“Бацька беларускай нацыі”
Добрай тэндэнцыяй у рабоце Дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” стала правядзенне навукова-практычных канферэнцый. 15 красавіка ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі “ III –я Лідскія чытанні”, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, класіка беларускай літаратуры, аднаго з самых прыкметных фігур у айчыннай літаратуры 19 стагоддзя. У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі-філолагі БДУ Ірына Багдановіч і Ігар Запрудскі. Сваімі меркаваннямі і досведамі з жыцця і творчасці Ф.Багушэвіча, звязанымі з лідскай зямлёй падзяліліся лідскія краязнаўцы Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Галіна Велькашынская пазнаёміла гасцей з тым, як вядзецца выкладанне творчасці Ф.Багушэвіча ў школе, метадыст Воранаўскай раённай бібліятэкі прадставіла даклад “Багушэвіч у Доцішках”.