Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” 17 ліпеня падрыхтавалі і аформілі кніжную выставу навінак літаратуры “Проза шчаслівай жанчыны”, прысвечаную Году беларускай жанчыны, на якой прадстаўлены творы беларускіх аўтараў: Перун Г.С., Чаранковай А.С., Гусеніцынай В., Антонавай А.А., Альхоўскай А.Н., Сіпакова М.Д. і іншых, некаторыя з іх адносяцца да катэгорыі сацыяльна-значных. Галоўная тэма, што аб’ядноўвае усіх гэтых аўтараў – беларуская жанчына, жаночае шчасце, жаночыя выпрабаванні. Для наведвальнікаў выставы быў падрыхтаваны змястоўны бібліяграфічны агляд літаратуры.





