IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

386 страниц V  « < 80 81 82 83 84 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:53
Сообщение #568


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“ Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова” – пад такой назвай 21 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” прайшоў урок беларусазнаўства, прысвечаны дню роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА”Дзіцячы сад №7 г.Ліды” слухалі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу “З легендаў і казак… ты выткана, родная мова!”, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:44
Сообщение #569


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



21 лютага ў Лідскай раённай бібліятэке імя Янкі Купалы прайшла Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы вырашылі каля 30 чалавек. Удзельнікі пісалі тэкст аднаго з артыкулаў з “Лідскай газеты” пра вызваленне Ліды. Дыктоўка была прадыктавана намеснікам дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Аленай Быстрыцкай.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Чароўныя гукі роднай мовы”. Тут прадстаўлены толькі новыя выданні, якія разложаны на абрусе, які ўвабраў у сябе ўсю прыгажосць роднага краю і цяпло мацярынскіх далоняў. Аб чым пішуць сучасныя беларускія празаікі, якія хвалююць іх тэмы і праблемы рассказала галоўны бібліёграф Галіна Курбыка ў аглядзе “Новыя кнігі. Новыя імёны”. Да щвагі удзельнікаў былі прапанаваны наступныя кнігі Анатоля Бензярука “Галавасек”, Алёны Беланожкі «Зорка Ракхігархі», Ула¬дзі¬мір Ма¬жы¬лоў¬скі “Праклён мітрапаліта Феафіла”, Віктара Кунцэвіча “Калі чужая душа — твая” і іншыя.
Вядома, што мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж мінулым, сапраўдным і будучым. Таму мы будзем і далей папулярызаваць роднае слова і памогуць нам у гэтым менавіта беларускія кнігі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:36
Сообщение #570


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



З мэтай абуджэння цікавасці да беларускай мовы і літаратуры, выхавання пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да яе ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Крупава” прайшла гадзіна роднай мовы “У родным слове – цэлы свет”. Разам з бібліятэкарам школьнікі ўзгадалі паходжанне роднай мовы і паразважалі аб яе выкарыстанні ў сучаснасці, пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. А таксама пачыталі вершы на роднай мове. На прыканцы з задавальненнем узялі кнігі дамоў з аднаіменнай выставы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:36
Сообщение #571


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” была запрошана для правядзення дыктоўкі для вучняў 9 класа ДУА “Дварышчанская СШ” у Міжнародны дзень роднай мовы. Тэкстам для напісання быў выбраны ўрывак з твора В.Быкава “Знак бяды” і быў прыўрочаны да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:35
Сообщение #572


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу. У гэты дзень у філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр.Гуды” прайшла гадзіна роднай мовы “Мы чытаем па-беларуску”. На мерапрыемстве прысутныя зачытвалі ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, пісалі дыктоўку, тэкстам для якой быў абраны ўрывак з твора Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”. Напрыканцы сустрэчы прысутныя прыйшлі да высновы, што мова – наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:35
Сообщение #573


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Да Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” падыхтавалі літаратурна-пазнавальную скарбонку “Сябруй з роднай мовай!”, удзельнікамі якой сталі дзеці з прышкольных лагераў ДУА “СШ № 5 г. Ліды” і ДУА “СШ № 15 г. Ліды”. Рабят чакала чарадзейная скарбонка з заданнямі “Дапоўні беларускім словам”, “Загадкі”, “Скарагаворкі”, “Перакладчыкі”. Рабяты пазнаёміліся з беларускімі казкамі, даведаліся пра тое, якімі яны бываюць, паслухалі аўдыё-казку “Як курачка пеўніка ратавала”. Сваі пачуці да роднай мовы, дзеці паказалі ў гульні “Якая мая мова”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.3.2024, 7:34
Сообщение #574


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



21.02 ДаМіжнароднага дня роднай мовы адбыўся літаратурна-паэтычны вянок “Квітней, родная мова”. Вядучы расказаў, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень, прапанаваў па жаданню прачытаць вершы пра беларускую мову, запрасіў адгадаць загадкі-жарты.На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі відэафільм “Смак мовы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

386 страниц V  « < 80 81 82 83 84 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 25.6.2025, 11:29