8 ліпеня філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” наведалі навучэнцы 1-х класаў “Сярэдняй школы №17” для таго, каб адправіцца ў цудоўны свет прыроды роднага краю. Пад час экалагічнага брэйн-рынга “Свет прыроды адкрывае кніга” дзеці даведаліся аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету нашай планеты, аб незвычайных уласцівасцях вады і яе значэнні ў жыцці чалавека, аб рэдкіх відах жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне, разгадвалі загадкі і рэбусы аб прыродзе. У заключэнні мерапрыемства дзеці чыталі вершы аб прыродзе і прыйшлі да высновы, што беражлівыя адносіны да нашай планеты – справа ўсіх людзей Зямлі.



