У “Інтэграванай бібліятэцы в.Мінойты” 21 чэрвеня адбыўся экскурс у гісторыю “Скорбная дата нашей страны”, прысвечаны Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. На мерапрыемстве ўзгадалі трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася адна з самых цяжкіх і кровапралітных старонак у гісторыі нашай краіны. Бібліятэкар расказала, як раптоўна вайна ўварвалася ў жыццё мільёнаў людзей, змяніўшы лёсы цэлых пакаленняў. Госці бібліятэкі праслухалі аповед пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, якая ў першыя хвіліны вайны прыняла ўдар сіл праціўніка і стала сімвалам нязломнай волі і мужнасці савецкага народа. Увазе прысутных былі прапанавана літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне, успаміны франтавікоў, а таксама вершы, якія дапамагалі людзям захоўваць надзею і мужнасць у самыя цяжкія часы. Асаблівую ўвагу надалі важнасці захавання памяці пра тыя падзеі, каб не забываць пра гераізм і самаадданасць нашых продкаў, пра тую высокую цану, якую давялося заплаціць за мір і свабоду.

