Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2066
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Беседа о безопасном поведении «Школа жизни без безопасности» С 20 февраля по 1 марта в Беларуси проходит акция «Единый день безопасности». В эти дни все усилия публичных библиотек Лидского района направлены на проведение образовательно-воспитательной работы со своими посетителями. Так, в филиале «Интегрированная библиотека агрогородка Бердовка» прошла беседа о безопасном поведении «Школа жизни без безопасности». Библиотекарь рассказала ребятам о всех видах безопасности: дорожной, пожарной, бытовой и т.д. Акцентировала внимание детей на правилах поведения в нестандартных ситуациях. Отличным дополнением мероприятия стали викторина «Азбука безопасности» и игра «Азбука здоровья». |
|
|
![]()
Сообщение
#2067
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Дыялог “Наша бяспека ў нашых руках” 25 лютага ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбыўся дыялог “Наша бяспека ў нашых руках” (у рамках Адзінага Дня бяспекі). Увазе прысутных былі прадстаўлены вогнетушыцель і самавыратавальнік, бібліятэкар расказала і паказала як правільна імі карыстацца, правяла бліц-апытанне па пажарнай бяспецы. Затым з удзельнікамі былі разгледжаны розныя сітуацыі падчас пажару і ўмовы правільнага выхаду з іх. |
|
|
![]()
Сообщение
#2068
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Час информации «Безопасность – на все 100!» В филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл час информации «Безопасность – на все 100!» с юными читателями библиотеки. Библиотекари познакомили ребятс книгами по основам безопасности жизнедеятельности, рассказали о различных ситуациях, которые могут представлять опасность для их жизни дома, в школе, на дороге, при встрече с незнакомыми людьми. Приглашённый на мероприятие сотрудник МЧС Иванкович С.П. рассказал, как пользоваться огнетушителем ио различных ситуациях возникновения пожара в доме и на природе. |
|
|
![]()
Сообщение
#2069
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Мы сильные и отважные, воины умелые» В филиале «Дворищанская сельская библиотека» для детей младшего школьного возраста прошла игровая программа «Мы сильные и отважные, воины умелые». Ребята приняли участие в конкурсах, где с большим азартом соревновались в силе, ловкости, быстроте, внимании. Но самое главное, что ребята усвоили на мероприятии, это то, что с детства они должны воспитывать в себе такие качества, как умение дружить, держать слово, быть смелыми, мужественными и добрыми, что от каждого из них зависит будущее нашей страны. |
|
|
![]()
Сообщение
#2070
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Книжная выставка-инсталляция «Защитникам Отечества посвящается» 23 февраля в филиале «Лидская городская библиотека № 4» ко Дню защитника Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь была представлена книжная выставка-инсталляция «Защитникам Отечества посвящается». В её организации приняли участие юные читатели –учащиеся 3 «В» класса ГУО «Гимназия № 1 г. Лида» под руководством учителя начальных классов Северюхиной Т.В., которые прислали фотографии своих рисунков. В своих работах ребята старались нарисовать папу – защитника Родины, военную технику или сюжетную иллюстрацию о том, как защищать Родину. Рисунки детей «дышат» теплом, любовью, искренностью к защитникам нашей Родины, показывая глубокое уважение к людям военной профессии. |
|
|
![]()
Сообщение
#2071
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Ваенна-патрыятычная гульня “Салдатам быць – Радзіме служыць” 23 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” для вучняў 7 класа ДУА “СШ № 8 г. Ліды” ладзілася ваенна-патрыятычная гульня “Салдатам быць – Радзіме служыць” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь). Вучні паказалі свае добрыя веды пра знакамітых людзей, а менавіта вядомых абаронцаў Радзімы, праявілі сябе ў гульнях-конкурсах, як мужныя, смелыя, спрытныя будучыя воіны. Веданне адзінак баявой тэхнікі, воінскіх званняў і вершаў на ваенную тэматыку – ўсё гэта цалкам паказала, што спартыўны клас мае добрую падрыхтоўку. |
|
|
![]()
Сообщение
#2072
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4176 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Якім жа быў Дзень роднай мовы ў бібліятэках Лідчыны? Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для ўсіх філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, вельмі важным святам для супрацоўнікаў, чытачоў, наведвальнікаў бібліятэк і звычайных аматараў беларускай мовы. Усе арганізаваныя мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы. Шанаванне роднай мовы распачалі ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” 17 лютага, калі гасцей запрасілі на гадзіну беларускай мовы “Гучы, родная мова!”. Вучні 7 класа ДУА “Дзітвянская сярэдняя школа” з задавальненнем слухалі вершы беларускіх аўтараў, урыўкі з празаічных твораў, бо беларуская мова – гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. Кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Святочнасць мерапрыемству надалі музычныя нумары таленавітых вучняў мясцовай школы. Традыцыйным становіцца ўдзел філіялаў у Агульнанацыянальнай дыктоўцы, сёлета акцыю падтрымалі Лідская раённая бібдіятэка імя Янкі Купалы, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая”, філіял “Мінойтаўская сельская бібліятэка” і філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка”. Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла ўсіх жадаючых 19 лютага да напісання 14-й агальнанацыянальнай дыктоўкі, якая была прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Году народнага адзінства ў Беларусі. Старшыня Лідскага аддзялення Таварыства беларускай мовы Станіслаў Вацлававіч Суднік, які таксама прымаў удзел у мерапрыемстве, для напісання дыктоўкі прапанаваў урывак з кнігі “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна, 100-гадовы юбілей якога сёлета адзначаецца. Чакаючы вынікаў дыктоўкі, усе прысутныя маглі з карысцю бавіць час – супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі адкрыты прагляд літаратуры І. Шамякіна “Пісьменніцкае слова на далоні”. Па выніках дыктоўкі ўсе справіліся выдатна і добра, як прысутныя навучэнцы школ г.Ліда, так і дарослыя чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Тым жа днём у музейным пакоі “Спадчына” філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка” сабраліся аматары беларускай мовы – вучні ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, каб разам са сваёй настаўніцай Шостак Ірынай Леанідаўнай напісаць дыктоўку па твору Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена літаратурная гасцёўня “Жыві, мая родная мова!”, на якой прысутным таксама прапанавалі напісанне дыктоўкі, з якой справіліся ўсе на выдатна. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове, дадаткам стаў агляд кніг “З любоўю да роднага слова”. “З роднай моваю на “ты”” – пад такой назвай прайшла гульня-спаборніцтва для гасцей філіяла “Мінойтаўская сельская бібліятэка”. Для прысутных бібліятэкар правяла некалькі конкурсаў на веданне роднай мовы, гісторыі роднага краю, традыцый беларускага народа. А пасля ўсе разам прынялі ўдзел у напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі. Для сяброў лідскіх арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы” 14-я Агульнанацыянальная дыктоўка традыцыйна прайшла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3”. Сапраўдная любоў да сваёй краіны неймаверная без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшла паэтычная гадзіна “Гімн роднай мове”, прымеркаваная да святочнага дня. У гэты дзень прайшлі гучныя чытанні вершаў беларускіх пісьменнікаў: П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Танка, К.Цвіркі і інш. з навучэнцамі ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў”. Філіял “Гудская сельская біліятэка” ветліва сустрэў гасцей на гадзіне роднай мовы “Каласы роднай мовы”. Вучні 6-9 класаў мясцовай школы завіталі на мерапрыемства і апынуліся на сапраўдным спаборніцтве знаўцаў і аматараў беларускай мовы. Юных чытачоў чакалі ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на мерапрыемстве “Свет беларускіх кніг!”, дзе яны змаглі пазнаёміцца з пісьменнікамі, якія пісалі на беларускай мове, выкарыстоўвалі яе ў сваім жыцці, ганарыліся і паважалі беларускае слова. Каб лепш валодаць, умець размаўляць і разумець беларускую мову для дзецей былі праведзены віктарына “Беларускія перакладчыкі” і гульня “Мовазнаўцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі для чаго чалавеку і дзяржаве трэба мець уласную мову, а таксама называлі іх самыя любімыя беларускія словы. Для дзецей быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Роднае слова ў кнігах”. Не пакінуў без увагі святочны дзень і філіял “Iнтэграваная бiблiятэка аграрарадка Бердаўка”, дзе быў праведзены вечар “Роднай мовы жывыя вытокi”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнiкi мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з гiсторыяй узнiкнення беларускай мовы, яе фармаваннем і асаблівасцях, пазнаёмілі з вуснай народнай творчасцю i з творамі пiсьменнiкаў-юбiляраў 2021 года. І гэта толькі частка яскравых і найцікавейшых мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўтульных залах бібліятэк Лідчыны. Спадзяемся, што мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і бібліятэкары змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць – “зямлі бацькоўскай слова”. Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім усе павінны ганарыцца і які павінны шанаваць. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 24.6.2025, 15:44 |