Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#176
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі” У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”. Вучні ДУА “СШ №4 г.Ліды” выконваючы краязнаўчыя заданні “Знайдзі горад на карце”, “Гістарычныя даты”, “Пазл-карцінка”, “Помнікі Ліды” і “Лідская прамысловасць”, даведаліся аб гісторыі роднага края, паразважалі, што для іх значыць малая радзіма, як трэба адносіца да яе, а таксама, чым багат і слаўны наш горад. |
|
|
![]()
Сообщение
#177
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” Руслана Піваварава “Свой крыж” 30 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” (2017, 2018 гг.) Руслана Піваварава “Свой крыж”. Руслан Анатольевіч Півавараў – рускамоўны паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар некалькіх зборнікаў. Ён вядомы сваім глыбокім падыходам да духоўна-маральнай тэматыкі, што выразна прасочваецца ў творах. У новым зборніку філасофска-духоўнай паэзіі “Свой крыж” чытач знаёміцца з асабістым поглядам аўтара на духоўнасць, на веру ў Бога, на прыгажосць Боскага стварэння. Светапогляд паэта – гэта свет чалавека, які пастаянна шукае Бога; чалавека, які спадзяецца на ласку і дапамогу Бога на кожным кроку жыццёвага шляху. Як адзначыў сам паэт, гэты зборнік узнік часткова выпадкова, на працягу некалькіх гадоў збіраліся вершы, многія з якіх звязаны з падзеямі ў жыцці аўтара, аб жыцці ў цэлым. Цэнтральную ролю ў творчасці аўтара займае духоўная тэматыка. Паэт піша пра тое, як успрымае Бога, як ён бачыць навакольны свет. Зборнік, у які ўвайшло больш за 60 твораў, стаў знакавай падзеяй не толькі для самога аўтара, але і для яго сяброў, калег і ўсіх аматараў паэзіі гэтага выдатнага аўтара. Змястоўная, глыбокая і прыгожая кніга дапоўнена малюнкамі Вікторыі Аляб’евай, члена прафесійнага Саюза мастакоў Расіі і Міжнароднай акадэміі сучаснага мастацтва. Графіка і вершы былі прадстаўлены асобна на выставе. Гэта яшчэ адна старонка ў скарбонку пісьменнікаў Лідчыны да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе сёлета ў Лідзе. На прэзентацыю кнігі сабраліся не толькі блізкія сябры і знаёмыя аўтара, але і творчыя людзі, калегі па пяры. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі Дзмітрый Мікалаевіч Радзіёнчык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і сябар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, карэктар кнігі Вольга Васільеўна Высоцкая, якія павіншавалі аўтара з выхадам новага зборніка, адзначыўшы, што творчасць паэта напоўнена духоўнай сілай і глыбінёй думкі . На сустрэчы сябры, прыхільнікі таленту змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў як стваралася кніга, чаму абрана менавіта гэтая тэма, дзе чэрпае натхненне аўтар. Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі прадставілі буктрэйлер на новую кнігу аўтара. Пасля завяршэння вечара госці змаглі набыць зборнік з аўтографам аўтара і зрабіць памятнае фота. Зборнік “Свой крыж” будзе цікавы ўсім, хто мае цікавасць да духоўнага паэтычнага слова. Як сказана ў Евангеллі: «...ад лішку сэрца гавораць вусны». |
|
|
![]()
Сообщение
#178
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гадзіна “Мастак жыцця” 30 студзеня ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна “Мастак жыцця” для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “СШ №11 г.Ліды”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі “падарожжа” па старонках біяграфіі пісьменніка і па тых мясцінах, з якімі было звязана яго жыццё і творчасць, даведаліся пра цікавыя факты біяграфіі А.П. Чэхава, пра яго дабрачынную дзейнасць. Потым бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з кнігамі і часопіснымі публікацыямі пра Антона Паўлавіча, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Мерапрыемства дало надзею, што навучэнцы адкрылі для сябе Чэхава, які глыбока хвалюецца за лёсы людзей, па-новаму зірнулі на пісьменніка. |
|
|
![]()
Сообщение
#179
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Викторина «Чехов – писатель на все времена» В филиале «Интегрированная библиотека агр.Гуды» была проведена викторина «Чехов – писатель на все времена». Библиотекарь познакомила присутствующих с интересными фактами из жизни великого писателя, рассказала о том, как складывался его творческий путь, об учебе в университете, о первом знакомстве с театром, о громадном успехе его пьес и многое другое. Затем вспомнили рассказы А.П.Чехова. Встреча с чеховскими героями никого не оставила равнодушным. |
|
|
![]()
Сообщение
#180
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Литературная беседа-совет «Чехов – художник жизни» 29 января в филиале «Интегрированная библиотека агр.Тарново» прошла литературная беседа-совет «Чехов – художник жизни», приуроченная к 165-летию со дня рождения А.П.Чехова. Ребята внимательно слушали доклад библиотекаря о жизненном и творческом пути автора. Л.Н.Толстой писал о А.П.Чехове следующее: «Чехов – несравненный художник… Художник жизни. И достоинство его творчества в том, что оно понятно и сродно не только всякому русскому, но и всякому человеку вообще. А это главное…». Участники мероприятия согласились с данным высказыванием, в поддержку которого привели доводы, ссылаясь на произведения автора и его литературных героев. |
|
|
![]()
Сообщение
#181
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная бяседа “Гартаючы кніг яго старонкі” У філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” на літаратурную бяседу “Гартаючы кніг яго старонкі”, прысвечаную 165-годдзю з дня нараджэння А.П.Чэхава, завіталі прыхільнікі яго творчасці. Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху выдатнага рускага пісьменніка, творы якога з цікавасцю чытаюць і ў наш час. Падчас мерапрыемства прысутныя чыталі ўрыўкі з твораў А.П.Чэхава. З цікавасцю пазнаёміліся з выставай кніг “Певец души человеческой”. |
|
|
![]()
Сообщение
#182
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4162 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Бібліятэчныя вячоркі “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба” 29 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне клуба “Кветкавод” у форме бібліятэчных вячорак “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба”. У пачатку мерапрыемства госці здзейснілі невялікі віртуальны экскурс у гісторыю, падчас якога ўспомнілі, чым займаліся нашы продкі зімой, як кветкавыя матывы ў вышыўках, разьбе, вязанні і пляценні дапамагалі перажыць доўгую халодную зіму, якія свяшчэнныя расліны былі іх абярэгам на працягу ўсяго жыцця. А затым адправіліся ў свет багіні Флоры, дзе іх чакаў сапраўдны кветкавы іспыт. Удзельнікі клуба адгадвалі мудрагелістыя загадкі, прымалі ўдзел у аўкцыёне кветак, адказвалі на пытанні музычнай віктарыны, тлумачылі сэнс народных прыказак і прымавак аб колерах. Прымаючы ўдзел у конкурсах і віктарынах, госці пераканаліся, што кожны час года цудоўны і нясе шмат станоўчых эмоцый. І хоць узімку вельмі бракуе выдатных кветак, не варта засмучацца, бо нават у самы халодны сезон духмяныя расліны ўсё гэтак жа цешаць нас і саграваюць сэрцы. Многія з іх працягваюць квітнець на працягу ўсяго года. Падарожнічаючы па свеце флоры ўдзельнікі папоўнілі свае веды інфармацыяй, якія кветкі квітнеюць зімой і калі менавіта. Мерапрыемства прайшло ў дружнай і вясёлай абстаноўцы. Удзельнікі клуба атрымалі шмат пазітыву, пашырылі свае веды ў раслінным свеце, атрымалі рэкамендацыі аб вырошчванні марозаўстойлівых кветак. На пасяджэнні абмеркавалі план працы на год, падзяліліся сваімі заўвагамі і прапановамі, а таксама пазнаёміліся з абноўленым складам клуба. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 18.6.2025, 21:23 |