IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

16 страниц V  « < 13 14 15 16 >  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 28.9.2015, 15:56
Сообщение #99


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Заслужаны для нашай бацькаўшчыны


10 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Тарасава (1940 - 2010), вядомага беларускага пісьменніка.


Кастусь Тарасаў нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачых. Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў майстрам на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка), працаваў у Паўночна заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».
Кастусь Тарасаў друкаваўся з 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980 я — першай палове 1990 х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м). Цэлае пакаленне вырасла на яго творах.
Яму уласцівы рэалістычны погляд на гістарычныя з’явы, адчуванне непарыўнай сувязі часоў, уменне перадаць атмасферу мінулага сучаснымі мастацімі сродкамі, займальна і абгрунтавана распачаць апавяданне пра Полацкае княства часоў Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, расказаць пра асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага, трагічны лес філосафа Казіміра Лышчынскага, своеасаблівага дысідэнта сярэдневякоўя, найважнейшыя падзеі беларуска-літоўскай гісторыіі, звязаныя з імёнамі Міндоўга і Ягайлы, пра мужнасць беларускіх воінаў у бітве з крыжакамі, пра паўстанні Т. Касцюшкі і К. Каліноўскага, высокі талент А. Міцкевіча. Аўтар дэтэктыўных аповесцяў “Следчы эксперымент”, “Адстаўка штабс-капітана Сцяпанава”, “Пасля зробленага” (увайшлі ў зборнік “У час Стральца”). Творы К. Тарасава звычайна маюць дакументальна-гістарычную аснову.

Бібліяграфія:

1. Башлакоў, М. Тарасаў Канстанцін Іванавіч / М. Башлакоў // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч - Мінск, 2004. - C. 474
2. Навасельцава, Г. Мастацкае ўвасабленне айчыннай гісторыі ў творах канца ХХ стагоддзя / Г. Навасельцава // Полымя. - 2012. - № 2. - C. 112 – 117
3. Марцiновiч, Д. "Ты - боль, гісторыя. Ты - быль" / Д. Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - 5 лістапада. - C. 13.
4. Нічыпарук, А. Вялікі князь Міндоўг і іншыя / А.Нічыпарук // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 19 сакавіка. – С.6 – 7
Пра аповесць “Апошняе каханне князя Міндоўга”
5. Короткевич, В. «Я все это как живое вижу» / В. Короткевич, предисл А. Кудравца // Нёман. – 1997. - № 8. – С. 202 - 213
6. Хімік, які ўзарваў дзірван гісторыі // Бел. Мінуўшчына. – 1997. - № 1. – С. 57
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 28.8.2015, 8:01
Сообщение #100


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



З кагорты вайной ахрышчаных

12 верасня – 70 годоў з дня нараджэння Рыгора Семашкевіча (1945 - 1982), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка.


Нарадзіўся ён пасля вайны ў вёсцы Дамашы Маладзечненскага раёна, але генетычная памяць тых суровых дзён пастаянна адклікаецца болем у свядомасці пасляваенных пакаленняў. Прывіды толькі што адгрымелай вайны накладвалі адбітак на грамадскую свядомасць, побыт і настрой людзей, выклікаючы трывогу і боль, палохаючы магчымым працягам, які ўсё больш акрэсліваўся ў супрацьстаянні так званай халоднай вайны.
Усё перажытае ў дзяцінстве пазней натуральна і нязмушана выплеснулася ў вершах, якія Рыгор Семашкевіч пачаў друкаваць у 1961 г., яшчэ вучнем Лебядзеўскай сярэдняй школы. У 1968 годзе выдаў першую невялічкую кніжачку ”Леснічоўка”, праз пяць гадоў убачыла свет другая – “Субота”, а яшчэ праз год у перакладзе на рускую мову ў Маскве выйшла “Золата саломы” (1974).
Некаторыя вершы пачатку 1960-х гадоў і сёння ўражліваюць глыбінёй думкі, схільнасцю да самааналізу, сталасцю майстэрства.
Рыгор Семашкевіч - найперш паэт, але і празаічныя творы, што выходзілі з-пад яго пяра, атрымаліся надзіва жывыя і таленавітыя. Гульня, выдумка, фантазія, гумар, іронія, сарказм, гратэск дапамагаюць у стварэнні смешных, экстрэмальна-недарэчных сітуацый і неардынарных характэраў некаторых герояў – людзей хоць і разумных, але дзікаватых – у аповесці “Бацька ў калаўроуце” ( 1972 – 1974), дзе плённа працягваюцца традыцыі беларускай смехавой культуры мінулых стагоддзяў. Пісьменніку належыць і незакончаная аповесць “Ясень” ( 1980-1982)
Асаблівай увагі заслугоўваюць навуковыя працы “Браніслаў Эпімах-Шыпіла” ( 1968) і “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе”(1971), эсэ “Світка Ігната Буйніцкага” (1974-1975). У зборніку “Выпрабаванне любоўю” (1982) сабраны крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, прысвечаныя творчасці асобных паэтаў і пытанням літаратурнага працэсу.
Заўчасны адыход Рыгора Семашкевіча быў вялікай стратай для беларускай літаратуры. Тая спадчына, якая засталася з’яўляецца каштоўным укладам у нацыянальнае прыгожае пісьменства. Вершы, аповесці, эсэ, нарысы, навуковыя працы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі пашыраюць інфармацыйна-спазнавальную прастору, узбагачаюць эстэтычную культуру.

Бібліяграфія

1. Семашкевіч Рыгор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 14. – С. 318
2. Семашкевіч Рыгор // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1995. – Т. 5. – С. 284 – 286
3. Мікуліч, М.У. Духоўна-мастацкія пошукі заходнебеларускіх паэтаў-святароў / М.У. Мікуліч // Весці Нацыянальнай Акадэмiі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2007. - № 1.- C. 95 - 102.
4. Гарэлік, Л. З кагорты вайной ахрышчаных / Л. Гарэлік // Роднае слова.- 2005. - № 9. - C. 7 - 10
5. Бугаёў, Д. Ён жыў сумленна, без аглядкі : Слова пра Рыгора Семашкевіча / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1995. - № 9. – С. 8 - 11
Гарэлік, Л. З кагорты вайной ахрышчаных // Роднае слова.- 2005.- №9.- C.7-10
Мікуліч, М.У. Духоўна-мастацкія пошукі заходнебеларускіх паэтаў-святароў // Весці Нацыянальнай Акадэмiі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2007.- №1.- C. 95-102.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 28.8.2015, 7:59
Сообщение #101


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Чайка з лётам арліным

9 жніўня – 105 годоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910 - 1983), беларускай паэтэсы

І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе зусім не жыць.
Л. Геніюш

Сёння, калі мы пазбаўлены ідэалагічных шораў, карэнным чынам змяніліся нашы погляды на асоб і іх ролю ў развіцці беларускай культуры. Узнікаюць іншыя крытэрыі пры аналізе дзейнасці тых ці іншых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, вяртаюцца з забыцця многія імёны, раней амаль зусім невядомыя для шырокага кола чытачоў. Адно з такіх імёнаў – Ларыса Геніюш, у дачыненні да якой у пачатку 90-х гг. пачалі гучаць самыя высокія эпітэты – яе называлі “беларускай маці”, “апосталкай”, увасабленнем годнасці, сумленнасці, хрысціянскасці. Творчасць яе называлі вяршыняй беларускай жаночай паэзіі, дзейнасць разглядалі як узор служэння беларускай ідэі, а кнігу “Споведзь” адносілі да лепшых твораў, прысвечаных рэпрэсіям.
Творы Л. Геніюш пачалі вывучацца ў школе, “Споведзь” увайшла ў праграму па беларускай літаратуры. Потым твор быў з праграмы выключаны. Яшчэ праз пэўны час “Споведзь” пачалі праходзіць зноў. Але незалежна ад тых абставін, у якіх мы знаходзімся, творчасць Ларысы Геніюш нельга замоўчваць. Без памяці няма сумлення, і ігнараванне наяўнасці такіх постацей, як Ларыса Геніюш – прыклад няўдзячнасці і нацыянальнага нігілізму. Бо яна была...
Нарадзілася Ларыса Геніюш 27 лістапада 1910 года ў былым маёнтку Жлобаўцы. Вычылася ў Ваўкавыскай гімназіі, там і пачала пісаць вершы. Замуж пайшла за Янку Геніюша, студэнта-медыка. У апошнія дні 1937 года прыехала да яго ў Прагу, менавіта там пазнаёмілася з дзеячамі Беларускай Народнай Рэспублікі Васілём Захаркам, Іванам Ермачэнкам, які адыграў у лёсе Геніюшаў страшную ролю. Менавіта ён “дапамог” з’яўленню тэлеграмы Гітлеру за подпісам “старшыня сходу доктар Геніюш”, якая была адным з камянёў, пакладзеных у аснову абвінавачвання і прыгавору – 25 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Ёсць нешта асабліва трагічнае ў тым, што кляймо здрадніцтва – супрацоўніцтва з фашыстамі атрымала шчырая хрысціянка, якая ў час вайны хавала ў сваім доме яўрэя, ахвяруючы жыццём непаўналетняга адзінага сына. Ні ў якіх акцыях знішчэння не ўдзельнічала, нікога не выдавала, ніякіх даносаў не пісала. Але сама Ларыса разумела, што не за здрадніцтва, якога не было, пазбавілі яе волі, а за беларускасць.
Магчыма “Споведзь” Л. Геніюш не можа спаборнічаць з творам А. Салжаніцына “Архіпелаг ГУЛАГ” у шыраце панарамы падзей і глыбіні аналізу. Але тое, што твор Л. Геніюш мае высокія мастацкія якасці і шчырую грамадзянскую пазіцыю, нельга не прызнаць.

Бібліяграфія

1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
2. Генiюш, Л Пасланне сябрам. – Зэльва : БелтонМедыа, 2010. – 1 DVD дыск
3. Няскораная. - Белсат. - DVD video. (Волаты беларускай лiтаратуры)
4. Васильева, Л. Рядом с Солженицыным / Л. Васільева // Женская судьба
за книжным переплетом / ред.-сост. Л.В. Нестерович. – Минск :
Красико-Принт, 2013. - C. 69 - 78. (Библиотека предлагает)
5. Геніюш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 157 - 158
6. Геніюш Ларыса // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 173 – 175
7. Сяднёў, М. Ларыса Геніюш / М. Сяднёў // На суд гісторыі. - Мінск,
1994. - C. 176 - 179
8. Барадулiн, Р. Унучка Францішка Скарыны, або Зэк № 0-297 / Р.
Барадулін // З гісторыяй на "Вы". - Вып. 2. - Мінск, 1994. - C. 23 - 35
9. Арочка, М. Ларыса Геніюш / М. Арочка // Арочка, М. На парозе 90-х. –
Мінск, 1993. - C. 15 - 21
10. Петрушкевiч, А. Наталля Арсеннева і Ларыса Геніюш: жыццёвыя і
творчыя перазовы/ А.Петрушкевіч // Дзеяслоў. - 2012. - № 3. - C. 315 –
321
11. Марцiновiч, Д. "Як жыць - дык жыць для Беларусі..." / Д. Марціновіч //
Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - № 32. - C. 13
12. Карневiч, М. 100-годдзе Ларысы Геніюш у Лідзе / М. Карневіч // Наша
слова. - 2010. - № 37. - C. 3
13. Астаповiч, Г. Чайка з лётам арліным / Г. Астаповіч // Бiблiятэка
прапануе. - 2010. - № 11. - C. 16 - 23
14. Пяткевiч, А. "На душах нашых - сьлед ланцуга" / А. Пяткевіч //
Дзеяслоў. - 2005. - № 1. - C. 186 – 192
15. Быкаў, В. "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай..." / В.Быкаў
// Дзеяслоў. - 2004. - № 9. - С. 174 – 183
16. Бiчэль, Д. Яднала мінулае і будучыню / Д. Бічэль // Наша вера. - 2004.
- № 4. - C. 38 - 40
17. Белакоз, А. Гэта быў род волатаў / А. Белакоз // Беларускi гiстарычны часопiс. - 2003. - № 6. - C. 50 – 55
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.6.2015, 9:49
Сообщение #102


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Шчырая і мужная песня паэта
6 ліпеня – 110 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905 - 1969), паэта


Пачатак творчага шляху Пятра Глебкі быў тыповым для многіх прадстаўнікоў маладога літаратурнага пакалення 1920-х гадоў, выхадцаў з вясковага асяроддзя. Нарадзіўся будучы паэт у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння семігодкі (1923) юнак вырашае паступаць у Белдзяржуніверсітэт, але спроба была няўдалай, і пасля нядоўгага роздуму ён падае дакументы ў Белпедтэхнікум ( гады вучобы 1924 – 1927), дзе выкладаў у той час Якуб Колас. Тут будучы паэт блізка сышоўся з П.Трусам і М.Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце.
Першы зборнік П.Глебкі – Шыпшына (1927) – гэта красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, глыбокае выяўленне паэтавай душы, сведчанне яго самабытнага таленту. Лірыка паэта набывае сімволіка-алегарычныя абрысы, становіцца выразна медыятыўнай. Лірычны герой усё часцей самавыяўляецца праз мінорныя таны, праз вірлівы каскад супярэчлівых думак і перажыванняў. Тэма кахання стала адным з важных сродкаў самавыяўлення П.Глебкі. Вобраз каханай лейтматывам праходзіць праз нізку вершаў “Краса маладосці” (1927). Створаны паэтам эскіз прыроды ў яго прыродаапісальных цыклах таксама спрыяе раскрыццю стану лірычнага героя ( “Клен завяў”, “Гнуцца вербы”, “Месяц нурцуе” і інш.). Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць “Партызаны”, “Смерць салдата”, “Зварот”, “Пра кнігі” і інш.
П.Глебка вылучаўся глыбокім разуменнем ролі гуманітарнай навукі ў лёсе народа. Ён пастаянна клапаціўся аб развіцці мовы, яе культуры і дзяржаўным статусе, аб шляхах мовазнаўства і іншых галін навукі ў рэспубліцы.
Пётр Фёдаравіч Глебка глядзеў у светлыя далечыні чыстым поглядам і пакінуў след самымі дорымі справамі. Ён жыў думкамі пра шчаслівую будучыню людзей , у якую свята верыў і пра якую пісаў яшчэ ў юнацстве
Веру моцна я ў светлае Заўтра,
Бо ўжо мак зацвітае на градах
З яго цвету і з верасу лаўры
Буду віць я краіне на радасць.

Бібліяграфія

1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ
- середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мн. : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)

2. Глебка Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 293
3. Глебка Пятро // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. /- Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 44
4. Глебка Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В.Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 210 – 224
5. 8. Ялатамцава, I. Святло душы паэта / І.Ялатамцева // Роднае слова. - 2014. - № 3. - C. 71 - 75
6. Рублевская, Л. Неба, чыстае, як шклянка... / Л.Рублевская // Советская Белоруссия. - 2010. - 7 августа. - C. 24 – 25
7. Яскевiч, А. Імкненне да ідэалу / А.Яскевіч // Полымя. - 2006. - № 2. - C. 180 - 184
8. 6 ліпеня - 100 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), паэта / Новыя кнiгi. – 2005. - № 5. - С. 9 – 11(дадатак)
9. Лис, А. Поэт - академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11.- C. 173 – 176
10. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўева // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 – 8
11. Лис, А. Поэт-академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11. - C. 173 - 176
12. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўёва // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 - 8
14. Шырко, В.А. Дарагiя мае землякi : кн. для вучняў / Васiль Шырко. - Мн. : Народная асвета, 1991. – 151 с.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.6.2015, 11:52
Сообщение #103


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лідэр сучаснай беларускай драматургіі
6 чэрвеня – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава,
драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча


Сучасную драматургію немагчыма ўявіць без творчасці аднаго з самых папулярнх пісьменнікаў апошняй чвэрці ХХ – першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. Аляксея Ануфрыевіча Дударава.
Пачатак драматургічнай дзейнасці А.Дударава паклала п’еса “Выбар” (1979), у якой драматург выступіў супраць спрошчанага разумення гераізму. За гэту п’есу і зборнік “Святая птушка” А.Дудараў быў узнагароджаны ў 1982 годзе прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. У творчасці драматурга знайшлі адлюстраванне самыя розныя тэмы. Аднолькава дакладна піша ён пра сучаснасць, чалавека на вайне, на гістарычныя тэмы.
А. Дудараў – майстар так званых простых гісторый, ад якіх перахоплівае дыханне. У п’есах “Парог” (1981), “Вечар” (1983), “Злом” (1989) ён даследуе мараль і этыку чалавека, разважае аб праблемах алкагалізму, духоўнай спустошаннасці, лёсах жыхароў неперспектыўных вёсак, лёсах тых, каго жыццё кінула на самае “дно”. Чарнобыльскай трагедыі прысвечана п’еса “Адцуранне” (1994). Парадоксы нашага часу знайшлі адлюстраванне ў яго камедыі “Прынц Мамабук” (1999).
Значнае месца ў творчасці драматурга займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак ёй паклала п’еса “Узлёт” , але сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці другой паловы 1980-х гг. стала п’еса “Радавыя”, у якой пісьменнік узняў пытанне аб тым , чым была вайна для кожнага радавога ўдзельніка. Твор быў адзначаны прэміяй Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1984) і Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985).
На працягу ўсёй творчасці А.Дудараў праяўляў цікавасць да гістарычнага мінулага радзімы. У п’есах “Князь Вітаўт” (1997), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Палачанка”, “Крыж” (абедзве 2000), “Усеслаў Чарадзей” (2001) ён выступае, у першую чаргу, як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці – пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектыўнага тэатральнага відовішча. За напісанне гістарычных п’ес, пастаўленных Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я.Купалы, А.Дудараву была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001). Гістарычныя п’есы з’яўляюцца вяршыняй творчасці драматурга.

Бібліяграфія:

1. Дударев Алексей Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 464
2. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т. 1. – С. 447

3. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 253

4. Варанько, К. Матэрыял да вывучэння тэмы "Беларуская літаратура на
сучасным этапе" / К. Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 6. - C. 34 - 44
5. Трафiмчык, А. Гісторыя і сучаснасць у беларускай драматургіі канца ХХ - пачатку ХХІ ст. / А. Трафімчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - № 4. - C. 50 – 55
6. Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Аляксея Дударава ў выпускным класе / В. Ляшук // Роднае слова. - 2011. - № 5; 6
7. 6 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава,
драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. № 4. - C. 2 – 4
8. Лаўшук, С. Яшчэ не вечар / С. Лаўшук // Роднае слова. - 2010. - № 6; № 7
9. Акачонак, Т. П'еса А. Дударава "Вечар" : праблематыка і вобразы / Т. Акачонак // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 19 – 24
10. Ляшук, В. Вывучэнне п'есы А. Дударава "Кім" у VIII класе / В. Ляшук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 25 – 39
11. Аўдонiна, Т. "Трагедыя - гібель - свята..." / Т. Аўдоніна // Полымя. - 2010. - № 10. - C. 149 – 157
12. Бармоцiна, А. Беларуская гістарычная драма: этапы станаўлення,
паэтыка / А. Бармоціна // Роднае слова. - 2010. - № 12. - C. 20 - 22
13. Рагаўцоў, В. Вербальныя сродкі камічнага ў п'есе "Вечар" Аляксея
Дударава / В. Рагаўцоў // Роднае слова. - 2010. - № 6. - C. 36 - 40
14. Караткоў, М. Праўда боская і людская / М. Караткоў // Роднае слова. - 2009. - № 4. - C. 26 – 30
15. Верцiхоўская, М. "Не стрывае зямля, і расколюцца нябёсы" / М. Верціхоўская // Настаўнiцкая газета. - 2009. - 23, 28 красавіка, 26 мая
16. Маляўка, П. Духоўны катарсіс драматычнага героя праз прызму
мастацкага светабачання / П. Маляўка // Роднае слова. – 2006. - № 4. - C. 22 23
17. Сальнiкава, Ю. Жанрава-стылёвыя асаблівасці драмы "Вечар" Аляксея
Дударава / Ю. Сальнікава // Роднае слова. - 2004. - № 4. - С. 25 - 26
18. Цiмошык, Л. Аляксей Дудараў: ад "радавых" да "генералаў" / Л. Цімошік // Звязда. - 2004. - 5 ліпеня. - C. 7
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.5.2015, 11:50
Сообщение #104


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Слынны беларускі рамантык

12 мая – 210 гадоў з дня нараджэння
В.М.Ваньковіча (1800 – 1842), жывапісца


Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч – жывапісец, рамантык, з маладых гадоў зведаў прымінскія (каля Сцяпянкі) краявіды, вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, у Віленскім універсітэце.
Жыў у Мінску і намаляваў шмат карцін, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі («Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Міцкевіч на скале Аюдаг» і інш).
У 1839 г. выехаў за мяжу, памёр у Парыжы. У Мінску (вул. Інтэрнацыянальная, 33-а) існуе музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацства 1-й паловы ХІХ ст.”
Культурную спадчыну Валянціна Ваньковіча лічаць сваёй як палякі, так і беларусы.
Імя мастака непарыўна звязана з Беларуссю: тут ён з'явіўся на свет, тут нарадзіліся яго дзеці, тут ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця, стварыўшы мноства партрэтаў сяброў, сваякоў, мясцовых шляхцічаў.
Беларускія працы апісваюць Валянціна Ваньковіча як мастака з беларускімі каранямі і з сумежжа культур, звязанага таксама з культурай Беларусі. Аўтары кнігі пад назвай «Гісторыя беларускага мастацтва» апісалі яго як творцу, які ўпісаў яркую старонку ў гісторыю беларускага жывапісу першай паловы ХІХ стагоддзя. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» кажа, што мастак паходзіў са старажытнага беларускага роду Ваньковічаў, а яго творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы.
Шматлікая польская прафесійная літаратура гісторыі культуры і мастацтва паказвае яго як польскага мастака. Гэта між іншым «Dzieje kultury polskiej» Аляксандра Брукнера, «Nowoczesne malarstwo polskie 1764—1939» Тадэвуша Дабравольскага, «Malarstwo polskie» Стэфана Казакевіча і «Dzieje Polski porozbiorowe (1795—1921)» Марыяна Кукеля.

Бібліяграфія:
1. Крэпак, Б. А. Вяртанне имёнаў / Б. Крэпак. - Мінск: Маст. літ., 2013. - 414с.
2. Валенцій Ваньковіч : / рэд. А. С. Шагун; пер. на англ. мову А. В. Валасач. – Мінск : Беларусь, 2012. – 62 с. (Славутыя мастакі з Беларусі)
3. Валенцій Ваньковіч / аўт. тэксту і склад. Н. В. Сычова. – Мінск : Беларусь, 2012. – 62 с. - ( Славутыя мастакі з Беларусі)
4. Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацства. У 2 т. Т. 2. XVIII – пачатак XXI стагоддзя / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2007. – 351 с. : іл.
Пра Ваньковіча гл. на с. 149 -150
5. Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 505 – 506
6. Гісторыя беларускага мастацства. У 6 т. Т. 3. Канец XVIII – пачатак ХХ стагоддзя / [рэдкал. : С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) і інш.; рэд. тома : Л. М. Дробаў, П. А. Карнач]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 448 с. : іл.
Пра Ваньковіча гл. на с. 71 – 76, а таксама па “Паказальніку імён”
7. Белявец, А. Пэндзаль, варты бронзы / А. Белявец // Мастацтва. - 2011. - №2. - C. 17
8. 12 мая - 210 гадоў з дня нараджэння В.М.Ваньковіча (1800-1842), жывапісца // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 2. - C. 12 – 14
9. Янушкевiч, К. Эпоха паспалітых тытанаў / К. Янушкевіч // Роднае слова. - 2010. - № 5. - C. 84 – 86
10. Бадак, А. Валентий Ванькович (1800-1842) / А. Бадак // Неман. - 2009. - №12. - обложка
11. Багадзяж, В. "Роўнага яму сярод нас не было..." / В. Багадзяж // Краязнаўчая газета. - 2010. - № 32. - C. 5
12. Крэпак, Б. Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч / Б. Крэпак // Культура. - 2010. - № 37; № 38; № 39. - C. 15
13. Гiбок-Гiбкоўскi, А. Валенцій Ваньковіч. Магутны талент партрэтыста / А.Гібок-Гібкоўскі // Народная асвета. - 2010. - № 11. - C. 90 – 93
14. Гибок-Гибковский, А. Маэстро Валентий / А. Гибок-Гибковский // Советская Белоруссия. - 2008. - 19 сентября. - C. 8 – 9
15. Ашурка, У. Маэстра Валенцій / У. Ашурка // Адукацыя i выхаванне. - 2007. - № 1. – C. 77 – 78
16. Чаропка, В. Выдатны майстар партрэта Валенцій Ваньковіч / В. Чаропка // Беларускi гiстарычны часопiс. - 2007. - № 12. - C. 37 – 44
17. Сычова, Н. Стваральнік класічных партрэтаў / Н. Сычова // Мастацтва. - 2006. - № 11. - C. 54 – 57
18. Семенов, А. Маэстро Валентий / А. Семенов // Горизонты=Horizons. - 2006. - № 3. - C. 80 – 85
19. Сычова, I. Валенцій Ваньковіч. Лёс мастака / І. Сычова // Мастацтва. - 2000. - № 3. - C. 19 – 22
20. Сычова, I. Валенцій Ваньковіч. Новыя знаходкі / І. Сычова // Мастацтва. - 2000. - № 5. - C. 34 – 36
21. Буйвал, В. Сплаціць доўг мастаку / В. Буйвал // Мастацтва Беларусi. - 1990. - № 3. - C. 30 - 33
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 26.3.2015, 15:38
Сообщение #105


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Славуты букварыст Анатоль Клышка

16 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння А.Клышкі (1935, Баранавіцкі р-н). Пісьменнік, крытык, перакладчык, педагог, Заслужаны работнік культуры Беларусі


Дэбютаваў вершам у 1950 у навагрудскай газеце. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. У 1967 выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш». Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), "Пропісаў да «Буквара» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).
Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю.
Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» (1980, асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989—1990), раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» (1991). Аўтар «Беларуска-польскага размоўніка» (1992). Перакладае з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.
Даследуе праблемы развіцця беларускай паэзіі (творчасць М.Багдановіча, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вялюгіна, Р.Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.
Бібліяграфія:
1. Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 351
2. Анатоль Клышка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1994.- Т. 3. – С. 276 - 279
3. Клышка Анатоль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; склад. А.К.Гардзіцкі. нав. рэд. А.Л.Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С.283 - 284
Каваленка В.А. Пра паэзію і мужнасць духу / В.А.Каваленка // Прага духоўнасці. - Мн., 1975. – С. 76 - 98
Крот,М. Лёсам звязаны з радзімай : навуковыя абсягі Анатоля Клышкі / В.А.Каваленка // Роднае слова. – 2005. - № 3. – С. 6 – 8
Падарожжа па кнігах Анатоля Клышкі // Бібліятэка прапануе. – 2000. - № 1. – С. 22 - 23
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

16 страниц V  « < 13 14 15 16 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
6 чел. читают эту тему (гостей: 6, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 16:35