Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#236
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Час информации «Безопасность в доме твоём» В филиале «Лидская городская детская библиотека» на час информации «Безопасность в доме твоём» собрались участники любительского объединения «Родничок» ГУО «Детский сад №18 г.Лиды». Дети узнали о важности соблюдения правил безопасности в быту, таких как осторожное обращение с электрическими приборами, вспомнили правила поведения при пожаре и как избежать травм дома. С помощью интеллектуальных заданий и игр дошколята узнали, как правильно реагировать в экстренных ситуациях и куда обращаться за помощью. В конце мероприятия детям раздали номера служб спасения и показали мультфильм про безопасность «Волшебная книга МЧС». |
|
|
![]()
Сообщение
#237
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Акцыя “Будзь у трэндзе – чытай беларускае” Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” распачала акцыю “Будзь у трэндзе – чытай беларускае”, старт якой даў старшыня Дварышчанскага сельскага выканаўчага камітэта Руслан Уладзіміравіч Мельнік. Ён ўпэўнены, што чытаючы творы беларускіх пісьменнікаў мы не толькі дакранаемся да гісторыі нашага народа, мы адчуваем задавальненне ад таго, што маем магчымасць расці і развівацца з дапамогай беларускай літаратуры. Гэта падтрымалі супрацоўнікі бухгалтэрыі РСУП “Саўгас “Лідскі””, навучэнцы мясцовай школы і наведвальнікі бібліятэкі. |
|
|
![]()
Сообщение
#238
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экалагічнае падарожжа “Зберажом дзівосны свет балот і вадаёмаў” Да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў у філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” 4 лютага адбылося экалагічнае падарожжа “Зберажом дзівосны свет балот і вадаёмаў”. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення гэтай даты, чым яна адметная, правяла па кнігах экскурсію па балотах, рэках і азёрах Беларусі. Дзеці з задавальненнем разглядалі тэматычную паліцу “Зямлю беражыце”, адказвалі на пытанні віктарыны і разгадвалі загадкі. |
|
|
![]()
Сообщение
#239
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Заседание православного клуба «Воскресные встречи» В филиале «Лидская городская библиотека №4» в рамках православного клуба «Воскресные встречи» состоялась встреча с клириком Свято-Михайловского кафедрального собора иереем Леонидом Черняевым. Представил гостя собравшимся участникам секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель. Священник Леонид рассказал о себе, о своем духовном становлении и творческом пути. Встреча получилась по-настоящему теплой и запомнилась каждому из присутствующих. |
|
|
![]()
Сообщение
#240
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі” У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”. Вучні ДУА “СШ №4 г.Ліды” выконваючы краязнаўчыя заданні “Знайдзі горад на карце”, “Гістарычныя даты”, “Пазл-карцінка”, “Помнікі Ліды” і “Лідская прамысловасць”, даведаліся аб гісторыі роднага края, паразважалі, што для іх значыць малая радзіма, як трэба адносіца да яе, а таксама, чым багат і слаўны наш горад. |
|
|
![]()
Сообщение
#241
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” Руслана Піваварава “Свой крыж” 30 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” (2017, 2018 гг.) Руслана Піваварава “Свой крыж”. Руслан Анатольевіч Півавараў – рускамоўны паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар некалькіх зборнікаў. Ён вядомы сваім глыбокім падыходам да духоўна-маральнай тэматыкі, што выразна прасочваецца ў творах. У новым зборніку філасофска-духоўнай паэзіі “Свой крыж” чытач знаёміцца з асабістым поглядам аўтара на духоўнасць, на веру ў Бога, на прыгажосць Боскага стварэння. Светапогляд паэта – гэта свет чалавека, які пастаянна шукае Бога; чалавека, які спадзяецца на ласку і дапамогу Бога на кожным кроку жыццёвага шляху. Як адзначыў сам паэт, гэты зборнік узнік часткова выпадкова, на працягу некалькіх гадоў збіраліся вершы, многія з якіх звязаны з падзеямі ў жыцці аўтара, аб жыцці ў цэлым. Цэнтральную ролю ў творчасці аўтара займае духоўная тэматыка. Паэт піша пра тое, як успрымае Бога, як ён бачыць навакольны свет. Зборнік, у які ўвайшло больш за 60 твораў, стаў знакавай падзеяй не толькі для самога аўтара, але і для яго сяброў, калег і ўсіх аматараў паэзіі гэтага выдатнага аўтара. Змястоўная, глыбокая і прыгожая кніга дапоўнена малюнкамі Вікторыі Аляб’евай, члена прафесійнага Саюза мастакоў Расіі і Міжнароднай акадэміі сучаснага мастацтва. Графіка і вершы былі прадстаўлены асобна на выставе. Гэта яшчэ адна старонка ў скарбонку пісьменнікаў Лідчыны да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе сёлета ў Лідзе. На прэзентацыю кнігі сабраліся не толькі блізкія сябры і знаёмыя аўтара, але і творчыя людзі, калегі па пяры. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі Дзмітрый Мікалаевіч Радзіёнчык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і сябар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, карэктар кнігі Вольга Васільеўна Высоцкая, якія павіншавалі аўтара з выхадам новага зборніка, адзначыўшы, што творчасць паэта напоўнена духоўнай сілай і глыбінёй думкі . На сустрэчы сябры, прыхільнікі таленту змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў як стваралася кніга, чаму абрана менавіта гэтая тэма, дзе чэрпае натхненне аўтар. Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі прадставілі буктрэйлер на новую кнігу аўтара. Пасля завяршэння вечара госці змаглі набыць зборнік з аўтографам аўтара і зрабіць памятнае фота. Зборнік “Свой крыж” будзе цікавы ўсім, хто мае цікавасць да духоўнага паэтычнага слова. Як сказана ў Евангеллі: «...ад лішку сэрца гавораць вусны». |
|
|
![]()
Сообщение
#242
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурная гадзіна “Мастак жыцця” 30 студзеня ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна “Мастак жыцця” для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “СШ №11 г.Ліды”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі “падарожжа” па старонках біяграфіі пісьменніка і па тых мясцінах, з якімі было звязана яго жыццё і творчасць, даведаліся пра цікавыя факты біяграфіі А.П. Чэхава, пра яго дабрачынную дзейнасць. Потым бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з кнігамі і часопіснымі публікацыямі пра Антона Паўлавіча, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Мерапрыемства дало надзею, што навучэнцы адкрылі для сябе Чэхава, які глыбока хвалюецца за лёсы людзей, па-новаму зірнулі на пісьменніка. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 24.8.2025, 20:06 |