20 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прайшла хроніка аднаго дня “В тот самый длинный день в году”. Вядучы нагадаў, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, што ўсюды гучаў дэвіз: “Всё для фронта, всё для победы”. Успомнілі самыя буйныя бітвы, звярнулі ўвагу як у тыле на заводах працавалі людзі не шкадуючы сябе. Вядучы прапанаваў хвілінай маўчання ўшанаваць памяць загінуўшых у вайне. Чытачы уважліва слухалі, задавалі пытанні.



