Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#491
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Лекция«Одной мы связаны судьбой» Лекция, посвященная Дню единения народов Беларуси и России «Одной мы связаны судьбой» прошла для учащихся 5«А» класса ГУО «СШ №8 им. В. Ф. Казакова». Беседа велась о том, что это праздник – символ духовного родства, неразрывной близости, взаимной поддержки, крепкой дружбы, которая связывает народ Беларуси и России.Так же речь шла об общих достиженияхи свершениях предков,солидарности в трудные времена, как боролись с фашизмом наши народы и завоевали Великую Победу.А еще учащиеся узнали о том, что в настоящее время наши страныстремятся создавать продукцию, реализовывают новые экономические проекты,а полет нашей космонавтки тому подтверждение. |
|
|
![]()
Сообщение
#492
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка в. Мінойты” адбылося лiтаратурнае свята “Паклікала кніга ў госці нас”. Дзецi актыўна ўдзельнiчалi ў конкурсах, гульнях, лiтаратурных вiктарынах, разгадвалi загадкi пра казачных герояў. Называлi ўладальнiка страчанай рэчы ў конкурсе “Бюро знаходак”. У свяце прыняла ўдзел кiраўнік тэатра “Берег” Чайко Святлана, якая правяла для хлопчыкаў i дзяўчынак сюжэтна-гульнёвую праграму “Мурзилка в гостях у книжки”.
|
|
|
![]()
Сообщение
#493
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Адзін дзень з Гогалем «Гениальный Гоголь или добро пожаловать в Диканьку», прысвечаны 215-годдзю з дня нараджэнняМ.В.Гогаля ладзіўся ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка №1». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5-х класаў ДУА “СШ № 6 г. Ліды». Бібліятэкар пазнаёміла рабят з біяграфіяй пісьменніка, а затым прапанавала здзейсніць віртуальнае падарожжа «Как жили во времена Гогаля» па творах класіка. Навучэнцы паглядзелі фрагменты экранізацый твораў: «Вий», «Вечера на хуторе близ Диканьки», «Ревизор» і іншыя. “Мир Гоголя” – гэта не толькі ўнутраны свет пісьменніка, але і свет вакол яго, жывыя рысы тых мясцін, якія памятуюць яго. Школьнікі зазірнулі ў гэты свет, сутыкнуліся з ім. Ён аказаўся цікавым і загадкавым.
|
|
|
![]()
Сообщение
#494
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Творчы конкурс “Цуды ў Чытай-горадзе” У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” завіталі дзеці з прышкольнага лагера, каб прыняць удзел у творчым конкурсе “Цуды ў Чытай-горадзе”. Увагу ўдзельнікаў бібліятэкар звярнуў на сем цудаў свету, да якіх смела можна дадаць і кнігу, якая навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказажа многа цікавага. А галоўнае паспрабуе раскрыць творчыя здольнасці, што дзеці і даказалі падчас конкурсаў – “Дыкламатар” і “Натхненне”. У час “Перапынку” трэба было прыдумаць гульні, узяўшы ў памочнікі любімага кніжнага героя. У “Казачным” конкурсе спатрэбіўся талент артыста і фантазія. |
|
|
![]()
Сообщение
#495
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Агляд новых кніг “Чытай сваё” В філіале “Лідская гарадская бібліятэка № 2” для наведвальнікаў прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Ліды” быў праведзены агляд ноавых кніг “Чытай сваё”. Дзеці змаглі пазнаёміцца з новай маляўніча ілюстраванай літаратурай беларускіх аўтараў для дзяцей і свабодна выбраць кнігу на свой густ з новых выданняў. Дзеці, якія яшчэ не з’яўляліся чытачамі, запісаліся ў бібліятэку. |
|
|
![]()
Сообщение
#496
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Гульня-вандраванне “Сцяжынкамі роднага краю” Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасілі юных чытачоў прыняць удзел у гульне-вандраванні “Сцяжынкамі роднага краю”. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях, дзе трэба было прайсці шмат розных выпрабаванняў і паказаць свае веды. Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю. |
|
|
![]()
Сообщение
#497
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Літаратурна-пазнавальная праграма “Разнакаляровая гульня” У рамках Тыдня дзіцячай кнігі філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасіў юных чытачоў на літаратурна-пазнавальную праграму “Разнакаляровая гульня”. Дзецям былі прапанаваны займальныя конкурсы, розныя заданні і галаваломкі, у якіх яны праявілі сябе актыўнымі і кемлівымі ўдзельнікамі, дзе атрымалі масу станоўчых уражанняў. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 23.6.2025, 19:17 |