Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2199
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Этнаграфічная вандроўка “Яе вялікасць Малая Радзіма” 25 кастрычніка ўдзельнікіам атарскага аб’яднання “Калаўрот” ладзілі этнаграфічную вандроўку “Яе вялікасць Малая Радзіма”, на якой спрабавалі расказаць пра мясцовасць, дзе нарадзіліся. Хатнім заданнем было прынесці сямейныя фотаальбомы, якія разам разглядалі і слухалі аповед аб тым, што памятаюць пра сваіх дзядоў, як у іх семьях ставяцца да народных свят. |
|
|
![]()
Сообщение
#2200
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Квэст-гульня “Знаёмыя-незнаёмыя вуліцы” Як прыцягнуць увагу дзяцей да гісторыі роднага горада? Праз гульню, лічаць супрацоўнікіфіліяла “Лідская гарадская бібліятэка №3”, таму 24 кастрычніка бібліятэкары запрасілі чытачоў на квэст-гульню “Знаёмыя-незнаёмыя вуліцы”. Сутнасць спаборніцтва заключалася ў тым, каб выканаць заданні, кожнае з якіх з’яўляецца ключом да наступнага. Заданні былі арыгінальнымі і дастаткова складанымі. Кожны з ўдзельнікаў прайшоў праз пяць выпрабаванняў. Гульня дала магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у багатай на гістарычныя падзеі краіне. |
|
|
![]()
Сообщение
#2201
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна літаратурнага партрэта “…Лишь слову жизнь дана” Да 150-годдзя з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Івана Буніна ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” 22 кастрычніка была праведзена гадзіна літаратурнага партрэта “…Лишь слову жизнь дана”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з жыццём і творчым шляхам І.А. Буніна, раскрылі для сябе шматграннасць асобы і творчасці найбуйнейшага пісьменніка XX стагоддзя, выдатнага майстра слова. Падчас мерапрыемства гучалі вершы Буніна і ўрыўкі з яго твораў. |
|
|
![]()
Сообщение
#2202
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экскурсія “Жыцця крыніца вечная” 21 кастрычніка ў музейным пакоі “Спадчына” пры філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” прайшла экскурсія “Жыцця крыніца вечная” для вучняў 2 класа ДУА “Дварышчанскі ВПК сярэдняя школа – дзіцячы сад”. Дзецям паказалі і расказалі, якімі прыладамі працы карысталіся нашы продкі, як гатавалася ежа, як бавілі час дзеці. Дазвалялася патрымаць прас, пацерабіць лён, пакруціць калаўрот, спець калыханку немаўляці. Дзеці з задавальненнем гралі на дудцы, цымбалах і бубне. Такім чынам, экскурсія ў музейны пакой падаравала дзецям шмат цікавых адкрыццяў. |
|
|
![]()
Сообщение
#2203
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульнявое асарці “Эстафета лясных сюрпрызаў” 17 кастрычніка філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасіў чытачоў на гульнявое асарці “Эстафета лясных сюрпрызаў”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў аказвае чалавек на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля. З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ўвіктарыне “Даведайся расліну” і конкурсах: “Загадкавыя жывёлы”, “Птушкі ў казках”, “Лясны канцэрт”, “Хітрыя словы”, “Дажджлівыя загадкі”. Таксама ўвазе дзяцей былі прадстаўлены кнігі з выставы “Цуды і таямніцы жывой прыроды”, якія яны прагледзелі з вялікай цікавасцю. |
|
|
![]()
Сообщение
#2204
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Литературно-музыкальный вечер «Души материнский свет» День матери – это замечательный и трогательный праздник, который своим приходом напоминает, что в жизни каждого из нас самый главный человек – это мама. На литературно-музыкальный вечер «Души материнский свет» 17 октября были приглашены читатели филиала «Далекская сельская библиотека-клуб». В рамках концерта любой желающий смог поздравить самого близкого человека в формате «Открытого микрофона», прочитать стихи или прозу, обращенную к матери. Литературно-музыкальный вечер был наполнен душевными песнями и творческими номерами. |
|
|
![]()
Сообщение
#2205
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4242 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гадзіна паэтычнага настрою “Мая мама лепшая на свеце!” 16 кастрычніка ў філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка” ладзілі гадзіну паэтычнага настрою “Мая мама лепшая на свеце!”. Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні 1 класа ДУА “Тарноўская СШ” з іх класным кіраўніком Жаннай Сяргееўнай Кудла, а таксама мамы і бабулі навучэнцаў. У гонар Маці гучалі вершы, песні, а яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні аб значэнні і ролі маці ў жыцці кожнага з іх. Дзеці падрыхтавалі для сваіх матуль і бабуль прыгожыя малюнкі. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 20.8.2025, 12:53 |