Віншавальная паштоўка “Пра тую, што даруе нам жыццё”
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 14 кастрычніка дашкольнікі ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды” прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечанаму дню маці “Пра тую, што даруе нам жыццё”. Разам з вядучай дзеці віртуальна адправіліся ў вельму добрую, ласкавую, цёплую казачную краіну, якая так і называецца “Матуля”. У гэтай краіне, у суправаджэнні вясёлых мелодый, дзеці дружна ўдзельнічалі ў конкурсах “Моя мама лучше всех”, “Любимый цветок мамы”, “Что я знаю о маме”, адказвалі на пытанні віктарын “Мамины сказки”, “Я готовлю вместе с мамой”, у гульні “Дополни фразу”, кожны дапаўняў фразу “Моя мама самая…”. Падчас гэтай гульні хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем расказвалі пра сваіх матуль. У заканчэнні дзеці малявалі віншавальныя паштоўкі для сваіх мам. А закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма “Мама для мамонтёнка”.














































































































































