Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2211
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Этнаграфічная гасцёўня “Кола святаў” 4 лістапада ў філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” завіталі дзеці з прышкольнага лагера на этнаграфічную гасцёўню “Кола святаў”, дзе на выставе “Крыніца духоўнай спадчыны” разам з кнігамі быў прадстаўлены беларускі народны каляндар, які распрацавалі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, яскравая фантазія, гумар адбіўся ў абрадах і святах, на што і звярнулі ўвагу самі дзеці, карыстаючыся календаром беларускіх свят. Каб адчуць святочны настрой удзельнікаў частавалі прысмакамі і завяршылі мерапрыемства пастаноўкай казкі “Каза-манюка”. |
|
|
![]()
Сообщение
#2212
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Литературный листопад «Добро пожаловать в Простоквашино» 4 ноября ребят из ГУО «СШ № 13 г. Лиды» ждал литературный листопад «Добро пожаловать в Простоквашино» (по произведениям Э. Успенского), который организовали сотрудники филиала «Лидская городская детская библиотека». Ребята познакомились с биографией и творчеством Эдуарда Успенского, а также с самыми известными его произведениями. Детей ждал турнир знатоков книг Эдуарда Успенского, викторина «Кто спрятался в Простоквашино», игра «Что у Печкина в сумке?», задание «Найди лишнее предложение». |
|
|
![]()
Сообщение
#2213
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экскурсія “З кнігай прызначана сустрэча” Падчас восеньскіх канікул, 4 лістапада, супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена экскурсія па бібліятэцы “З кнігай прызначана сустрэча”. Разам з бібліятэкарам дзеці прайшліся па аддзелах, дзе даведаліся пра гісторыю ўтварэння бібліятэкі, і чаму яна носіць імя Валянціна Таўлая. Бібліятэкар абанемента расказала, якія кнігі складаюць фонд выдачы літаратуры і як ім можна карыстацца. У чытальным зале дзеці з захапленнем знаёміліся з дзіцячымі часопісамі, яркімі, каляровымі энцыклапедыямі для дзяцей. |
|
|
![]()
Сообщение
#2214
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Этнаграфічная вандроўка “Святы залатой восені” 1 лістапада ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Калаўрот” пры філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” прапанавалі ўспомніць святы восені, якія раней адзначалі нашы продкі. Падчас этнаграфічнай вандроўкі “Святы залатой восені” дзеці акунуліся ў традыцыі святкавання найбольш значных з іх. У верасні перавага аддавалася “Багачу”, калі сяляне дзякавалі за багаты ўраджай маці-зямельцы і віншавалі сваіх аднавяскоўцаў, ходячы па хатах з сявенькай. У кастрычніку “Пакровы” напаміналі аб наступаючай зіме і пра час, калі ладзіліся вяселлі. А вось у лістападзе, на “Дзяды”, паміналі продкаў, звярталіся да моладзі, каб тыя заўсёды памяталі свае карані, шанавалі тое, што маюць і прыкладалі намаганні для лепшага жыцця. |
|
|
![]()
Сообщение
#2215
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульнявая праграма “Чароўнае дрэва казак” Актыўны адпачынак, гульні і спаборніцтвы, экскурсіі і падарожжы – усё гэта дапаможачытачамфіліяла “Лідская гарадская бібліятэка №3” ярка і незабыўна правесці канікулы. 31 кастрычніка вучніпрышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліды” завіталі ў госці на гульнявую праграму “Чароўнае дрэва казак”.Дзеціздейснілізаймальнае віртуальнае падарожжа па казачным лесе, дзе паказалі свае веды, кемлівасць і артыстычныя здольнасці. У каманднай гульні іх чакалі розныя заданні: пазнаць твор па асобных урыўках, узнавіць радкі па зададзеных словах, адказаць на пытанні па прачытаным творы, выбраць правільныя варыянты адказаў у тэстах па казках, адгадаць казачныя крыжаванкі. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы. |
|
|
![]()
Сообщение
#2216
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Этнаграфічная вандроўка “Яе вялікасць Малая Радзіма” 25 кастрычніка ўдзельнікіам атарскага аб’яднання “Калаўрот” ладзілі этнаграфічную вандроўку “Яе вялікасць Малая Радзіма”, на якой спрабавалі расказаць пра мясцовасць, дзе нарадзіліся. Хатнім заданнем было прынесці сямейныя фотаальбомы, якія разам разглядалі і слухалі аповед аб тым, што памятаюць пра сваіх дзядоў, як у іх семьях ставяцца да народных свят. |
|
|
![]()
Сообщение
#2217
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4264 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Квэст-гульня “Знаёмыя-незнаёмыя вуліцы” Як прыцягнуць увагу дзяцей да гісторыі роднага горада? Праз гульню, лічаць супрацоўнікіфіліяла “Лідская гарадская бібліятэка №3”, таму 24 кастрычніка бібліятэкары запрасілі чытачоў на квэст-гульню “Знаёмыя-незнаёмыя вуліцы”. Сутнасць спаборніцтва заключалася ў тым, каб выканаць заданні, кожнае з якіх з’яўляецца ключом да наступнага. Заданні былі арыгінальнымі і дастаткова складанымі. Кожны з ўдзельнікаў прайшоў праз пяць выпрабаванняў. Гульня дала магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у багатай на гістарычныя падзеі краіне. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 5.9.2025, 16:56 |