27 чэрвеня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча” прайшла паэтычная хвілінка “Васільковае трымценне”. Было цікава даведацца, што выява кветкі стала выкарыстоўвацца ў якасці эмблемы ці лагатыпа, каб падкрэсліць аўтэнтычнасць і прыналежнасць да Беларусі. Мы любім, як красуюць васількі не толькі на палетках, а і ў вершах беларускіх паэтаў – М. Багдановіча, В. Жуковіча, М. Чарняўскага, А.Дзеружынскага. Там васілёк –сімвал чысціні і духоўнай сілы, сімвал красы.


