10 ліпеня ў рамках праекта “Кожную пятніцу — роднае, сваё” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена краязнаўчая старонка “Пра Ліду з любоўю і павагай”. На мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў з розных прадпрыемстваў нашага горада. У сяброўскай абстаноўцы яны ўспомнілі мінулае і расказалі пра свае прадпрыемствы, якімі ганарацца.



