admin Бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” завітала ў госці да выхаванцаў ДзУА “Дзіцячы сад № 29 г.Ліды”, каб правесці конкурс малюнкаў «Чытаем. Думаем. Малюем». Хлапчукі і дзяўчаткі з радасцю акунуліся ў творчасць і праявілі свае таленты. Напрыканцы сустрэчы кожнага маленькага мастака чакаў прыемны сюрпрыз - смачны падарунак за выдатны малюнак.