IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

397 страниц V  « < 145 146 147 148 149 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:24
Сообщение #1018


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



12 мая наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСОН” прынялі ўдзел у гістарычным часе “Герб, сцяг і гімн – сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту”, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”. Бібліятэкар расказала пра тое, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, а таксама пазнаёміла з гісторыяй сцяга, герба і гімна нашай Радзімы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:23
Сообщение #1019


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



12 мая бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Да ўвагі навучэнцаў школы была прадстаўлена інфармацыя пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў. Выстава “Нам засталася спадчына” знаёміла з кнігамі, у якіх вядзецца гаворка пра палітычную самастойнасць, незалежнасць, гісторыю стаўлення і развіцця Беларусі. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Сімвалы нацыі”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:22
Сообщение #1020


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Янка Маўр. Чараўнік з краіны дзяцінства..”

10 мая споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра. Уся яго творчасць з’яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народу, вялікай справе выхавання юных грамадзян нашай краіны.
11 маяЛідская раённая бібліятэка імяЯнкі Купалы сумесна з Лідскім каледжамУА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” арганізавалілітаратурную гасцёўню“Янка Маўр. Чараўнік з краіны дзяцінства” у рамках абласногопраекта “Аб чым не паведаміў падручнік”.
Вядучыя прадставілі найбольш цікавыя факты з біяграфіі Дзядзькі Маўра.Прэзентацыя, якая была падрыхтаванаў гонар пісьменніка,больш дэтальна пазнаёміла студэнтаў з творчым здабыткам заснавальніка прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. У канцы мерапрыемства ладзіўсярэкамендацыйны агляд твораў аўтара, якія ёсць у фондзе раённай бібліятэцы. Кнігі Янкі Маўра, створаныя амаль сто гадоў таму, і дагэтуль уражваюць неверагоднымі прыгодамі і яркімі апісаннямі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:21
Сообщение #1021


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Капітан дзіцячых падарожжаў”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на літаратурнай сустрэчы “Капітан дзіцячых падарожжаў”, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра, вучні 5 “Г” класа ДУА “СШ № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі” пазнаёміліся з біяграфіяй Янкі Маўра і творчым шляхам пісьменніка. Даведаліся, што Янка Маўр быў настаўнікам гісторыі і геаграфіі і ніколі не выязджаў за мяжу СССР. Але між тым, яго творы пра далёкія краіны – Інданезію, Кітай, Новую Гвінею – так вабілі і вабяць чытачоў. Маўр апісваў прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў тых далекіх краін, і дзеці любяць яго за гэтыя цудоўныя творы, якія адкрываюць цэлы свет нязнанага, невядомага.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:20
Сообщение #1022


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



11 мая ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” для навучэнцаў ГУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў. Аддзяленне “Гітара”адбылася вандроўка па творах “Чараўнік з краіны дзяцінства”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. У ходзе гутаркі прысутныя пазнаёміліся з цікавымі звесткамі жыцця аўтара, пагаварылі пра найбольш вядомыя яго творы, з цікавасцю праслухалі агляд кніг для дзяцей. На прыканцы мерапрыемства былі прадэманстраваны ўрыўкі з кінафільма “Полесские робинзоны”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:19
Сообщение #1023


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Волшебник из страны детства – Янка Мавр»

Среди плеяды замечательных белорусских писателей имя Янки Мавра прочно ассоциируется со словом «детский». Именно Мавру как никому другому удалось донести до маленького читателя интересные истории, заинтересовать и заинтриговать, научить задуматься, подтолкнуть измениться к лучшему. К юбилею писателя в филиале «Лидская городская библиотека № 2» прошла презентация книг капитана детских странствий «Волшебник из страны детства – Янка Мавр». Среди произведений, рекомендованных для прочтения, были: «В стране райской птицы», «Амок», «ТВТ» и, конечно, классика – «Полесские робинзоны». Познакомились участники с биографией писателя, в которой развитие любознательности, умение мечтать, фантазировать, изобретать для человека – движение к миру новых свершений.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.5.2023, 7:18
Сообщение #1024


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4281
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“У ХРАМЕ ДЗІЦЯЧЫХ МАРАЎ”

Юбілей Янкі Маўра – гэта свята ўсіх, хто любіць падарожжы і цудоўныя прыгоды. У рамках абласнога праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіў літаратурную гульню “У храме дзіцячых мараў”, прысвечаную да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра.
Бібліятэкар падрабязна пазнаёміла вучняў малодшых класаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Дзеці даведаліся гісторыю сваеасаблівага псеўданіма “Маўр”, з якім увайшоў аўтар у беларускую літаратуру.
Далей навуцэнцаў падзялілі на каманды, якім прапанавалі шэраг конкурсаў. Так, у конкурсе “Рэклама твора” дзеці з задавальненнем рэкамендавалі творы аўтара, якія яны ўжо прачыталі. Камандам таксама прапанавалі конкурс “Пазнай маўраўскіх герояў па апісанні”. У конкурсе “Юны натураліст” дзеці паспрабавалі растлумачыць незнаёмыя назвы раслін, пра якія гаворыцца ў аповесці “Палескія рабінзоны”. А “Юныя географы” на карце свету паказалі краіны, пра якія ішла гаворка ў творах Я. Маўра. Дзеці паспяхова справіліся з усімі заданнямі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

397 страниц V  « < 145 146 147 148 149 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 13.9.2025, 12:32