IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

314 страниц V  « < 216 217 218 219 220 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 2.4.2021, 10:13
Сообщение #1520


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія па бібліятэцы “Падарожжа ў краіну цікавых кніг”

30 сакавіка філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” наведалі дзеткі з ДУА “Яслі-сад №1г. Бярозаўка”. Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, расказала юным наведвальнікам, для чаго патрэбна бібліятэка: пазнаёміла з правіламі паводзін, з правіламі абыходжання з кнігай. Дзеці атрымалі магчымасць паглядзець кнігі на паліцах, пагартаць часопісы. Дашкалята адгадвалі загадкі, угадвалі герояў казак, адказалі на пытанні віктарыны.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.4.2021, 10:12
Сообщение #1521


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія “Вас чакаюць на востраве чытання”

Філіял“Дварышчанская сельская бібліятэка” прымаў вучняў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Тракельскія яслі-сад-базавая школа” і праводзіў для іх экскурсію “Вас чакаюць на востраве чытання”. Гасцей пазнаёмілі з бібліятэкай, музейным пакоем “Спадчына” і прапанавалі весела адпачыць, каб сустрэча ў бібліятэцы была запамінальнай. Дзеці хутка пабудавалі “карабель”, на якім адважныя маракі адправіліся ў вандроўку за скарбамі. Каб дасягнуць вострава “Ласунак” і атрвмаць салодкія падарункі, трэба было, як у сапраўднай казцы, адгадваць загадкі, адказваць на пытанні віктарыны, прадоўжыць прыказкі і паказаць свае творчыя здольнасці.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2021, 10:09
Сообщение #1522


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Литературный турнир «Век 21-ый: брось «мышку»! Возьми книжку»

В дни весенних каникул филиал «Березовская городская библиотека» традиционно отмечает Неделю детской и юношеской книги. 30 марта прошел литературный турнир «Век 21-ый: брось «мышку»! Возьми книжку» для детей 2-4 классов местных школ. Гости мероприятия познакомились с историей возникновения «Книжкиной недели», которую придумал замечательный детский писатель Лев Кассиль. Для участия в литературном турнире ребята разделились на две команды: «Непоседа» и «Познайка». Дети угадывали названия произведений в конкурсе «Перевертыши», фамилии писателей по их именам, угадывали героев по их описанию, участвовали в конкурсе «Литературный покер». С заданием справились все. Участники игры показали хорошие знания, проявили смекалку. Поощрительными призами были награждены все участники. Для ребят была оформлена книжная выставка «Писатели – любимые детьми».

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2021, 10:08
Сообщение #1523


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Рынг для эрудытаў “На лясной сцяжынцы”

У Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” быў праведзены рынг для эрудытаў “На лясной сцяжынцы”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня лясоў. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала аб тым, чым мы абавязаны лесу, як трэба ахоўваць лес і яго насельнікаў. Для прысутных былі праведзены конкурсы “Узнай дерево по описанию”, “Дальше в лес, больше дров”, дзеці адгадвалі “Лесные загадки”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2021, 10:07
Сообщение #1524


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны турнір “Забаўляюць вершы, казкі”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў літаратурны турнір “Забаўляюць вершы, казкі”. На турнір былі запрошаны вучні 2 “Е” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Ліды” з класным кіраўніком Філіпчык Ю.В. .Цікавае спаборніцтва знаўцаў вершаў і казак выявіла лепшых, сярод іх Калінка Уладзіслаў і Панасік Валерыя. Падчас мерапрыемства дзеці прадэманстравалі свае веды і эрудыцыю.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.3.2021, 15:21
Сообщение #1525


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Удзел у Школе актыўнага грамадзяніна

У час правядзення заняткаў у Школе актыўнага грамадзяніна ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, была запрошана бібліятэкар філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка”, якая ў гутарцы з вучнямі 8-11 класаў падкрэсліла, што ў аснове супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ляжаць духоўныя традыцыі народаў, іх гістарычная воля, імкненне да адзінства, моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані. Сёння развіваюцца палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі дзвюх брацкіх славянскіх народаў, ажыццяўляюцца сумесныя праграмы і праекты, паглыбляецца паразуменне і давер. На асабістых прыкладах было даказана, як гэта важна для кожнага грамадзяніна нашых краін.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.3.2021, 15:21
Сообщение #1526


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3601
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Роздум над прачытанай кнігай “Кніга ў тваіх руках”

26 сакавіка ў філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка” аматары чытання сабарліся на мерапрыемства “Кніга ў тваіх руках”. Агляд папулярнай літаратуры, які быў падрыхтаваны з улікам прачытаных дзецьмі твораў, нагадаў імёны вядомых беларускіх і замежных аўтараў і анансаваў мастацкія навінкі. Юныя чытачы падзяліліся разважаннямі аб чытацкіх прыхільнасцях і нават запоўнілі “залатую палічку” любімымі дзіцячымі творамі, сярод якіх “Незнайка на Луне” М.Носава, “Волшебник Изумрудного города” А.Волкава, “Приключения Васи Куролесова” Ю.Коваля, “Малахитовая шкатулка” П.Бажова, серыя кніг Х.Вэб, творы Ю.Сітнікава і шмат іншых. Удзельнікі мерапрыемства перакананы, што кніга і сёння не страціла важнай ролі ў развіцці чалавека, а чытанне – не проста занятак ці забаўка, а праграма духоўнага станаўлення на ўсё жыццё.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

314 страниц V  « < 216 217 218 219 220 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
6 чел. читают эту тему (гостей: 6, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.3.2024, 23:27