Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий 2015г.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3
Admin
C мероприятиями, прошедшими в 2014 году, вы можете ознакомится перейдя по данной ссылке http://libro-lida.by/forum/index.php?showtopic=29
Admin
“Рождественские встречи”

Рождество, Рождество,
Рождество Христово!
Весть о чудном торжестве
Радует нас снова.

23 января в центральной районной библиотеке прошли “Рождественские встречи”, посвящённые одному из главных христианских праздников – Рождеству Христову. По благочестивой традиции открытие праздничных Рождественских встреч совершилось исполнением чудесных рождественских духовных песнопений. Со словами поздравления к присутствующим обратился настоятель храма «Всех святых» Владимир Ерёмич. В своём обращении священник Владимир ещё раз обозначил значимость этого Праздника, словами благодарности отметил старание участников , теплыми пожеланиями поздравил гостей и участников мероприятия.
Admin
”Праваслаўны царкоўны каляндар”

У рамках мэтавай бібліятэчнай праграмы “Духоўнасць і кніга” 17 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшла гадзіна праваслаўя “Праваслаўны царкоўны каляндар”. Падчас сустрэчы настаяцель Архістраціга-Міхайлаўскага сабора пратаіерэй Максім Цыгель растлумачыў прысутным, што праваслаўныя святы ў беларусаў маюць пэўныя народныя традыцыі святкаванняў, уключаюць вопыт жыццёвых назіранняў і непасрэдную сувязь з ладам жыцця, побытам, аграрнымі клопатамі, не адмаўленне народных традыцый, якія не парушаюць чысціні думак і пачуццяў сучаснага хрысціяніна, не пярэчаць сэнсу шматвяковых царкоўных усталяванняў.
Admin
“Жыццё без наркотыкаў”

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Праблема барацьбы з наркотыкамі з’яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. 3 сакавіка Ганчарская сельская бібліятэка правяла інфармацыйную гадзіну “Гэта мы павінны ведаць”.
Admin
“Свеча церковная – символ молитвы”

Сегодня трудно представить себе христианский храм без горящих огоньков свечей, которые точно мириады звёзд освещают всё вокруг. Все самые важные и значимые ритуалы и обряды проводятся при участии свечей. Верующие знают, какие свечи ставить и в какой момент это необходимо. Откуда взялась эта чудесная традиция, почему именно свечи стали фактически символом церковных служб? На эти и другие вопросы ответил отец Сергий , священнослужитель Архистратиго- Михайловского собора, во время беседы “Свеча церковная – молитва духовная”, которая прошла 7 февраля в городской библиотеке-филиале № 4.
Admin
“У паход за скарбамі”

10 студзеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы для вучняў СШ № 4 была арганізавана экскурсія “У паход за скарбамі”, на якой прысутныя пазнаёміліся з кніжнымі навінамі і перыёдыкай, прынялі ўдзел у віктарыне па творах рускіх пісьменнікаў, літаратурнай гульне “Чамучкі”. Асабістыя ўражанні засталіся пасля наведвання этнаграфічнага пакоя “Спадчына”.
Admin
“Дзень святога Валянціна”

У апошнія гады стаў папулярны Дзень св.Валянціна. Дык хто быў святы Валянцін, і адкуль пайшлі сучасныя абрады і традыцыі? Як узнікла гэтае свята? Пра ўсё гэта даведаліся прысутныя падчас пазнавальнай гадзіны “Яшчэ раз пра каханне”, якая адбылася 14 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 1.
Admin
“Калейдаскоп прафесій”

“Хоць свет у цэлым рухаецца наперад, моладзі прыходзіцца кожны раз пачынаць спачатку”… Нельга не пагадзіцца з І.Гётэ. Сапраўды, кожны чалавек у пачатку свайго шляху задумваецца пра тое, чым ён будзе займацца далей. Кожны задумваецца, куды пайсці вучыцца, як зрабіць сваё жыццё шчаслівым, гарманічным, прадукцыйным…
18 лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы для вучняў 9 і 11 класаў Ганчарскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа прайшоў Дзень будучага спецыяліста “Школа… А што далей?”, на які былі запрошаны вядучыя спецыялісты сельскай гаспадаркі і арганізавана прамая лінія з галоўным юрыстам сельскай гаспадаркі Лідскага раёна Палейчыкам Генрыхам Мар’янавічам. Вучні змаглі атрымаць адказы на пытанні юрыдычнага характару аб мэтавым накіраванні ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю.
Admin
“У гонар абаронцаў Айчыны”

23 лютага – свята, якое з’яўляецца адным з самых паважаных у краіне. Яно азначае не толькі даніну глыбокай павагі да нашай гераічнай гісторыі, але і шчырую ўдзячнасць людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне Радзімы.
З нагоды Дня абаронцаў Айчыны, 11 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзіўся вечар “Вам, будущие защитники”, з удзелам бібліятэкараў, студэнтаў Лідскага тэхнічнага каледжа, членаў Савета ветэранаў.
Admin
Ушанаванне Янкі Купалы сучаснікамі і нашчадкамі

У кожнага народа ёсць тыя, «што апяваюць» яго, паэты, талент якіх спрыяе духоўнаму сталенню не аднаго пакалення людзей, фарміруе іх светапогляд і патрыятычныя памкненні. Гэта постаці, абраныя, каб прынесці свайму народу славу і пашану сярод іншых. Для беларусаў такім стаў Янка Купала.
Каб ушанаваць светлую памяць песняра, прарока, нацыянальнага генія, першага народнага паэта Беларусі, 25 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё бюста Янкі Купалы.Удзячныя нашчадкі ўспомнілі яго вершы, словы, думкі. У выкананні навучэнцаў музычнага каледжа прагучалі песні на словы Янкі Купалы.
Admin
“ Сэрцам роднага слова краніся”

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

20 лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня – віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар пастаралася данесці да прысутных тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса - гонар за сваю мову!
Вучні Ганчарскай СШ перанеслі на ліст паперы свае думкі і пачуцці да роднай мовы. Асноўная ідэя мерапрыемства - звярнуць увагу на непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы.
Admin
“Паэтычны свет Рыгора Барадуліна”

Сёлета выдатнаму сыну беларускага народа споўнілася б 80 гадоў. Ушанаваць яго памяць і ўспомніць вечна жывыя і заўсёды актуальныя вершы паэта 24 лютага ў гарадскую бібліятэку-філіял № 1 прыйшлі прыхільнікі яго творчасці.
Увазе прысутных быў прадстаўлены агляд літаратуры “Шчымлівыя рамансы”, дзе вядучая адзначыла па-мастацку багатую Барадулінскую паэзію, з яе разнастайнымі колерамі і інтанацыямі; узнёслую і трагічную, светлую і балючую.
Admin
«У любви нет возрастных границ»

14 февраля – День всех влюблённых. Сюрпризом для жителей агрогородка Далекие стал вечер отдыха, посвящённый этому дню. Позитивными и яркими эмоциями запомнился этот день местным жителям. Первую часть праздника открыла заведующий библиотекой-клубом. Она поздравила всех присутствующих и вкратце рассказала историю праздника. Вторая часть вечера прошла в игровой форме. Совместно с аккомпаниатором юноши и девушки отгадывали загадки, участвовали в викторинах, с огромным азартом бегали и прыгали. Отметим, что в этот праздничный вечер не остались дома и жители старшего возраста. Семейные пары с удовольствием играли, танцевали, веселились.

Admin
«Путешествие по Книжной Вселенной»
Мир весенний, голубой
Март спешит к апрелю,
И приводит за собой
Книжкину неделю!

Вот уже много лет городская детская библиотека собирает вместе всех, кто остаётся верным другом самого чудесного изобретения человечества – Книги.
Путешествуя по «Книжной Вселенной», дети побывали на разных планетах с метеоритной россыпью интересных конкурсов, увлекательных игр и викторин.

Admin
“Свята вясны і прыгажосці”

Міжнародны жаночы дзень – самае кранальнае , пяшчотнае і радаснае свята ў годзе. Каб гэты дзень стаў сапраўдным святам для нашых дарагіх і любімых, напоўніў сем’і вясновым настроем і шчырымі ўсмешкамі супрацоўнікі Далекскай сельскай бібліятэкі-клуба падрыхтавалі святочную праграму “В марте есть такой денёк”.
Admin
“Абаронцам Айчыны прысвячаецца”

21 лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы была падрыхтавана гульнёвая праграма “Абаронцам Айчыны прысвячаецца”. Будучыя абаронцы прынялі ўдзел у інтэлектуальных конкурсах, адгадвалі загадкі армейскай тэматыкі, паказалі сваю фізічную падрыхтоўку. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава: “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.
Admin
“Афганістан: памяць і боль”

Час – суддзя бескампрамісны. Ён прымушае па-новаму паглядзець на наша мінулае. Пішуцца і перапісваюцца падручнікі па гісторыі, мяняюць афарбоўку даты на календары. Але ёсць дні, якія непадуладны зменам і якія назаўсёды застануцца ў сэрцах людзей. Да такіх дзён адносіцца 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да гэтага дня ў Тарноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці. Пад час мерапрыемства вучні мелі магчымасць не толькі пачуць, але і ўбачыць усе жахі вайны. Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла пазнаёміць дзяцей з асаблівасцямі прыроды Афганістана, з цяжкімі і нязвыклымі для нашых салдат умовамі жыцця ў гэтай краіне. Вучні ўбачылі розныя віды баявой тэхнікі і абмундзіраванне салдат. Паэтычныя моманты далі магчымасць пазнаёміцца з пачуццямі, перажываннямі, марамі тых, хто апынуўся на чужыне і так хацеў вярнуцца дадому жывым.
Admin
«День, пахнущий мимозой»

Накануне Международного женского дня Гончарская сельская библиотека организовала для юных представительниц прекрасной половины человечества настоящий весенний праздник. Юные рыцари подготовили праздничную программу: стихи, конкурсы, игры, театрализованное представление. Юным леди вручили подарки, а победительницы конкурсов «Мисс Василиса Премудрая», «Мисс Золотой напёрсток», «МиссТанцевальная леди» получили специальные призы.
Admin
“Я дыханнем цябе абаўю”

Да Міжнароднага жаночага дня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 сумесна з Лідскім музычным каледжам прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя. Вучні СШ № 11 з задавальненнем слухалі музычныя творы, прысвечаныя самай прыгожай палавіне чалавецтва- жанчыне. Увазе прысутных была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя і агляд літаратуры “Сакрэты жаночай прывабнасці”.
Admin
“Няхай квітнее краіна пад Дзяржаўным сцягам”

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн. Менавіта пра гэта ішла гаворка на ўроку патрыятычнага выхавання “Сімволіка нашай краіны”, які прайшоў 12 сакавіка ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы. На працягу тыдня дзейнічала кніжна-ілюстрацыйная выстава “Беларусь: Шлях праз гады”.
Admin
«Вышитая сказка крестику подвластна»

На протяжении марта месяца в городской детской библиотеке действовала творческая мастерская по вышивке крестиком. С помощью опытных мастериц, а также следуя рекомендациям из книг и журналов, представленных на выставке, все желающие смогли попробовать сделать вышивку своими руками.

Admin
«Пост – умное деяние»

Современный человек всё время опаздывает, его календарь расписан на недели, а то и на месяцы вперёд. Как в это расписание вписать Великий пост, сделать его переживание отдельным важным явлением, а не одним из тысячи дел? Чтобы ответить на эти и другие вопросы 14 марта в городской библиотеке-филиале № 4 прошёл информационно-познавательный час "Пост - умное деяние" с участием протоирея Архистратиго-Михайловского кафедерального собора Максима Цигеля.
Admin
«По дороге волшебного Книгограда»
Хорошая книга –
Мой спутник, мой друг,
С тобой интересным бывает досуг.

Ярко и удивительно прошла Неделя детской книги в городской библиотеке-филиале № 4. Каждый день Недели – это захватывающее и незабываемое событие, открывающее новое окно в волшебный мир литературы, в Страну весёлых приключений и фантастики:
-чествование книг-юбиляров;
-комментированное чтение стихов;
-медиа-калейдоскоп «Весёлая КВАмпания».
Admin
«Шашечный турнир»

Шашки – это целый мир, мир логики и эмоций. Как играть в шашки, чтобы выиграть у соперника? Ответ на этот вопрос смогли найти участники шашечного турнира, который прошёл в городской библиотеке-филиале № 1 среди слабовидящих людей Лидской районной организации общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению». Главная цель участников – стремление выиграть, а иначе зачем вообще играть в шашки!
Admin
«Всё о кошках»

Ещё одним из поводов напомнить детям о том, как важно заботиться о братьях наших меньших, о тех, кто слабее и нуждается в нашей помощи и любви стала слайд-программа «Жизнь плюс кошка – это удивительное сочетание», которая состоялась 25 марта в городской детской библиотеке. Дети приняли участие в домашнем задании «Что вы знаете о кошках», конкурсе «Кот – герой литературных произведений», конкурсе загадок «Представители семейства кошачьих».
Admin
«Сказочная наука Андерсена»

25 марта, в рамках Недели детской книги, библиотекари городской детской библиотеки провели для учащихся СШ № 14 турнир «Знаток сказок Андерсена». Присутствующие смогли прикоснуться к удивительному миру сказок Андерсена, приняли участие в викторине, блиц-конкурсе «Сказки моей жизни», конкурсах «Угадай книгу по картинке», «Сказочная пара», разгадали кроссворд .
Admin
“Бацька беларускай нацыі”

Добрай тэндэнцыяй у рабоце Дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” стала правядзенне навукова-практычных канферэнцый. 15 красавіка ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі “ III –я Лідскія чытанні”, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, класіка беларускай літаратуры, аднаго з самых прыкметных фігур у айчыннай літаратуры 19 стагоддзя. У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі-філолагі БДУ Ірына Багдановіч і Ігар Запрудскі. Сваімі меркаваннямі і досведамі з жыцця і творчасці Ф.Багушэвіча, звязанымі з лідскай зямлёй падзяліліся лідскія краязнаўцы Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Галіна Велькашынская пазнаёміла гасцей з тым, як вядзецца выкладанне творчасці Ф.Багушэвіча ў школе, метадыст Воранаўскай раённай бібліятэкі прадставіла даклад “Багушэвіч у Доцішках”.

Admin
“У краіне цудаў і прыгод”

Юных карыстальнікаў філіял Ганчарская сельская бібліятэка запрасіла ў літаратурны ваяж“Я дома не люблю сядзець”. На шхуне “Испаньола” прысутныя адправіліся ў прыгодніцкае падарожжа на пошук літаратурнага скарба, дзе прынялі ўдзел у віктарынах “Литературные путешественники”, “Назаві слова” і літаратурных конкурсах.
Admin
Первопечатник Иван Фёдоров

Одно из первых мест в плеяде великих строителей культуры занимает первопечатник Иван Фёдоров: именно с его именем начинается история книгопечатания. Жизни и просветительской деятельности И.Фёдорова была посвящена встреча, на которую пригласили библиотекари филиала Лидская городская библиотека № 4.
Admin
День книги – очень важный праздник,
Ведь знания нам не зря даны.
Малыш, читающий и познающий – словно странник,
Шагающий в волшебные миры.

Детские книги это целый мир, всё самое интересное и загадочное в мире детей – это из детских книжек. К Международному дню детской книги библиотекари филиала Лидская городская детская библиотека для своих юных читателей провели обзор книг серии «Солнечный зайчик на книжной странице».
Admin
«Сусветны дзень Зямлі»

Беражлівыя адносіны да прыроды і навакольнага прыроднага асяроддзя, пачуццё адказнасці за будучыню планеты, папулярызацыя ідэі рэсурсазберажэння – гэта тое, што заклікала супрацоўнікаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адзначыць Сусветны дзень Зямлі. 22 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы ладзілася экалагічнае падарожжа “Пад зялёным ветразем у будучыню” з удзелам студэнтаў Лідскага тэхнічнага каледжу. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-панарама “Каб жыццё прадаўжалася заўтра”.
Admin
«Восточное настроение»

Женственность, изящность, пластику, восточные экзотические наряды в виде расшитых золотыми блёстками, камнями, монетами поясов, юбок, платков – всё это продемонстрировали 22 апреля участники любительского объединения «Цветовод», которое функционирует при Лидской районной библиотеке, ещё раз подтвердив, что танцы – это красота, радость, здоровье для женщин любого возраста.
Admin
«Воскресение Христово»

Воскресение Христово – самый почитаемый и один из самых древнейших праздников во всём церковном календаре. В церковной Пасхе – вся суть христианства за всю его историю, весь смысл веры человечества. 18 апреля в рамках целевой библиотечной программы «Духовность и книга» сотрудниками филиала Лидская городская библиотека № 4 была организована встреча со священником Архистратиго-Михайловского собора Георгием Мухой, который рассказал о подготовке к празднику, традициях празднования Пасхи.
Admin
«Чернобыль…спустя годы»

Чернобыльская авария – одна из самых страшных техногенных катастроф в истории цивилизации, которая изменила тысячи человеческих жизней и оставила свой след в истории, в природе, в сознании людей. 22 апреля в филиале Лидская городская библиотека № 4 прошел вечер-реквием «Звон поминальный над краем – Чернобыль». Свой взгляд на произошедшую трагедию выразили библиотекари и учащиеся школ. Мероприятие сопровождалось мультимедийной презентацией и прочтением глав из книги Светланы Алексиевич «Чернобыльская молитва».
Admin
“Малыя героі Вялікай вайны”

28 красавіка бібліятэкар філіяла Дварышчанская сельская бібліятэка для навучэнцаў 4-га класа мясцовай школы правяла літаратурны салон “Вы яшчэ не чытаеце, тады мы ідзем да Вас”. Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі школьнікаў да кнігі, найперш – ваеннай тэматыкі. Агляд літаратуры выставы “Малыя героі Вялікай вайны” звярнуў увагу дзяцей на кнігі пра юных герояў, тое як арганізавалі батальён беларускіх арлят, як збіраліся звесткі пра маленькіх герояў, а галоўнымі ініцыятарамі тады былі вядомыя беларускія пісьменнікі.
Усім прысутным было прапанавана прыняць удзел у акцыі “Паштоўка ветэрану”.
Admin
“Нельга забыць”

Мінулае…Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае вайна. Вялікая Айчынная вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. Каб перадаць эстафету памяці маладому пакаленню 6 мая ў Лідскай раённай бібліятэцы ладзілася віртуальнае падарожжа “Абеліскі памяці”. Шаноўнымі гасцямі сталі: адказны сакратар раённага Савета ветэранаў Бушлякоў В.М., член прэзідыума раённага Савета ветэранаў Удовік М.А., жыхаркі блакаднага Ленінграда.У мерапрыемстве прынялі ўдзел бібліятэкары, студэнты і выкладчыкі Лідскага тэхнічнага каледжа.
Admin
Дзяцінства, апаленае вайной

Застаўшыся з маленства на вайне,
Я аднаго хачу, мая краіна:
Каб гэта скончылася ўсё на мне,
Каб гэта ўсё не стала доляй сына
Н.Гілевіч

Гэтыя словы сталі лейтматывам сустрэчы, якая адбылася ў філіяле Лідскай гарадской бібліятэкі № 6. Перад прысутнымі выступіла Ганевіч Любоў Васільеўна, у якой у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула маці і сястрычка, а яна цудам засталася жыць. Пад час мерапрыемства гучалі знакамітыя песні ваенных гадоў, цудоўныя мелодыі, напісаныя ўжо ў мірны час, кампазіцыі, прысвечаныя роднай Беларусі, дабру, прыгажосці.
Admin
Успамін пра вайну

Памяць вайны… Гэта боль перажытага народам за доўгія гады. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць, цяжкія гады выпрабаванняў. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі, якую падрыхтавала біліятэкар філіяла Ганчарскай сельскай бібліятэкі 7 мая, удзельнікі мерапрыемства прайшлі дарогамі вайны, каб глыбей адчуць і шчасце заваяванага міру, і радасць вялікай Перамогі. Перад прысутнымі ажылі ў памяці старонкі мінулага, слаўнага, гераічнага і трагічнага. Са сцэны гучалі і пранікнёныя вершаваныя радкі, і суровая проза, і партызанскі фальклор. І песні ваеннага часу. Напрыканцы літаратурна-музычнай кампазіцыі была аб’яўлена хвіліна маўчання – вечная памяць героям-вызваліцелям.
Admin
“Паэзія, апаленая агнём”

Паэты-франтавікі пакінулі нам неўміручую, жывую спадчыну. Гэта спадчына – наша вялікае духоўнае, маральнае багацце, цудоўны паэтычны скарб. Як беражом мы яе? Ці аддаём належную памяць загінуўшым паэтам-франтавікам? Пра гэта ішла гаворка пад час літаратурнай гадзіны “Паэты-франтавікі” у філіяле Беліцкай сельскай бібліятэкі 8 мая.
Admin
«Поклонимся великим тем годам»

8 мая в филиале районной детской библиотеки прошёл литературный набат, посвящённый жизни и творчеству Бориса Васильева. Анализируя горькие и такие глубокие произведения о войне, библиотекари ещё раз акцентировали внимание присутствующих на цене победы, которую наш народ оплатил жизнями своих лучших сыновей и дочерей.
Admin
«В гостях у сказки»

Самой удивительной сказкой является жизнь человека.

Г.Х.Андерсен

Встречу со сказками Г.Х.Андерсена, которому в этом году исполняется 210 лет со дня рождения, организовали библиотекари юным читателям филиала районной детской библиотеки, чтобы ёщё раз встретиться с замечательными историями, которые учат нас быть добрыми, самоотверженными, преданными, учат любить близких нам людей.
Admin
«70-летию Великой Победы посвящается»

День Великой Победы… Что означает этот праздник для современного поколения, для наших детей? 7 мая сотрудники районной библиотеки имени Янки Купалы подготовили для учащихся СШ № 12 виртуальное путешествие, чтобы они смогли прочувствовать, пропустить через себя события той войны. Вниманию присутствующих была представлена мультимедийная презентация «Обелиски памяти».
Admin
“Бастыёны мужнасці”

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў філіяле Дубровенская сельская бібліятэка прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Да подзвігу сэрцам дакраніся”. Да яе правядзення падрыхтаваліся загадзя, бо гульня – шматконкурснае спаборніцтва. Каб перамагчы, неабходна прайсці дадзенае выпрабаванне без яўных правалаў. У напружанай, але творчай абстаноўцы праходзілі адзін за адным конкурсы. Асабліва вылучыліся ўдзельнікі адказваючы на пытанні конкурса “Старонкі гісторыі Айчыны”.
Admin
“Вайна вачыма сучасных дзяцей”

Сучасныя дзеці ведаюць пра вайну па літаратурных творах, кінафільмах, успамінах прадзедаў. Юныя чытачы філіяла Дубровенская сельская бібліятэка напярэдадні Дня Перамогі паспрабавалі паказаць у сваіх малюнках не толькі вайну, якой яны яе ўяўляюць, але і сваімі работамі выказаць пратэст супраць вайны.
Admin
«Нам памяти звонят колокола…»

Тихое торжество. Пожалуй, именно так можно назвать мероприятие, прошедшее 13 мая в филиале Лидская городская библиотека № 4. На литературно-музыкальную композицию «Нам памяти звонят колокола…» были приглашены учащиеся 9-го класса СШ № 11, а также бывшие несовершеннолетние узники фашистских концлагерей Орехво Т.П. и Перелайко В.В. Экскурс в историю, подготовленный сотрудником Лидского историко-художественного музея Колодяжной А.А., познакомил юных лидчан с самыми трагическими днями истории родного края, когда началась Великая Отечественная война. В рассказ ведущих логично вплетались стихи о юных героях, великолепно прочитанных Пушкарёвой Л.И., давней читательницей библиотеки.
Сами же виновники мероприятия рассказали, о том, как они смогли преодолеть и выжить в нечеловеческих условиях концлагерей. Ребята поблагодарили Тамару Петровну и Викторию Викентиевну за проникновенные рассказы о военных годах и пожелали им здоровья, оставаться такими же активными и жизнерадостными.
Admin
“Спяваем песні Перамогі”

Напэўна, кожны з нас, колькі б нам не было гадоў, можа ўспомніць хаця б некалькі песень, створаных падчас Вялікай Айчыннай вайны, знаёмых усім і кожнаму і працягваючых сваё жыццё да сённяшняга дня. Незвычайны канцэрт да Дня Перамогі з элементамі тэатралізацыі падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла Далекская сельская бібліятэка-клуб. Песні ваенных гадоў і творы, створаныя ў апошнія дзесяцігоддзі, а таксама найзнакамітыя творы кампазітараў 20 стагоддзя выканалі юныя артысты.
Admin
“Без памяці няма сумлення”

На жаль, падрастаючае пакаленне ўжо мала ведае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Каб дзеці і моладзь адчулі дачыненне да подзвігу нашага народа, абудзіць цікавасць да гераічнага мінулага ў філіяле інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка прайшоў вечар памяці, прысвечаны Дню Перамогі. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам: “Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым” і складалася з некалькіх цыклаў:
- “Пра вайну, пра памяць, пра лёсы”;
- “Ветэраны Бердаўскай зямлі”;
- “Дзеці вайны”;
- Жанчыны на вайне”.
Admin
“Дзень памяці ахвяр СНІДу”

Дзень памяці – гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне процістаяць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі, паказаць усім рэальную блізкасць небяспекі і растлумачыць кожнаму, як гэтага пазбегнуць. 21 мая ў раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла гадзіна роздуму “Судьбы разбитые вдребезги”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы СШ № 1, настаўнікі, бібліятэкары, а таксама псіхолаг “Лідскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі” Блашко Ю.В.
Admin
«Дни Православной книги»

Православная книга учит человека добру, милосердию, состраданию, воспитывает в нем любовь к Отечеству и родному очагу, позволяет увидеть мир во всем его многообразии и понять смысл жизни. Сегодня как никогда важно, чтобы молодое поколение твердо знало свою духовную традицию, основанную на христианских ценностях, и могло разбираться в жизненных реалиях современного общества. 21 мая в Лидской районной библиотеке состоялось официальное открытие дней Православной книги.
В программе:
-Выступление епископа Лидского и Сморгонского Порфирия;
-Презентация Евангелия 1858 года;
-Беседа на тему «Крещение Руси и его историческое значение».
Admin
«На пути к духовности»

Более 300 детей посетили выставку книг духовной литературы, которая проходила в районной библиотеке имени Янки Купалы с 21 по 27 мая.
В ходе экскурсии посетители узнали историю возникновения славянской письменности, особенности религиозных книг различных конфессий и традиции оформления религиозных книг.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2024 IPS, Inc.