IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

384 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 21.4.2025, 10:14
Сообщение #71


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны партрэт “Віктар Казько: біяграфія і творчасць”

У філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Віктар Казько: біяграфія і творчасць”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 класаў, якіх бібліятэкар пазнаёміў з біяграфіяй беларускага пісьменніка, прызнанага майстрам “беларускай ваеннай прозы” і з яго творчасцю – дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з яго жыцця. Вельмі крануў дзяцей аповед пра асабістае жыццё і трагедыю пісьменніка. Напрыканцы прысутныя пазнаёміліся з кнігамі Віктара Казько, прадстаўленымі на выставе “Урок мужнасці”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.4.2025, 10:01
Сообщение #72


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Краязнаўчае падарожжа “Турыстычны калейдаскоп краіны. Шчыра запрашаем у Беларусь”

Бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” наведала ДУА “СШ №8 ім.В.Ф.Казакова” каб правесці краязнаўчае падарожжа “Турыстычны калейдаскоп краіны. Шчыра запрашаем у Беларусь”. Навучэнцы гаварылі аб значнасці захавання і абароны культурных помнікаў і славутых месцаў, бо кожны чалавек вывучае гісторыю сваёй краіны не толькі па падручніках, паданнях і легендах, але і па тых захаваных помніках гісторыі і культуры, якімі так багатыя ўсе краіны свету. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала багатай гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, якая прадстаўлена помнікамі археалогіі, гісторыі, архітэктуры. Успомнілі найбольш выбітныя аб’екты, якія ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.4.2025, 10:58
Сообщение #73


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Обзор книг православной тематики «Добрый мир любимых книг»

16 апреля в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл обзор книг православной тематики «Добрый мир любимых книг» для отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТСОН». Почетное место на организованной выставке «Чтоб силу верой обрести» было отведено Библии как главной книге христианства. Также была представлена историческая литература, современная православная проза, большой выбор православной литературы для всех категорий читателей. Участники мероприятия окунулись в таинственный мир духовной литературы.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.4.2025, 10:49
Сообщение #74


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экалагічным турніры “Кожны ведае, што бусел – сімвал роднай Беларусі”

16 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” дзеці здзейснілі падарожжа ў таямнічы свет прыроды, паўдзельнічалі ў экалагічных конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны па Чырвонай кнізе на экалагічным турніры “Кожны ведае, што бусел – сімвал роднай Беларусі”. Бібліятэкар абмеркавала з дзецьмі экалагічныя праблемы: забруджванне паветра, вады, лясоў, лясныя пажары. Навучэнцы падзяліліся сваім меркаваннем, якую дапамогу яны ў сілах аказаць, каб захаваць прыроду для наступных пакаленняў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.4.2025, 9:42
Сообщение #75


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

Кніга – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Яна дапамагае пісьменніку праліваць свае пачуцці, захоўваць сваё светаадчуванне, марыць аб будучыні і ўспамінаць мінулае, вывучаць сучаснасць.
16 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”. Адразу дзве кнігі прадставіла на суд чытачоў лідская паэтка Людміла Краснадубская ў год, калі горад Ліда стаў сталіцай беларускага пісьменства.
Сябры і прыхільнікі таленту Людмілы Мікалаеўны змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў не толькі пра тое, якой была яе дарога ў свет паэзіі, але і дзе яна чэрпае натхненне і якія яе творчыя планы. Шмат цёплых слоў гучала на адрас паэткі. Гасцям прадставілася магчымасць атрымаць асалоду ад шчырага і выразнага аўтарскага выканання. Некалькі кніг з аўтографамі аўтара папоўнілі фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Людміла Мікалаеўна – чалавек з актыўнай пазіцыяй. Яна заўжды з радасцю бярэ ўдзел у розных мерапрыемствах. Яе талент ацэнены мноствам узнагарод розных паэтычных конкурсаў.
Творчы вечар прайшоў у цёплай і душэўнай атмасферы. Адназначна, такія сустрэчы выхоўваюць пачуццё гонару да роднага краю, прыгажосці малой радзімы і дапамагаюць акунуцца ў яркі і захапляльны свет літаратуры. Вершы Людмілы Мікалаеўны пакінулі ў душы кожнага цёплыя і глыбокія пачуцці.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 16.4.2025, 15:36
Сообщение #76


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”

16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні” на тэму “Літаратура і друк на Лідчыне”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў адметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, цэнтр асветы і культуры. Трыццаць другое свята Дня беларускага пісьменства сёлета ладзіцца ў Лідзе. Менавіта гэтай тэме была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”. На мерапрыемства былі запрошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, крязнаўцы і іншыя. Падчас работы навуковай канферэнцыі ў чытальнай зале дзейнічалі кніжныя выставы “Узрасло буйным коласам зерне Скарыны”, прысвечаная гісторыі кнігадрукавання на Беларусі і “Лідчына літаратурная”, прысвечаная пісьменнікам, якія нарадзіліся на Лідчыне, або ўнеслі яркі след у гісторыю старажытнага горада. У літаратурным жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Яго ўдзельнікі спрабуць свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі. Яны рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты і друкуюць кнігі, якія дораць бібліятэке. Менавіта кнігі-падарункі з уласнымі аўтографамі аўтараў былі прадстаўлены на гэтай выставе.
З прывітальным словам выступіла Быстрыцкая Алена Адамаўна, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Потым з дакладамі выступілі удзельнікі канферэнцыі. Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Пацюпа выступіў з дакладам “Вільгельм Пратасевіч як асоба і аўтар паэмы “Суседчык Гавейскі””.
Анашкевіч Наталля, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Ліды” прадставіла краязнаўча-пошукавую работу “Феномен поэта и поэзии в литературе Лидчины”.
Мы ганарымся, што у нашым прынёманскім краі ўпершыню прагучаў мужны голас Петруся Граніта і Васіля Струменя. Горад Ліда стаў важным этапам у жыцці беларускіх паэтаў Валянціна Таўлая і Ніны Тарас. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны даклад Алеся Хітруна “Лідская заходне-беларуская літаратура: Ніна Тарас, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень… у фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.
Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмкіс раскрыла тэму “Выданне фальклорна-этнаграфічных зборнікаў на Лідчыне”.
Студэнты Лідскага каледжа Сабадаха Дар’я і Юхно Марыя выступілі з дакладамі, у якіх асвятлілі тэмы літаратурна-асветніцкай дзейнасці Цёткі і Каруся Каганца, творчасць якіх займае значнае месца ў беларускай літаратуры.
Пісьменнік і краязнавец Станілаў Суднік выступіў з дакладам “Лідская літаратура 1919-1939 гг”, у якім раскрыў тэму Лідчыны шматмоўнай.
Валерый Мацулевіч рассказаў пра выдатнага журналіста і паэта, які ўславіў Лідчыну ў трох зборніках “Леў і ключы”, “Горад-карабель”, “Бронзавы Гедымін”, у дакладзе “Творчасць лідскага паэта, журналіста Алеся Мацулевіча”.
Завяршыла мерапрыемства Галіна Курбыка, бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы дакладам “Кніга беларускі народны арнамент” – рэліквія Лідчыны. Яна пазнаёміла з кнігай-рарытэтам, падарункам жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “Беларускі народны арнамент” 1953 года выдання з дарчым надпісам ад 29 чэрвеня 1956 года, якая захоўваецца ў чытальнай зале бібліятэкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.4.2025, 14:01
Сообщение #77


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экологический турнир «Туристу об охране природы»

В филиале «Лидская городская библиотека №2» для учащихся провели экологический турнир «Туристу об охране природы». В начале мероприятия библиотекарь провела беседу и поговорила с детьми о природе и о том, как нужно любить и охранять её богатства. Участники мероприятия отвечали на вопросы викторины о животных и растениях, о полезных и вредных насекомых, о лекарственных растениях, о том, что может сделать каждый человек для охраны окружающей среды.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

384 страниц V  « < 9 10 11 12 13 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 16.6.2025, 20:51