Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2304
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Чытанне ўслых “Паэтычны свет Р.Барадуліна” З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў філіял “Лідская гарадская біблятэка №4” 19 лютага былі запрошаны вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ліда” на мерапрыемства “Паэтычны свет Р.Барадуліна” – чытанне ўслых. Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. Пад час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з вершамі пісьменніка і самі прачыталі невялікія яго творы, разгадалі “Загадкі з градкі”. |
|
|
![]()
Сообщение
#2305
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Дасье пісьменніка-юбіляра І.Навуменкі “Яго кнігі, як лёс краіны” 19 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” прапанаваў сваім наведвальнікам дасье пісьменніка-юбіляра І.Навуменкі “Яго кнігі, як лёс краіны”. Разам з удзельнікамі сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі праслухалі звесткі пра жыццёвы шлях пісьменніка. Цікава было агучыць урыўкі з твораў юбіляра, абмеркаваць падзеі, якія апісвае аўтар і проста паслухаць жывую беларускую мову, якая гучала з вуснаў сучаснай моладзі. |
|
|
![]()
Сообщение
#2306
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гутарка “Вайна і сучаснасць” (да 95-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі) 16 лютага філіял “Гудская сельская бібліятэка” сустрэў наведвальнікаў на гутарцы “Вайна і сучаснасць”, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. І адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні. Зборнікі апавяданняў пісьменніка “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, аповесць “Вайна каля Цітавай копанкі” сталі яскравай старонкай беларускай літаратуры. Галоўнае пытанне на якое шукае адказ у сваіх творах пісьменнік: а ці можа заставацца чалавек чалавекам у жорсткіх і абсурдных абставінах ваеннага кровапраліцця? Менавіта на гэта пытанне і спрабавалі знайсці адказ усе прысутныя на мерапрыемстве. Раманы І.Навуменкі “Смутак белых начэй”, “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” і сёння служаць высокароднай справе выхавання маладога пакалення. |
|
|
![]()
Сообщение
#2307
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Выстава “Суровая памяць Афганістана” 15 лютага ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” разгарнулася выстава да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў “Суровая памяць Афганістана”. На гадзіну перасцярогі былі запрошаны вучні мясцовай школы. Калі малодшыя дзеці ўважліва слухалі гісторыю ваенных падзей і ім было цяжка ўявіць як гэта было, то старэйшыя наведвальнікі мерапрыемства маглі выказаць свае меркаванні, прывесці прыклады з успамінаў сваіх родных і іх сяброў, лёс якіх быў звязаны з той жудаснай вайной. |
|
|
![]()
Сообщение
#2308
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Урок памяти «Солдаты Афгана» Урок памяти «Солдаты Афгана» 15 февраля прошёл в филиале «Тарновская сельская библиотека». Тема войны – вечная боль и незаживающая рана. Библиотекарь познакомила гостей мероприятия с историческими событиями войны в Афганистане, а также рассказала о том, как мужественно и профессионально выполняли свой долг солдаты, как в сложнейших условиях проявляли стойкость и благородство, сохраняли верность военной присяге и долгу. |
|
|
![]()
Сообщение
#2309
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Хроніка літаратурнага жыцця “Лісткі з кнігі жыцця” Хроніка літаратурнага жыцця “Лісткі з кнігі жыцця”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, акадэміка, арганізатара беларускай навукі, грамадскага дзеяча Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі, 15 лютага сабрала чытачоў у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка”. Кожны ўдзельнiк падрыхтаваў цiкавую iнфармацыю пра юбiляра, якую прадставiў падчас мерапрыемства. |
|
|
![]()
Сообщение
#2310
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурна-музычная вечарына “Двух сердец одно решенье…” На літаратурна-музычную вечарыну “Двух сердец одно решенье…” у філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” 14 лютага завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі ўзнікнення свята ўсіх закаханых, якое бярэ свой пачатак яшчэ з ХII стагоддзі. Прысутныя адказалі на пытанні віктарыны, прачыталі выказванні вядомых людзей аб каханні. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Читаем книги о любви”, падчас якога пазнаёміла моладзь з кнігамі, у якіх апісваецца гэта светлае пачуццё – каханне. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 21.6.2025, 1:39 |