15 ліпеня удзельнікаў клуба “Надзея” запрасілі ў філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” на гадзіну карысных ведаў “Мы – то, что мы едим”. Удзельніцы сустрэчы дзяліліся сакрэтамі прыгатавання смачных і карысных страў. Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для гасцей тэматычную падборку кніг з кулінарнымі сакрэтамі нацыянальнай кухні.





