.
2. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн, 1999. - Т. 5. - С. 401.
3. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя. - Мн, 2006. - Т. 2. - С. 288-290.
4. Панчанка Пімен Емяльянавіч // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мн, 1994. - С. 406-408.
5. Панчанка Пімен // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. - Мн, 1994. - Т. 4. - С. 455-473.
6. Пімен Панчанка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. - Мн, 1994. - С. 419--421.
7. Бярозкін, Р. Пімен Панчанка: крытыка-біяграфічны нарыс /Рыгор Бярозкін.-Мн., 1968.-230с.
8. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century.- Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
9. Арочка, М. Маланка на ростанях / М.Арочка // Абнавіцца духам: старонкі сучаснай беларускай літ.крытыкі.-Мн., 1992.-С.243-254.
10. Бечык, В. Хвалявацца за ўсіх і за ўсё / Варлен Бечык // Выбранае /Варлен Бечык.-Мн., 1989.-С.211-238.
11. Бечык, В. Хвалявацца за ўсіх і за ўсё / Варлен Бечык // Прад высокаю красою /Варлен Бечык.-Мн., 1984.-С.39-66.
12. Бечык, В. Ад сэрца ў сэрца / Варлен Бечык // Свет жывы і блізкі /Варлен Бечык.-Мн., 1974.-С.67-73.
13. Бугаёў, Дз. З няпраўдаю бой... / Дз.Бугаёў // Арганічнасць таленту / Дз. Бугаёў.-Мн., 1989.-С.235-255
14. Бугаёў, Дз. Пра чалавечнасць Пімена Панчанкі / Дз.Бугаёў // Служэнне Беларусі / Дз. Бугаёў.-Мн., 2003.-С.181-190.
15. Бугаёў, Дз. Сейбіт праўды і чалавечнасці / Дз.Бугаёў // Таленты і праца / Дз. Бугаёў.-Мн., 1979.-С.109-186.
16. Бур’ян, Б. Каб пачулі і адгукнуліся: [лірыка П.Панчанкі] / Б. Бур’ян // “і толькі надпіс...”/ Б. Бур’ян.- Мн., 1987.-С.11-46
17. Бярозкін, Г. Пімен Панчанка. Паэзія ваенных год / Г.Бярозкін // Кніга пра аэзію / Г.Бярозкін .-Мн., 1971.-С.368-415.
18. Бярозкін, Г. Паэт сучаснасці. Лірыка, пафас, іронія... / Г.Бярозкін // Паэзія – маё жыццё / Г.Бярозкін .-Мн., 1989.-С.64- 77, 85-92.
19. Вярцінскі, А. Як ты чытаеш, чытач? [“Пры святле маланак” П.Панчанкі] /А.Вярцінскі // Высокае неба ідэала / А.Вярцінскі.-М., 1979.-С.85-90.
20. Гілевіч, Н. У імя чалавечнасці / Н.Гілевіч // У гэта веру /Н.Гілевіч.-Мн., 1978.-С.42-54.
21. Гілевіч, Н. Душа і сэрца майстра / Н.Гілевіч // дзячнасць і абавязак /Н.Гілевіч.-Мн., 1982.-С.141-148.
22. Глебка, П. Пімен Панчанка – “Далёкія станцыі!. Зборнік вершаў Пімена Панчанкі / П.Глебка // Паэзія барацьбы і перамогі / П.Глебка.-Мн., 1973.-С.122-129.
23. Гніламёдаў, У. Дыялог з жыццём і часам / У.Гніламёдаў // Класікі і сучаснікі / У.Гніламёдаў .- Мн., 1987.-С.116-129.
24. Лазарук, М. Часу непадуладнае / М.Лазарук // Часу непадуладнае/ М.Лазарук.-Мн., 1981.-С.20-26.
25. Мішчанчук, М.І. “Праўда веку! Зрабі нас дужымі!..” /М.І.Мішчанчук // Беларуская літаратура на сучасным этапе / М.І. Мішчанчук.-Мн., 1983.-С.140-150.
26. Мяснікоў, А. Пімен Панчанка (1917-1995) / Мяснiкоў, А. // Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты / А.Мяснікоў. - Мн., 2008. - C.279-282.
27. Бугаёў, Д. Шлях паэта / Д.Бугаёў // На высокай хвалі.- Мн., 1973.-С.26-76.
28. Іменем чалавечнасці // Пра таварышаў па пяру.-Мн., 1976.-С.142-155.
29. Рагуля, А. Жыцця ўладаром стань на планеце / А.Рагуля // Імгненні /А.Рагуля.-Мн., 1990.-С.75-89.
30. Садоўская, Л. Аб жыцці, аб людзях, аб сабе / Л.Садоўская // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - №3. - C.6-8.
31. Садоўская, Л. Каб кожны Панчанку пачуў / Л.Садоўская // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - №2. - C.2-5.
32. Мiшчанчук, М. "Людзей ратуе толькі чалавецнасць..." М.Мішчанчук // Полымя. - 2009. - №12. - C.127-135.
33. Стасюк, Т. Экалагічная тэма ў паэзіі Пімена Панчанкі /Т.Стасюк // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №12. - C.20-21.
34. Алейнiк, Л "Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры..." Л.Алейнік // Полымя. - 2007. - №8. - C.172-176.
35. Галубовiч, Л. "Пры святле маланак" / Л.Галубовіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №34. - 24 жніўня. - C.15.
36. Скiбарка, Г. Памяці Пімена Панчанкі, народнага паэта Беларусі (1917-1995) Г.Скібарка // Бiблiятэка прапануе. - 2007. - №3. - C.13-14.
37. Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Пімена Панчанкі /В.Ляшук // Роднае слова. - 2007. - №1. - C.46-53.
38. Куляшова, В. Адчуць сябе плыўцом... : сустрэчы з Піменам Панчанка / В.Куляшова // Роднае слова. - 2005. - №1. - С.89-90.
39. Дарняк, Ю. "Не дай нам божа стаць ілжывымі...":матывы паэзіі Пімена Панчанкі / Ю.Дарняк // Роднае слова. - 2003. - №12. - с.18-20.
40. Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: духоўныя арыенціры ў паэзіі Пімена Панчанкі / Л.Грэлік // Роднае слова.-2002.-№7.-С.22-26.
41. Бельскі, А. “Каб... навек засталіся людзьмі: творчасць Пімена Панчанкі / А. Бельскі // Роднае слова.- 2000.-№10.-С.44-48.
42. Бураўкін, Г. З жаўранкам у душы: лірычныя ўспаміны [пра Пімена Панчанку] / Генадзь Бураўкін // Роднае слова.-1997.-№8.-С.177-185.
43. Шавыркін, М. Тапаліны звон: [пра супрацоўніцтва кампазітара В.Іванова з паэтам П.Панчанкам] / М.авыркін // Роднае слова.-1997.-№8.-С.112-117.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.4.2024, 8:26