Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2297
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая” З 19 па 22 лютага ў актавай зале ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Бердаўскi дзiцячы сад-сярэдняя школа” супрацоўнікам філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” быў арганiзаваны адкрыты прагляд лiтаратуры “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. 22 лютага сумесна з настаўнiкамi Альшэўскай Г.А. i Кеўра А.М. прайшла вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”. Дзецi з цiкавасцю слухалi вершы аб роднай мове, пicалi дыктоўку, спаборнiчалi хто хутчэй перакладзе словы з рускай i англiйскай моваў на беларускую i iнш. Усе разглядаемыя мерапрыемствы былі падрыхтаваны ў рамках тыдня беларускай мовы да Мiжнароднага дня роднай мовы. |
|
|
![]()
Сообщение
#2298
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная палітра “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш” 21 лютага філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Ліды” на літаратурную палітру “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра паходжанне свята. Прысцтныя паўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, з дапамогай якіх дзеці ахарактарызавалі нашу Радзіму – Беларусь. У ходзе мерапрыемства знаўцы беларускай мовы разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Будаўнікі беларускіх слоў”, “Выправі памылку”, “Знаўцы беларускага фальклор”, “Наадварот”, дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры. |
|
|
![]()
Сообщение
#2299
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Паэтычная сустрэча “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы” 21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Спачатку ўдзельнікі дамовіліся размаўляць толькі па-беларуску, такім чынам зрабіць падарунак усім, хто сваё жыццё прысвяціў росквіту нашай культуры. Прысутныя не толькі слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, а паказалі моўнае майстэрства падбіраючы адпаведныя асацыяцыі словам “гордыя”, “даўнія”, “светлыя”, “мудрыя”, “смачныя”, “чулыя”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак |
|
|
![]()
Сообщение
#2300
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне” 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” адбыўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне”. Падчас мерапрыемства інваліды з сацыяльнага цэнтра даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя нашай мілагучнай, непаўторнай матчынай мове. Ля кніжнай выставы “Добры дзень, кніжка беларуская” прысутныя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў. |
|
|
![]()
Сообщение
#2301
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові” Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові” у філіале “Тарноўская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства наведалі вучні мясцовай школы і дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна шанаваць сваю мову, песні, казкі, звычаі, таму што ўсё гэта з’яўляецца спадчынай дзядоў і вялікім нацыянальным скарбам. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, дзе супрацоўнік філіяла прадставіў літаратуру пра беларускую мову і на беларускай мове. |
|
|
![]()
Сообщение
#2302
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?” 20 лютага ў рамках дзіцячага клуба “Буслік” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшла пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці не толькі дазналіся, якая багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова праз творы беларускіх пісьменнікаў, але і ў гульнёвай форме здолелі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю, паспяхова выканаўшы заданні-конкурсы “Слова трапнае і дасціпнае”, “Папацей грамацей”, “Прырода роднага краю” і іншыя. |
|
|
![]()
Сообщение
#2303
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ” 19 лютага ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй – ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Вера Сяргееўна Навіцкая – аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак, якая ўзначальвала з 1910 года “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”. Творчая спадчына Навіцкай – яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення. Конкурс арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс праходзіць з 3 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”. Якасна арганізаваная праграма мерапрыемства не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідская газета”. З уступным словам выступіў лідскі краязнаўца Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся і яго кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху лідскай пісьменніцы. Перад прысутнымі літаратарамі выступіла Велесевіч Таццяна Пятроўна, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”, кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі надрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай “Добра жыць на свеце” – “Вясёлыя будні”, “Ціхамірныя гады”, “Першыя мроі”; аповесці для юнацтва. Таксама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье “Ліда, падзеленая на гады”, у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццёвых выданняў, а таксама Qr-коды, зпампаваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай вядучых Курбыка Галіны і Мацулевіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядучыя далі магчымасць кожнаму з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабістых твораў. Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 21.6.2025, 1:09 |