14 жніўня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСАН” прынялі ўдзел у правядзенні вуснага часопіса “Гонар нацыі – знакамітыя людзі Беларусі”. Мерапрыемства было падзелена на некалькі тэматычных блокаў – старонак, якія дазволілі ўсебакова асвятліць уклад беларусаў у сусветную гісторыю і культуру: “Асветнікі і стваральнікі”, “Паэты і мастакі слова”, “Навукоўцы і Асобы Сусветнага маштабу”, “Спартсмены і сучасны гонар нацыі”. Былі праведзены віктарыны на веданне партрэтаў, цытат і дасягненняў вялікіх беларусаў: “Узнай личность по портрету”, “Факты и мифы”, “Цитаты великих людей”. Мерапрыемства прайшло на высокім эмацыйным і арганізацыйным узроўні, выклікаўшы жывую цікавасць з боку рабят. Кожны ўдзельнік змог праявіць сябе, чытаючы вершы ці актыўна ўдзельнічаючы ў віктарынах.



