11 ліпеня ў філіале “Лідская гарадская бібліятэка №5” адбыўся ўрок-успамін “Чалавек прыдумаў кнігу”. Вядучы пазнаеміў прысутных з гісторыяй стварэння кнігі, а таксама з правіламі яе карыстання: як правільна чытаць, захоўваць і абараняць яе ад пашкоджанняў. Падчас уроку бібліятэкар падкрэсліў ролю кнігі ў жыцці чалавека, яе ролю ў перадачы ведаў і культурных традыцый. Каб зрабіць занятак яшчэ больш інтэрактыўным і займальным, дзецям былі прапанаваны розныя гульні, загадкі і віктарыны.



