15 ліпеня адзначаецца юбілей – 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, якая ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры пад пяшчотным псеўданімам Цётка. Гэта імя, поўнае цеплыні і блізкага сваяцтва з кожным беларусам. Яе зварот да моладзі і маленькіх прыхільнікаў беларускай мовы прагучаў у час апавядання-размовы “Вечны матыў” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча”. “ Ha вac – мoлaдзi – ляжыць вялiкaя пaвiннacць: paзвiвaць дaлeй poднy мoвy, yзбaгaчывaць cвoй нapoд знaннeм i кyльтypaй”, – у словах Цёткі адчувалася глыбокая любоў да Беларусі і надзея на тое, што новае пакаленне возьме на сябе адказнасць за захаванне, перадачу і развіццё культурных каштоўнасцяў.
