IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 176 177 178 179 180 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 17.12.2021, 14:10
Сообщение #1240


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна прававой інфармацыі “Правы чалавека – клопат дзяржавы”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2”ладзілі гадзіну прававой інфармацыі “Правы чалавека – клопат дзяржавы” з мэтай сфарміраваць у навучэнцаў адмоўныя адносіны да процівапраўных учынкаў, пабудзіць да абароны сваіх правоў і выкананне абавязкаў. Мерапрыемства было падзелена на часткі, дзе вызначалі змест паняццяў “правы” і “абавязкі”. Падчас сустрэчы з дзецьмі супрацоўнікі філіяла правялі інтэрактыўную гутарку “Права на імя”, міні-лекцыю “Канвенцыя аб тваіх правах”, арганізавалі ралявую гульню “Юрыдычная кансультацыя”.Скончылася гадзіна бліц-апытаннем “Я і мае правы”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.12.2021, 14:10
Сообщение #1241


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гасцёўня“І стаў ты вечнай славай Беларусі, яе красы чароўным песняром”

16 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” для вучняў сярэдняга школьнагаўзростуДУА “Сярэдняя школа №6 г.Ліда” ладзілася літаратурная гасцёўня “І стаў ты вечнай славай Беларусі, яе красы чароўным песняром”, прысвечаная да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Дзякуючы мерапрыемству дзецібольш падрабязна пазнаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, паслухалі яго паэтычныя творы, пакладзеныя на музыку, адказалі на пытанні віктарыны па творчасціпаэта. Праз мультымедыйную прэзентацыю дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Максіма Багдановіча, праз тэматычную выставу – зборнікі “Вянок”, “Шыпшына”, “Пярсцёнак” і інш., а таксама творы аб жыцці і дзейнасці паэта.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.12.2021, 14:09
Сообщение #1242


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Библиотека заняла второе место в районном конкурсе «Креатив-ёлка - 2022»!


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 10.12.2021, 12:41
Сообщение #1243


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Нязгасная зорка зямлі беларускай”

9 снежня бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы падрыхтавалі і правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Нязгасная зорка зямлі беларускай”, прысвечаную 130-годдзю да дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. Зала і кніжная выстава былі ўпрыгожаны рушнікамі, на якія былі замацаваны васількі – любімыя кветкі паэта. На мерапрыемства былі запрошаны студэнты Лідскага педагагічнага каледжа. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй паэта, расказалі падрабязней пра галоўныя моманты жыцця беларускай зоркі. Паведамленне пра жыццёвы шлях суправаджалася гучным чытаннем вершаў, якія былі напісаны ў адпаведны перыяд жыцця паэта. Таксама прагучалі песні ў выкананні вучняў Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, мелодыя якіх была напісана на вершы Максіма Багдановіча. Прысутныя таксама з задавальненнем паўдзельнічалі ў віртуальным падарожжы па залах музея паэта, які знаходзіцца ў горадзе Гродна.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 10.12.2021, 12:40
Сообщение #1244


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурны партрэт юбіляра “І не знікаць паэтам вечна”

Літаратурны партрэт юбіляра “І не знікаць паэтам вечна”, які правялі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая”, быў прысвечаны вялікаму песняру Беларусі, паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку, публіцысту – Максіму Багдановічу. Бібліятэкры пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэта, а ўдзельнікі мерапрыемства чыталі яго цудоўныя вершы.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 10.12.2021, 12:39
Сообщение #1245


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечар-партрэт “Яскравае жыцце як служэнне Бацькаўшчыне”

На нятленным палатне нашай гістарычнай памяці імя М.Багдановіча займае пачэснае месца. Нездарма 9 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2”прайшоў вечар-партрэт “Яскравае жыццё як служэнне Бацькаўшчыне”. На мерапрыемстве творчасць разглядалі разам з жыццевым лёсам. Падчас сустрэчы гучалі матывы грамадскай лірыкі, тэма любові да Бацькаўшчыны, а таксама мастацтва і кахання. Царыла жывая атмасфера, напоўненная творчасцю, актыўным удзелам школьнікаў. Змест мерапрыемства дапаўнялі слайд-прызентацыя і музычныя нумары, якія дапамаглі цікава вабіць час.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 10.12.2021, 12:38
Сообщение #1246


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ
“Я ХАЦЕЎ БЫ СПАТКАЦЦА З ВАМІ…”

“Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком” – так калісьці пісаў Максім Багдановіч пра лёс паэтаў. Сучасныя творцы называюць юбіляра прыгожым беларускім васільком, які чыстаю красою сваіх вершаў даводзіў да сусвета хараство беларускай культуры і багацце душы беларускага народа. Гэтыя думкі прагучалі на літаратурнай гасцёўне “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”, прысвечанай 130-гадавіне з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якая адбылася ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча”.
Каля выставы з творамі юбіляра гучалі вершы, у якіх адчуваліся імгненні чалавечага жыцця, пачуцці і зварот да новых пакаленяў – любіць, шанаваць і мацаваць памяць пра лёс сваёй краіны і яе культурную спадчыну.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 176 177 178 179 180 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
17 чел. читают эту тему (гостей: 17, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.4.2024, 8:14