IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

394 страниц V  « < 334 335 336 337 338 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:50
Сообщение #2344


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычная гадзіна “Ёсць у паэта свой аблог цалінны”

27 лютага каля выставы Р.Барадуліна сабраліся наведвальнікі філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка”, каб адзначыць 85-годдзе выдатнага беларускага класіка паэтычнай гадзінай “Ёсць у паэта свой аблог цалінны”. Азнаёміўшыся з жыццём і творчасцю юбіляра вучні мясцовай школы прынялі ўдзел у гучных чытаннях, музычнае афармленне здзейсніла Ліхарад Любоў, што надало асабістае гучанне сустрэчы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:50
Сообщение #2345


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Час духовности «С открытым сердцем, с добрым словом»

26 февраля в Лидской районной библиотеке им. Янки Купалы для людей с ограниченными возможностями из отделения круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста и инвалидов ГУ «Лидский районный территориальный центр социального обслуживания населения» был проведен час духовности «С открытым сердцем, с добрым словом». Во время мероприятия, посвященного доброте и взаимопониманию, гостям рассказали о Всемирном дне доброты, истории его появления; предложили собрать пазлы с изречениями о доброте, просмотреть тематический мини-фильм. Также гости библиотеки получили открытки с добрыми пожеланиями, которые они передали друг другу.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:49
Сообщение #2346


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Заседание клуба «Цветовод» «На старте нового цветочного и огородного сезона»

На календаре еще зима, природа дремлет, отдыхают грядки, готовясь к новому сезону, и только душа огородника занята вечным вопросом – как сделать все правильно и лучше на своем приусадебном участке, чтобы получить урожай богатый и здоровый. «На старте нового цветочного и огородного сезона» — под таким названием 25 февраля состоялось очередное заседание клуба «Цветовод» Лидской районной библиотеки имени Я.Купалы. В ходе мероприятия было рассказано о том, как готовить грунт для рассады, подкормки, как вырастить рассаду, сроки посадки семян, высадки рассады. Опытные садоводы рассказали о том, как пользоваться «Лунным календарем», учитывая климатические особенности района и корректируя сроки посадки и ухода за растениями на своем приусадебном участке.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:48
Сообщение #2347


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечарына-ушанаванне “Высокая паэзія чалавечага існавання”

24 лютага да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулінаў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая”ладзілася вечарына-ушанаванне “Высокая паэзія чалавечага існавання”. Бібліятэкар нагадала прыхільнікам творчасці беларускага пісьменнікаасноўныя этапы яго жыццёвага і творчагашляхоў. Прысутныя чыталі вершы і слухаліпесні на словы Р. Барадуліна.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:47
Сообщение #2348


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”

22 лютага філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасіў чытачоў на гадзіну роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Мерапрыемства было прысвечана самаму значнаму скарбу чалавека – роднай мове. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра ўзнікненне беларускай мовы, аб цяжкасцях і выпрабаваннях, якія выпалі на яе лёс і з поспехам прайшлі конкурсы: “Адгадай загадкі”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Школьны дыктант”, “Наборшчыкі”, “Хвілінкі- весялінкі”. Удзельнікі прадэманстравалі добрыя веды беларускай мовы.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:46
Сообщение #2349


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок патриотизма «Мужество, доблесть и честь»


Филиал «Лидская городская детская библиотека» провёл для учащихся 5 класса ГУО «Средняя школа №17 г.Лиды» урок патриотизма «Мужество, доблесть и честь», посвящённый Дню защитника Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь. Познакомили ребят с историей праздника. Поучаствовали в конкурсах «Сбор по тревоге», «Перестрелка», «Собери слово», «Донесение», «Солдатский борщ», «Гранаты», «Комплимент», где мужская половина класса, проявив смекалку, сноровку и отличные знания, отвечали на вопросы, касающиеся армейской тематики, отгадывали загадки, готовили солдатские обеды, а также, проявив воспитанность и уважение к девочкам, соревновались в комплиментах прекрасному полу.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:45
Сообщение #2350


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4248
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў філіялах ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы”


Шэраг мерапрыемстваў прайшлі ў філіялах ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Акрамя такіх звыклых форм, як літаратурныя вечары, гадзіны роднай мовы, гасцёўні, віктарыны, урокі беларусазнаўства традыцыйным стала правядзенне Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, шырокага святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
15 лютага 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў філіяле “Мінойтаўская сельская бібліятэка”. У дыктоўцы прымалі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Тэкст чытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мінойтаўская сярэдняя школа” Алена Іосіфаўна Скерсь. Для дыктоўкі быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка “Данута”. Большасць з тых, хто прыйшоў, хоць i запэўнiлi, што вырашылi далучыцца да дыктоўкi выключна са спартыўнага iнтарэсу, але падчас мерапрыемства адчувалась, што хваляванняў i напружання ў зале было нямала. Справіліся з дыктоўкай усе прысутныя – вынікі былі добрымі і выдатнымі. Пакуль ішла дасканалая праверка дыктовак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.
19 лютага падчас гадзіны беларускай мовы “Далучыся да роднай мовы” у філіяле “Дітвянская сельская бібліятэка” прайшла дыктоўка, у якой прымалі ўдзел вучні мясцовай школы розных узростаў. Школьнікам звычна пісаць дыктоўкі, таму ўсе выдатна справіліся з пастаўленай задачай.
Здаць своеасаблівы “экзамен” на веданне роднай мовы ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы 21 лютага прыйшлі самыя актыўныя і адданыя чытачы. Да ўвагі ўдзельнікаў дыктоўкі быў прадстаўлены ўрывак з рамана “Векапомныя дні” М.Ц.Лынькова “Будзем жывы, будзе і дэпо”. Адразу пасля дыктоўкі ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай. Трэба разумець, што гэта сімвалічная дыктоўка, нешта кшталту флэшмоба. Яго галоўная мэта – паказаць, што табе падабаецца беларусская мова. Такім чынам, дэвіз мерапрыемства – “Я ўдзельнічаю, таму што мне падабаецца”. І людзі сапраўды атрымалі задавальненне.
Міжнародны дзень роднай мовы быў адзначаны і ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка”. 21 лютага члены аматарскага аб’яднання “Суразмоўніца” прынялі ўдзел у 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, напісаўшы тэкст Васіля Быкава “На Чорных лядах”.
Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” ладзілася літаратурная гасцёўня “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”. Прысутным быў прапанаваны для дыктоўкі тэкст А.Карпюка “Данута”, усе з ахвотай і выдатна яе напісалі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове. Дадаткам бібліятэкар правяла агляд кніг “Адкрываю… нанова беларускае слова”.
21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак.
Апошнімі ўдзел у дыктоўцы прынялі чытачы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3”, дзе ў рамках гадзіны роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы” 22 лютага прайшла дыктоўка.
Міжнародны дзень роднай мовы – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завем роднай, якую чуем упершыню з матчыных вуснаў, на якой размаўлялі нашыя продкі. А дыктоўка дае магчымасць праверыць уласную пісьменнасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай культуры.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

394 страниц V  « < 334 335 336 337 338 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 1.9.2025, 20:55