20 чэрвеня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча” прайшоў дзень ваеннай кнігі “Пра вайну не зноў, а нанава”, прысвечаны Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Удзельнікі пазнаёміліся з літаратурай ваеннай тэматыкі, выказвалі свае меркаванні пасля прагляду прэзентацыі “Дзецям аб вайне” і ўсклалі кветкі каля помніка мясцовым жыхарам, якія загінулі ў ваенны час, скланіўшы галаву ў хвіліне маўчання.
