admin Добра, калі дзеці цікавяцца звычаямі і гісторыяй нашых продкаў, чытаюць кнігі на беларускай мове і знаходзяць новых сяброў. Такую магчымаць атрымалі наведвальнікі філіяла “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча” у час адпачынку “Скарбы народнай мудрасці”, які праводзіўся ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”. #ДзеньРоднагаСвайго