У рамках абласной міжведамаснай праграмы “Забота” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Ліды” была праведзена пазнавальная камандная гульня “Бяспечнае лета ў бібліятэцы”. Бібліятэкар падрыхтавала цікавы і насычаны матэрыял, прысвечаны асноўным аспектам бяспекі, расказала пра пажарную бяспеку дома, правіла паводзін у транспарце, на вуліцы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Формула безопасности”.



