IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

396 страниц V  « < 170 171 172 173 174 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:49
Сообщение #1198


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена літаратурная гасцёўня “Сэрцам роднага слова краніся”. На свята роднай мовы завіталі людзі розных прафесій і ўзросту, шмат было людзей, якія скончылі школу сорак і больш гадоў таму. Для прысутных у гэтым годзе была прапанавана дыктоўка “Лідскі замак”, з напісаннея якой усе справіліся выдатна. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прачытаў верш на роднай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:48
Сообщение #1199


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны”

21 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” адбыўся куфар ведаў “Роднай мовы гук чароўны”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, віктарынах, гульнях: “Адкажы на бліц-апытанне”, “Перакладзі словы на рускую мову”, “Адгадай загадкі-жарты”. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы прысутныя прынялі ўдзел у 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Кожны з удзельнікаў быў уважлівы, імкнуўся як мага лепш напісаць, разам з тым адчуў, што “слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:47
Сообщение #1200


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 21 лютага прайшоў урок беларусазнаўства “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Удзельнікамі свята сталі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды”. Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дашкольнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць захоўваць яе. На мерапрыемстве ў выкананні вядучых прагучалі вершы пра родную мову. Падчас свята дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Свята запомнілася ўсім. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй – гісторыя народа.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:46
Сообщение #1201


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна мовазнаўства “Каб мова беларуская гучала”

Філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты” запрасіў гасцей на гадзіну мовазнаўства “Каб мова беларуская гучала”. У час мерапрыемства прысутныя звярнуліся да гісторыі і культуры роднай мовы, прыгадалі, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло напісанне 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі, для якой быў абраны тэкст “І гэты дзень настаў”, прысвечаны ваеннай тэме. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікам гадзіны мовазнаўства былі дадзены парады, як пачаць размаўляць па-беларуску ў паўсядзенным жыцці, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё. На прадстаўленай у чытальнай зале кніжнай выставе была прадстаўлена літаратура, прысвечаная беларускай мове: лепшыя творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў, розныя віды слоўнікаў і даведнікаў і iнш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:45
Сообщение #1202


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Адкрыты прагляд літаратуры “Ад зерне колас, ад слова – мова”

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава” быў арганізаваны Адкрыты прагляд літаратуры пад назвай “Ад зерне колас, ад слова – мова”. Наведваючы бібліятэку, чытачы атрымалі магчымасць звярнуцца да беларускага слова, пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове і атрымаць асалоду ад гучання сакавітага беларускага слова.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:44
Сообщение #1203


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычная хваля “З родным словам круглы год”

Паэтычная хваля “З родным словам круглы год” у агргарадку Дворышча закранула шматлікіх жыхароў мястэчка. У дзень роднай мовы наведвальнікі філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” атрымалі кнігі беларускіх пісьменнікаў на роднай мове на сваіх працоўных месцах, каб затым, сваім прыкладам, заахвочваць сваіх дзяцей і родных да чытання на беларускай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 22.2.2023, 13:43
Сообщение #1204


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4271
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Бердаўка” прайшла гадзіна роднай мовы “Вы слухайце родную мову, як пявуча льецца і гучыць”. На працягу мерапрыемства бібліятэкар імкнулася паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавяла аб тым, які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове, каб стаць адной з самых прыгажэйшых моў свету. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульне “Прачытай верш”, імпрэзе “Размаўляй са мной па-беларуску”, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

396 страниц V  « < 170 171 172 173 174 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
35 чел. читают эту тему (гостей: 35, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 11.9.2025, 0:15