IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 40 41 42 43 44 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 8.9.2023, 10:31
Сообщение #288


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Хто яны? Друкары, асветнікі, гуманісты Беларусі”

7 верасня на гістарычнай сустрэчы “Хто яны? Друкары, асветнікі, гуманісты Беларусі” пабывалі вучні 4 “В” класса ДУА “СШ № 4 г. Ліды”. Тыдзень беларускай пісьменнасці – гэта сімвал ушанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, а нашыя беларускія асветнікі – гэта сусветна прызнаныя асобы, якімі мы павінны ганарыцца. Дзецям расказалі пра Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага і Сымона Буднага, Янку Купалу і Якуба Коласа. Пра іх вялікі ўклад у развіцце беларускай культуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 8.9.2023, 10:30
Сообщение #289


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Жыве ў вяках беларускае слова”

7 верасня філіял «Лідская гарадская бібліятэка № 1» наведалі рабяты ДУА «Дзіцячы сад № 7 г. Ліда» каб прыняць удзел у слайд-падарожжы ў мінулае “Жыве ў вяках беларускае слова”, прысвечанае беларускаму пісьменству. Мерапрыемства складалася з некалькі частак. Першая – слайд-падарожжа, з якога дзеці даведаліся, што гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Другая частка – гэта гістарычны дыліжанс “І пакрочым у глыбіню стагоддзяў”, які даў магчымасць рабятам атрымаць звесткі аб выдатных асветніках Беларусі. Зацікавіла прысутных відэавіктарына. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем удзельнічалі ў ёй і давалі правільныя адказы. Аб тым, што ніхто не застаўся абыякавым, сведчылі зацікаўленыя вочы і ўсмешкі на тварах удзельнікаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 8.9.2023, 10:29
Сообщение #290


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Ад літары – да слова, ад слова – да кнігі”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 4 “А” класа ДУА “СШ № 4 г. Ліды” прайшоў урок інфармацыйнай і бібліяграфічнай культуры “Ад літары – да слова, ад слова – да кнігі”. Дзеці даведаліся, як да нас прыйшло пісьмо і літара, з якіх элементаў складаецца кніга. А самі дзеці паспрабавалі запісаць свае імёны з дапамогай кірыліцы, прынялі ўдзел у гульне“Літарабум”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 8.9.2023, 10:29
Сообщение #291


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Няма цуда дзівосней, чым кніга”

На адкрытым паветры бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” ладзілі ўрок духоўнасці “Няма цуда дзівосней, чым кніга”. Дзецям паведамілі аб выдатных дзеячах беларускай і сусветнай культуры. Бібліятэкары пазнаёмілі з гісторыяй кнігадрукавання на Беларусі. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 8.9.2023, 10:28
Сообщение #292


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“І слова гучала – чароўнае слова”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” адправіліся ў вандроўку ў мінулае кніганапісання і друкавання “І слова гучала – чароўнае слова”.
Увага ўдзельнікаў мерапрыемства звярталася на тое, што для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Роднае слова, выверанае стагоддзямі, поўнае мудрасці і стваральнай энергіі, застаецца мовай беларусаў. Сярод прысутных былі вучні 1-га класа мясцовай школы, таму старэйшыя дзеці прадэманстравалі ім, як яны добра ведаюць беларускую літаратуру, як валодаюць мовай падчас конкурса “Перакладчык”, як прыгожа малююць літары, з якіх склалі слова “Буквар”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 6.9.2023, 7:22
Сообщение #293


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«ИНФОРМАЦИОННЫЙ КАЛЕЙДОСКОП»

День информации «Информационный калейдоскоп» состоялся в филиале «Лидская городская детская библиотека».
Для учащихся ГУО «СШ № 1 г. Лида» был проведен урок-сообщение «Эврика или курс на знания», ребятам рассказали о нашей стране, о красоте и богатстве белорусской природы, разнообразии животного мира, напомнили о главных символах нашего государства.
Во время часа информации «Помни правила движенья, как таблицу умноженья» с детьми поговорили о правилах поведения по дороге в школу, дети отвечали на «дорожные» вопросы и приняли участие в игре «Литературный пешеход».
Открытый просмотр журналов «Журнальные заметки обо всё на свете» познакомил с журналами различной тематики, в которых можно найти полезную и интересную информацию, прочитать сказки, рассказы и стихи, сыграть в увлекательную игру.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 6.9.2023, 7:21
Сообщение #294


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Пявучая, дзіўная, родная мова”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшоў бібліяграфічны агляд “Пявучая, дзіўная, родная мова”, прысвечаны да Дня беларускага пісьменства. У бібліятэцы была аформлена выстава літаратуры і перыядычнага друку. Падчас мерапрыемства наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСАН” даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 40 41 42 43 44 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
13 чел. читают эту тему (гостей: 13, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.4.2024, 21:34