IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

394 страниц V  « < 30 31 32 33 34 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 21.2.2025, 15:29
Сообщение #213


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



В рамках республиканской акции «Мамины пироги» первичная организация ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы» ОО «Белорусский союз женщин» поздравила военнослужащих срочной службы Лидского пограничного отряда с наступающим праздником - Днем защитника Отечества и Вооружённых сил Республики Беларусь.Морозным февральским днем выпечка напомнила военнослужащим срочной службы о доме, родных и близких.Акция прошла в теплой и душевной атмосфере.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:45
Сообщение #214


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інтэлектуальны турнір “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”

Для многіх з нас беларуская мова – родная. А як добра мы ведаем нашу мову паказаў інтэлектуальны турнір “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, які правялі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класаў ГУА “Сярэдняя школа №11 г.Ліды”. Турнір складаўся з некалькіх заданняў. Вучні чыталі вершы пра мову, дапаўнялі незакончаныя прыказкі, выконвалі заданне “Эрудыты-мовазнаўцы”. Самым цікавым было заданне “Перакладчыкі”, дзе было прапанавана перакласці тэкст з рускай на беларускую мову. Некаторыя словы перакладалі ўсе разам, выказваючы свае меркаванні. Вучням было цікава адгадваць беларускія загадкі, разважаць аб тым, што такое Радзіма, узгадваць ветлівыя словы на роднай мове, слухаць вершы беларускіх пісьменнікаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:35
Сообщение #215


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды” арганізаваў дыктоўку по беларускай мове да гэтага святочнага дня. Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з твора А.Асіпенка “Першае заданне”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:33
Сообщение #216


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечарына “Старонкi з моўнай скарбонкi”

21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка” адбылася вечарына да Мiжнароднага дня роднай мовы “Старонкi з моўнай скарбонкi”. На пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Падчас вечарыны прагучала шмат вершаў пра беларускую мову, дзецi пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якiя былi прадстаўлены на кніжнай выставе “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:32
Сообщение #217


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Урачыстасць мерапрыемства падкрэсліла гучанне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 2025 год для г.Ліды адметны знакавай падзеей – 7 верасня Лідчына сустракае гасцей на ХХХІІ Дне беларускага пісьменства. З гэтай нагоды абраны для напісання тэкст – “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга” А.Клышка – адлюстроўваў тэматыку з’яўлення першай кнігі на Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы вырашылі больш за 20 чалавек, якія амаль што на выдатна справіліся з пастаўленнай задачай. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана кніжная выстава “Слова да слова – будзе мова”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:30
Сообщение #218


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”

Для людзей пажылога ўзросту супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы ладзілі конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Спачатку прысутныя пачулі гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, як людзі гаварылі ў 30-я гады ХХ стагоддзя, калі Заходняя Беларусь была пад Польшай і як гэта сказалася на маўленні на беларускай мове ў далейшы час. Затым госці атрымалі лісты з надрукаваным тэкстам на беларускай мове з баек пісьменнікаў Кандрата Крапівы і Янкі Купалы, бо жанр байкі найбольш блізка адлюстроўвае нашу мову.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2025, 12:19
Сообщение #219


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4246
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Музычны сімвал суверэннай Беларусі – Дзяржаўны гімн – сёння ўспрымаецца як нешта велічнае і непарушнае. Менавіта ён стаў пачаткам мерапрыемства. Удзел у ёй прынялі студэнты Лідскага каледжа УА ГрДзУ імя Янкі Купалы. Агульнанацыянальная дыктоўка “Гучы, роднае слова!”, якую правяла намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая, была прысвечана знакавай падзеі 2025 года для г.Ліды – ХХХІІ Дню беларускага пісьментва. Тэкстам да напісання стаў урывак з твора Анатоля Клышкі “Як да нас прыйшла кніга”. Прыемна адзначыць, што ўсе удзельнікі мерапрыемства паказалі моцныя веды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

394 страниц V  « < 30 31 32 33 34 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
8 чел. читают эту тему (гостей: 8, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 26.8.2025, 5:06